ртутнае радовішча ў Іспаніі, самае вял. ў свеце і унікальнае па якасці руды. Распрацоўваецца з 1-га тыс. да н.э.Руды — кварцыты ў ніжнепалеазойскіх сланцах, маюць у сабе кінавар і самародную ртуць (да 1/20). У 1980-я г. здабыча ў межах 1,2—2 тыс.т металу. Запасы ацэньваюцца ў 250 тыс.т. Здабыча вядзецца ў глыбокіх шахтах. Самародная ртуць, якая сцякае ў ачышчальныя вырабаткі, збіраецца асобна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛІВАН (Sullivan),
адно з буйнейшых калчадана-поліметалічных радовішчаў свету ў Канадзе (прав.Брыт. Калумбія, каля г. Кімберлі). Адкрыта ў 1892, распрацоўваецца з 1900. Агульныя запасы 44 млн.труды, з сярэднім утрыманнем волава 4,4%, цынку 6,1%, серабра 35 г/т. Руды пірацінавыя масіўныя і пірацін-сфалерыт-галеніт-пірытавыя палосчатыя. Паклады пластавыя ў верхнепратэразойскай дыслацыраванай тоўшчы метамарфізаваных парод. Здабыча падземным спосабам, спадарожна здабываюцца медзь, золата, свінец, кадмій, стыбій і сера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дры́са́к Калчадан, камяк жалезнай балотнай руды (Гродз., Слаўг.). Тое ж дрысга́ (Навагр., Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
farbować
незак. фарбаваць;
farbować włosy na rudo — фарбаваць валасы ў рыжы (руды) колер
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАРТЫ́Т (ад лац. Mars бог вайны ў рымскай міфалогіі, чыё імя ў алхімікаў служыла сімвалам жалеза),
мінерал, прадукт ператварэння магнетыту Fe3O4 у гематыт Fe2O3. Крышталі і крышт. зерні магнетыту ператвораныя ў М., звычайна пры захаванні іх формы, замешчаны тонкаагрэгатным гематытам і набываюць яго фіз. ўласцівасці. Утвараецца М. у зоне кары выветрывання і на глыбіні, ва ўмовах павышанага патэнцыялу акіслення гідратэрмальных раствораў, вакол раней вылучанага магнетыту. Мартытавыя руды — высокагатунковыя жалезныя руды. Гл. таксама Псеўдамарфозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bonanza
[bəˈnænzə]
n.
1) бага́тыя за́лежы руды́ ў ша́хце
2) informal крыні́ца вялі́кіх прыбы́ткаў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
здабы́тчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца здабычай чаго‑н. (напрыклад, золата, руды і пад.); той, хто здабывае што‑н. паляваннем, промыслам. Здабытчык нафты. Здабытчык золата.//Разм. Той, хто здабывае сродкі на жыццё (для сям’і, блізкіх); карміцель.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарэ́лы1: «Горѣлаго шелига не стоишь» (Нас.). Насовіч мяркуе, што гарэ́лы ў гэтым сэнсе мае сувязь з гале́лы ’шелег (манета)’, гл.