1. Эканамічная тэорыя і палітыка ўрада, якая існавала ў Еўропе ў 16–18 стст., заснаваная на тым, што дабрабыт краіны залежыць быццам бы не ад развіцця вытворчасці, а ад перавагі вывазу тавараў з краіны над прывозам і накаплення грашовых капіталаў.
2.перан.Кніжн.Схільнасць да нажывы, гандлярства.
[Фр. mercantilisme ад іт. mercante — гандаль.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Вучэнне аб стылях мовы. Лацінская стылістыка. Стылістыка рамантызму.
2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае стылі мастацкіх твораў. // Сукупнасць вобразных сродкаў мовы якога‑н. мастацкага твора, пісьменніка, літаратурнай школы і пад. Схільнасць да знешне яркіх .. вобразаў адчуваецца ў самой стылістыцы ранніх твораў К. Чорнага.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аптымі́зм, ‑у, м.
Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл. песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было.Колас.У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай.Карпюк.
[Ад лац. optimus — найлепшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меркантылі́зм
(фр. mercantilisme, ад іт. mercante = гандляр)
1) эканамічная палітыка перыяду ранняга капіталізму (15—18 ст.), якая адлюстроўвала інтарэсы гандлёвага капіталу;
2) перан.схільнасць да нажывы, гандлярства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аптымі́зм
(фр. optimisme, ад лац. optimus = найлепшы)
бадзёры, жыццярадасны настрой, пры якім чалавек верыць у лепшае будучае, у поспех; схільнасць бачыць ва ўсім светлыя бакі (проціл.песімізм).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
уле́гчы, уля́гу, уля́жаш, уля́жа; уля́жам, уля́жаце, уля́гуць; улёг, уле́гла і улягла́, уле́гла і улягло́; уля́ж; зак. (разм.).
1.у што і з інф. Поўнасцю аддацца якой-н. справе.
У. ў навуку.
У. габляваць.
2.перан., у што і з інф. Уцягнуцца ў што-н., набыць моцную схільнасць да чаго-н.
У. ў гарэлку.
3.за кім-чым. Кінуцца наўздагон.
Сабака ўлёг за катом.
4.за кім. Пачаць заляцацца.
У. за дзяўчынай.
|| незак.уляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ánsatzm -es, -sätze
1) наса́дка, надста́ўка; мушту́к
2) пача́так
3) схі́льнасць;
der ~ zur Korpulénzсхі́льнасць да паўнаты́
4) падрыхто́ўка, разго́н; падхо́д; спро́ба;
auf den érsten ~ з са́мага пача́тку, з пе́ршага захо́ду;
der ~ zu éiner Áufgabeматэм. падыхо́д да рашэ́ння зада́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fancy1[ˈfænsi]n.
1. фанта́зія, уяўле́нне
2. капры́з
3. (раптоўнае або неразумнае) захапле́нне (кім-н./чым-н.); схі́льнасць (да каго-н./чаго-н.);
take a fancy to smb./smth. захапі́цца кім-н./чым-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)