стані́ты
(ад лац. stannum = волава)
солі алавянай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца ў сінтэзе арганічных фарбавальнікаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЗАГЕ́НЫ,
рэчывы для халоднага фарбавання; прадукты, якія выкарыстоўваюцца для сінтэзу азафарбавальнікаў непасрэдна на валакністых матэрыялах. Найб. пашыраны азатолы і дыазолі.
Азатолы — арыламіды шэрагу араматычных кіслот (напр., 3-гідраксі-2-нафтойнай кіслаты) ці β-кетакіслот (напр., ацэтавоцатнай кіслаты) — крышталічныя рэчывы, нерастваральныя ў вадзе, пры награванні са шчолачамі ўтвараюць водарастваральныя солі. Дыазолі — стойкія формы дыазазлучэнняў, пераважна двайныя солі з хлорыстым цынкам, араматычнымі сульфакіслотамі (крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, пры награванні ці ўдары ўзгараюцца, пылапаветраныя сумесі іх выбухованебяспечныя). Для змяншэння небяспечных уласцівасцей дыазолі змешваюць з напаўняльнікамі (сернакіслымі солямі натрыю ці алюмінію).
Азагены змяшчаюцца на матэрыялах (цэлюлозных, поліамідных, поліэфірных, поліакрыламідных валокнах, тканінах, пражы) і пры адпаведнай апрацоўцы (гл. Фарбаванне) надаюць ім яркую і трывалую афарбоўку любога колеру.
Выкарыстоўваюцца пры друкаванні на тканінах.
т. 1, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫПІ́НАВАЯ КІСЛАТА́,
арганічнае злучэнне з ліку карбонавых кіслот HOOC (CH2)4COOH. Мал. м. 146,14. Бясколерныя крышталі, t пл. 153 °C, узганяюцца, растваральныя ў вадзе і спіртах. Утварае солі — адыпінаты. Атрымліваюць двухстадыйным акісленнем цыклагексану. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці нейлону, інсектыцыдаў, змазак, яе эфіры — пластыфікатары.
т. 1, с. 143
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕНІ́ТЫ,
солі мыш’яковістых кіслот HAsO2 і H3AsO3. Арсеніты шчолачных металаў і амонію раствараюцца ў вадзе, астатнія — у к-тах. Выкарыстоўваюць як інсектыцыды напр. парыжскую зелень Cu(CH3COO)2∙3Cu(AsO2)2, кампаненты неабрастальных фарбаў для суднаў, пігменты для маст. фарбаў. Водарастваральныя арсеніты — моцныя яды.
т. 1, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідрасульфі́ты
(ад гідра- + сульфіты)
кіслыя солі сярністай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі, цэлюлознай прамысловасці і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
метакрыла́ты
(ад мета- + акрылаты)
складаныя эфіры метакрылавай кіслаты або яе солі, з якіх сінтэзуюць палімеры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ніаба́ты
(ад ніобій)
солі ніобіевых кіслот; выкарыстоўваюцца для атрымання ніобію, танталу і іншых рэдкіх элементаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нітра́ты
(ад гр. nitron = салетра)
солі азотнай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў хімічнай прамысловасці і як угнаенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нітры́ты
(ад гр. nitron = салетра)
солі азоцістай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў хімічнай прамысловасці і як угнаенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тыясульфа́ты
(ад тыя- + сульфаты)
солі тыясернай кіслаты, выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі, медыцыне, тэкстыльнай і скураной прамысловасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)