РУБА́НАЎСяргей Фёдаравіч (7.10.1914, в. Жабыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 13.1.1987),
бел. вучоны-педагог. Канд.пед.н. (1969). Герой Саи. Працы (1968). Засл. настаўнік Беларусі (1957). Бацька А.С.Рубанава, У.С.Рубанава. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1948). З 1934 настаўнічаў. У 1948—87 дырэктар сярэдняй школы № 10 г. Слуцк Мінскай вобл. (цяпер імя Р.). Навук. працы па праблемах методыкі выкладання матэматыкі, духоўна-патрыят. выхавання навучэнцаў.
Тв.:
Руководство учебно-воспитательной работой в школе. Мн., 1966;
Школа и жизнь. Мн., 1967.
Літ.:
Пастрон Г. Мужество повседневного труда // Труд, талант, доблесть. Мн., 1981. Ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДО́РСяргей Іванавіч (25.5.1937, в. Янаўшчына Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.7.1998),
бел. географ. Д-рпед.н. (1991), праф. (1992). Скончыў БДУ (1964). З 1971 у Магілёўскім пед. ін-це. З 1974 у БДУ, адначасова з 1995 нам. рэдактара час. «Геаграфія: праблемы выкладання». Навук. працы па эканам. геаграфіі Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.:
Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. Мн., 1989;
Хрестоматия по экономической географии БССР. Мн., 1991 (у сааўт.);
Займальная геаграфія Беларусі. Мн., 1995 (разам з С.М.Адзінцовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛАШНО́ЎСяргей Іванавіч (10.9.1907, Масква — 6.4.1979),
бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1970). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). Працаваў на кінастудыях «Міжрабпом-Русь» і «Ленфільм». З 1933 на «Беларусьфільме», дзе паставіў фільмы: маст. «Мянтуз», «Маска» (абодва 1938), «Песня пра дружбу» (1941, з I Шапірам), «Зялёныя агні» (1955, з І.Шульманам), «Нашы суседзі» (1957), «Каханнем трэба даражыць» (1959), «Цешча» (1973) і інш.; дакумент. і навук.-папулярныя «Нашы дзеці» (у сааўт.), «Мінск адраджаецца» (абодва 1945), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1958), «Вясёлка над Нёманам» (1970), «Родная зямля» (1972), «Паслуга за паслугу» (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСАКО́ЎСяргей Віктаравіч (н. 13.1.1948, г. Веймар, Германія),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (2001). Скончыў Бел.нац.тэхн.ун-т (1972), дзе і працуе (з 1998 праф. кафедры). Навук. працы па разліку канструкцый на пругкай аснове і ўнутры яе. Абагульніў спосаб акад. Б.М.Жэмачкіна разліку канструкцый на пругкай аснове, развіў метад В.Рытца ў адносінах да статыкі і ўстойлівасці стрыжняў і пліт на пругкіх асновах.
Тв.:
Метод Ритца в примерах и задачах по строительной механике и теории упругости. Мн., 2000;
Статистические расчеты плит на упругом основании. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШСяргей Патапавіч (н. 10.2.1942, в. Закальное Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (2003). Скончыў БСГА (1965). З 1974 працаваў на Магілёўскай абл. станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 дырэктар). З 1981 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні новых форм угнаенняў, рэгулятараў росту і распрацоўцы спосабаў іх выкарыстання для павышэння ўраджайнасці лёну і якасці льнопрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Агрохимия. Мн., 2000 (у сааўт.);
Агрохимия. 2 изд. Мн., 2001 (у сааўт.);
Агрохимическое обоснование энергосберегающих приемов повышения урожайности и качества льна-долгунца в Беларуси. Горки, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адно́сіна, ‑ы, ж.
1. Лік, які атрымліваецца ад дзялення адной велічыні на другую. Геаметрычная адносіна. Лік, які паказвае, колькі працэнтаў дадзены лік складае ад другога ліку, называецца працэнтнай адносінай.
2. Дзелавая папера з запытаннем ці паведамленнем аб чым‑н. Сяргей пачаў разбіраць прысланыя ўчора адносіны і распараджэнні.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засяро́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., начым і без дап.
Засяродзіць, сканцэнтраваць сваю ўвагу, волю, думкі, інтарэсы і пад. Выслухаўшы цётку Арыну, Сяргей паспрабаваў засяродзіцца на чым-небудзь адным, але думкі збіваліся і блыталіся.Сіўцоў.[Джулія] на момант засяродзілася, акругліла вочы, услухалася, здавалася, толькі цяпер усвядоміўшы, што .. [ёй і Івану] тут пагражала.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІНАГРА́ДСКІСяргей Мікалаевіч (13.9.1856, Кіеў — 24.2.1953),
рускі мікрабіёлаг, адзін з заснавальнікаў мікрабіялогіі ў Расіі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894), ганаровы чл.Рас. (1923), чл.Франц. (1924) АН і Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань А.С.Фамінцына і А. дэ Бары. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1881). У 1891—1912 у Ін-це эксперым. медыцыны ў Пецярбургу, з 1922 у Пастэраўскім ін-це пад Парыжам. Навук. працы па глебавай мікрабіялогіі і развіцці экалагічнага кірунку ў мікрабіялогіі. Выявіў хемааўтатрофныя мікраарганізмы і працэс хемасінтэзу (1887). Упершыню вылучыў з глебы азотфіксавальныя бактэрыі (1893).
Тв.:
Микробиология почвы: Проблемы и метады. М., 1952.
Літ.:
Русские микробиологи С.Н.Виноградский и В.Л.Омелянский. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРША́ДСКІСяргей Аляксандравіч (18.3.1850, г. Бярдзянск Запарожскай вобл., Украіна — 1896),
юрыст, гісторык. Магістр дзярж. права (1883). Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1872). З 1878 выкладчык Пецярбургскага ун-та, адначасова Ваенна-юрыд. акадэміі і імператарскага Аляксандраўскага ліцэя. Нам. старшыні гіст.т-ва пры Пецярбургскім ун-це. Вывучаў па першакрыніцах (пераважна акты Метрыкі ВКЛ) гісторыю яўрэяў Літвы і Беларусі. Асн. працы: «Руска-яўрэйскі архіў: Дакументы і матэрыялы для гісторыі яўрэяў у Расіі» (т. 1—2, 1882), «Літоўскія яўрэі: Гісторыя іх юрыдычнага і грамадскага становішча ў Літве ад Вітаўта да Люблінскай уніі, 1388—1569 г.» (1883), «Лекцыі па гісторыі філасофіі права» (1885).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЫНСяргей Уладзіміравіч (18.3.1917, в. Фаміно Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 25.6.1994, адзін з кіраўнікоў партыз. барацьбы на Смаленшчыне і Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Канд.ваен.н. (1964). Скончыў Дарагабужскае пед. вучылішча (1935),
ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947) і Генштаба (1955). З 1939 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах. фронце, камандзір танк. ўзвода. З чэрв. 1942 камандзір партыз. палка (з чэрв. 1944 злучэння) «Трынаццаць», які з крас. 1943 дзейнічаў на тэр. Беларусі. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў ваен.навуч. установах, у 1955—58 нач. аддзела штаба арміі.