рэзка выражаная процілегласць. 1) Зрокавы К. — зрокавая ацэнка яркасці (асветленасці) прадмета (ці яго колеру) у параўнанні з навакольным фонам. Найменшы К., які ўспрымаецца вокам, наз. парогавым.
2) К. фатаграфічны — характарыстыка негатыўнага (ці пазітыўнага) фатаграфічнага відарысу па суадносінах яго самага светлага і самага цёмнага ўчасткаў. Для чорна-белых відарысаў вызначаецца як рознасць найб. і найменшай аптычных шчыльнасцей пачарнення і паказвае скорасць нарастання пачарнення з павелічэннем экспазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЫ́ ЗАДАЧА,
адна з асн. задач тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Зводзіцца да адшукання рашэння (інтэграла) дыферэнцыяльнага ўраўнення, якое задавальняе пач. умовам. Напр., знайсці закон руху матэрыяльнага пункта, калі зададзены рухальная сіла, яго пач. месцазнаходжанне і скорасць. Ад краявых задач адрозніваецца тым, што папярэдне не абумоўліваецца вобласць вызначэння рашэння. Узнікае пры аналізе працэсаў, якія вызначаюцца дыферэнцыяльным законам і пач. станам. Адзінасць і існаванне рашэння гэтай задачы ў шэрагу выпадкаў даказаў А.Кашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ЦІХААКІЯ́НСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў паўн.ч. Ціхага ак. (паміж 35 і 42°паўн. ш.), працяг цячэння Курасіо. Накіравана на У ад в-ва Хонсю да берагоў Паўн. Амерыкі. Утварае пераходную зону на мяжы трапічных вод і вод умераных шырот. Т-ра вады 7—16 °C зімой, 18—23 °C летам. Скорасць 0,9—1,1 км/гадз. Ва ўсх.ч. Ціхага ак. разгаліноўваецца на Аляскінскае цячэнне і Каліфарнійскае цячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНЫЯ ПАСА́ТНЫЯ ЦЯЧЭ́ННІ,
паверхневыя цячэнні ў Атлантычным і Ціхім акіянах. Выклікаюцца дзеяннем устойлівых паўн.-ўсх.пасатаў. Накіраваны на З, назіраюцца на 10—30°паўн. ш.Шыр. да 2000 км, скорасць 0,4—1,8 км/гадз. Т-ра вады 24—29 °C. Утвараюць паўд. сектары субтрапічных кругаваротаў Паўн. паўшар’я і з’яўляюцца працягам Канарскага цячэння (у Атлантычным ак.) і Каліфарнійскага цячэння (у Ціхім ак.) і адпаведна пачаткам сістэм цячэнняў Гальфстрым і Курасіо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРЭ́ЧЫШЧАВЫ ВАЛ,
спадзісты вал, які ўтвараецца ў выніку акумуляцыі рачных наносаў (пераважна пяску і гліны) у поймах рэк. Большая ч. матэрыялу адкладваецца ў час разводдзя, калі рака выходзіць з рэчышча на пойму і губляе на мелкаводдзі скорасць цячэння. Выш. П.в. 1—2 м (у вял. раўнінных рэк да 5—6 м і больш), часам яны ўтвараюць прыродныя дамбы шыр. да некалькіх дзесяткаў метраў. Найб. уласцівы сярэдняму і ніжняму цячэнню рэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕТАПЛА́Н,
пілотны або беспілотны (аўтаматычны) лятальны апарат, які разганяецца бартавым ракетным рухавіком і ляціць за кошт набытай кінетычнай энергіі. Можа манеўраваць на арбіце, часова сыходзіць з яе і вяртаецца на зямлю. Скорасць да максімальных звышгукавых, вышыня палёту да 150 км. Выкарыстоўваўся для даследавання гіпергукавых палётаў, выпрабавання матэрыялаў, аэрадынамічных форм і інш. Р. (ракетапланёрам), называўся таксама пілотны апарат з ракетным рухавіком, які выкарыстоўваўся ў 1930-я г.; узлёт яго ажыццяўляўся з самалёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНА-Я́ДЗЕРНАЯ ЗБРО́Я,
зброя, у якой сродкам паражэння з’яўляюцца ядзерныя боепрыпасы, а сродкам дастаўкі іх да цэлі — ракета. Гал. састаўная ч.ядзернай зброі, разнавіднасць зброі масавага знішчэння. З’явілася ў сярэдзіне 1950-х г. Знаходзіцца на ўзбраенні армій ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая. Асн. баявыя ўласцівасці: практычна неабмежаваная далёкасць дзеяння, вялікая паражальная магутнасць, магчымасць нечаканага прымянення, высокая дакладнасць паражэння цэлей, вялікая скорасць, незалежнасць прымянення ад умоў надвор’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭНО́»
(Renault),
сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў аднайм.франц. канцэрна. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1898, грузавыя — з 1980. Большасць мадэлей легкавых аўтамабіляў пярэднепрывадныя, маюць бензінавыя рухавікі магутнасцю ад 40 да 123 кВт, найб.скорасць ад 150 да 250 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння маюць рухавікі магутнасцю ад 36 да 390 кВт, поўную масу ад 1,31 да 40 т (аўтапаязды да 100 т). Пасажыраўмяшчальнасць аўтобусаў ад 17 да 165 чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕА́Т»
(SEAT, скар. ад Sociedad Espafiola de Automoviles de Turismo),
сям’я легкавых аўтамабіляў аднайм.ісп. фірмы. Аўтамабілі асабліва малога і малога класаў выпускаюцца ў асн. па ліцэнзіі італьян. канцэрна «ФІ́АТ» з 1950. Кузаў 2- ці 4-дзверны седан або хэтчбэк. Усе мадэлі пярэднепрывадныя і з пярэднім размяшчэннем рухавіка. Магутнасць рухавіка ад 29 да 110 кВт, найб.скорасць да 218 км/гадз.
Легкавы аўтамабіль «СЕАТ»: мадэль «Ібіза» з кузавам хэтчбэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ге́нры
[ад англ. J. Heniy = прозвішча амер. фізіка (1797—1878)]
адзінка індуктыўнасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная індуктыўнасці такога электрычнага контуру, у якім скорасць змены току ў 1 ампер за 1 с выклікае эрс самаіндукцыі ў 1 вольт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)