Разбіра́ць1 ’разнімаць на састаўныя часткі’, ’сартаваць’ (ТСБМ), ’парадкаваць мясную тушу’ (ТСБМ; трак., дзятл., гарад., Сл. ПЗБ), ’разбураць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’разумець, цяміць’, ’раздзіраць, расскубваць’, ’разнімаць тушу пасля забою’ (ТС). Ад раз- і браць (гл.)
Разбіраць2 ’слаць пасцель’ (ваўк., Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’распранаць’ (ТС), разбіра́цца ’распранацца’ (Сцяшк.), разабра́цца ’распрануцца’ (воран., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.). З польск.rozbierać ’распранаць’, ’слаць ложак’, rozbierać się ’распранацца’, rozebrać się ’распрануцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́сечнік ‘лекавая расліна’ (брэсц., Сл. Брэс.), ‘крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (лях., Сл. ПЗБ). Калька з польск.tysięcznik ‘цвінтарэй, Centauram Hill’, параўн. запазычаную форму тысё́нчнік ‘тс’ (свіст., Шатал.), альбо ўсечаная форма рус.золототысячник — кніжная назва з лац. Erythraea centaurium < ст.-грэч.κενταύριον ‘эрытрэйская трава кентаўраў’, якую (праз народную этымалогію) сталі разумець як centum ‘сто’ і aurum ‘золата’, праз ням.Tausendgüldenkraut, Hunderttausendguldenkraut ‘тс’ (Праабражэнскі, 1, 256; Фасмер, 2, 104; ЕСУМ, 2, 276).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ста́ўленік, ‑а, м.
Той, хто атрымаў пасаду, месца з дапамогай каго‑н., па пратэкцыі каго‑н. Крушынскі трымае ў руках аўтарытэтных вясковых людзей, мае ў сельсавеце сваіх стаўленікаў, намагаецца падкупіць тых, хто пачынае разумець яго намеры.Гіст. бел. сав. літ.//Неадабр. Той, хто, атрымаўшы ад сваіх гаспадароў пасаду, працу, чын і пад., любымі сродкамі абараняе іх інтарэсы. Іван Новікаў шырока карыстаецца такім выпрабаваным у літаратуры сродкам, як мастацкі гратэск, карыкатура, асабліва ў партрэтнай характарыстыцы гэтых нямецкіх стаўленікаў і паслугачоў.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wake3[weɪk]v.(woke, woken)
1. прачына́цца
2. будзі́ць, абуджа́ць
3. апа́мятацца;
wake from a trance вы́йсці з тра́нсу
wake up[ˌweɪkˈʌp]phr. v.
1. прачына́цца; будзі́ць, абуджа́ць
2. (to) усвядо́міць, зразуме́ць (што-н.);
He’s waking up to the truth. Ён пачынае разумець праўду.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
tágen
1.vi засяда́ць
2.vimp, vi днець, відне́ць;
es tagt світа́е;
es fängt in séinem Kopf an zu ~разм.іран. ён пачына́е разуме́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Варста́т ’ткацкі станок’ (Сцяшк. МГ, Шатал.); ’сталярны станок’ (Шатал., Сцяшк. МГ); ’драўляная квадратная скрыня пад жорнамі’ (КЭС). Ст.-бел.варстат, верстат, ворстат (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. (ст.-польск.?) warstat (не з польск.warsztat; з гэтага апошняга бел.варштат, гл.). Форма warstat была ў польск. мове ў XVI ст. (гл. Брукнер, 603); яе можна разумець і як мазурскую. Першакрыніца — ням.Werkstatt (Брукнер, 603; Булыка, Запазыч., 56; Фасмер, 1, 300). Параўн. варшта́т, варста́к.
2. (загадку) ein Rätsel áufgeben*, etw. zu ráten áufgeben*;
што загада́еце? was wünschen Sie?;
як загада́еце вас разуме́ць? wie soll ich Sie verstéhen?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
асле́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аслеп, ‑ла; зак.
1. Стаць сляпым, страціць зрок. [Зоська:] Што ж гэта я, значыцца, аслепну? [Данілка:] Можа і аслепнеш. Але ты і ўжо не ўсё бачыш.Купала.//перан. Перастаць прапускаць святло. Побач — пародыя на магазін, Вокны аслеплі ад тлустай гразі.Панчанка.//перан. Стаць цёмным, непраглядным. Аслепла ўсё, І толькі свеціць «Сляпак» паходны ў бліндажы.Калачынскі.// Часова перастаць бачыць, адрозніваць прадметы. Мядзведзь на хвіліну аслеп.Бядуля.Увайшоў.. [Янка] у палац, глянуў угору, траха не аслеп.Якімовіч.
2.перан. Перастаць заўважаць, разумець тое, што адбываецца вакол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагу́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
1.Разм.Памянш.да рагуля (у 1 знач.); невялікая рагуля (у 1 знач.). Другое вогнішча Коля Булкін расклаў для кухараў, паставіў рагулькі, на іх павесілі кацялкі.Жычка.
2.Памянш.-ласк.да рагуля (у 2 знач.). — Хутка на пашу пойдзеце, рагулькі, — прамовіла Таццяна, быццам каровы маглі разумець яе.Марціновіч.
3.Спец. Прыстасаванне ў прадзільных машынах, якое дае ніцям вярчэнне і накіроўвае іх на шпульку.
4.толькімн. (рагу́лькі, ‑лек). Род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́га1, ‑і, ДМ фізе, ж.
Разм. Тое, што і дуля (у 3 знач.). Падарожнік тыцнуў Сымону ў самыя вочы дзве фігі.Бядуля.
•••
Без фігі не да носагл. нос.
Глядзець у кнігу, а бачыць фігу — нічога не разумець.
Фіга з маслам; фіга на талерцы — нічога, зусім нічога.
Фігу з’есцігл. з’есці.
фі́га2, ‑і, ДМ фізе, ж.
1. Субтрапічнае дрэва сямейства тутавых; смакоўніца.
2. Плод гэтага дрэва. Вялікія кашы з фінікамі, фігамі,.. гранатамі, апельсінамі і ўсялякай агароднінай стаяць на бруку.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)