аксіды, якія ўтварае тытан. Вядома каля 15 Т.а., найважн. з іх монааксід TiO, сэсквіаксід Ti2O3 і дыаксід TiO2 (найб. пашыраны ў тэхніцы).
Тытану дыаксід, ці аксід тытану (IV) — бясколерныя крышталі, tпл 1870 °C. Не раствараецца ў вадзе, разбаўленых мінер. к-тах (акрамя плавікавай). Пры сплаўленні або спяканні з аксідамі і карбанатамі металаў утварае тытанаты. У прыродзе трапляецца ў 3 мадыфікацыях — мінералы рутыл. анатаз і брукіт. Атрымліваюць: з рутылу; ільменіту FeTiO3 і інш. руд сернакіслотным метадам; спальваннем тэтрахларыду TiCl4. (гл.Тытану галагеніды) у кіслародзе пры 1200—1700 °C. Выкарыстоўваюць як пігменты (гл.Бялілы) і напаўняльнік у лакафарбавай прам-сці. вытв-сці паперы. пластмас, гумавых вырабаў. а таксама ў вытв-сці керамічных дыэлектрыкаў і аптычнага шкла. як кампанент белай эмалі, абмазкі электродаў для электразваркі і інш.Пыл TiO2 выклікае бранхіт, пнеўмасклероз і інш. пашкоджанні лёгкіх; ГДК у атм. паветры 0,5 мг/м³, у вадзе 0,1 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адтрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. адтрос, ‑трасла, ‑трасло; зак., што.
1. Моцна ўстрэсваючы што‑н., выдаліць (пыл, гразь і інш.).
2. Пашкодзіць трасеннем. Адтрэсці сабе ўсё нутро па дрогкай дарозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прэй ’пырнік’ (слонім., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. рус.пырей, укр.пирей, пирій ’тс’, адсюль, магчыма, прэй з рэдукцыяй першага галоснага, хутчэй за ўсё, у < ы пасля губных, параўн. усх.-палес.пул ’пыл’, пуріна ’сцябло пырніку’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мяцёлкаж.
1. Bésen m -s, -, Wédel m -s, - (каб змахваць пыл);
2.бат. Ríspe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
zamydlić
зак. намыліць; замазаць мылам;
zamydlić oczy — пусціць пыл у вочы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што і чым. Рэзкім, парывістым рухам скалануць.
С. галіну грушы.
С. чупрынай.
2.што. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.
С. з плашча пыл.
3.каго-што. Пры яздзе па няроўнай дарозе падкінуць, трасянуць (безас.).
Пры павароце машыну моцна страсянула.
4.перан., што. Парушыць цішыню, спакой.
Моцны крык страсянуў цішыню.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЖВІР, гравій,
рыхлая буйнаабломкавая (псефітавая) асадкавая парода, складзеная з абкатаных абломкаў горных парод і мінералаў памерамі 1—10 мм (у горнай справе вылучаюць Ж. памерамі 5—70 мм). Адрозніваюць Ж. буйны (5—10 мм), сярэдні (2,5—5 мм) і дробны (1—2,5 мм). Генетычныя тыпы Ж.: рачны (гл.Алювій) азёрны, марскі і ледавіковы. Сцэментаваны Ж. — гравеліт. Якасць Ж. залежыць ад наяўнасці шкодных прымесей (акатышы глін, пыл, пірыт, гіпс, растваральныя ў шчолачах абломкі і інш.), трываласці, сціральнасці, марозаўстойлівасці і г.д. На Беларусі пясчана-жвірова-галечны матэрыял пашыраны ў антрапагенавых адкладах і сканцэнтраваны пераважна ў межах Беларускай ірады і Паазер’я, Разведана 136 радовішчаў пясчана-жвіровых матэрыялаў з агульнымі запасамі 704,4 млн.м³, з іх распрацоўваюцца 82 радовішчы з гадавой здабычай 23—24 млн.м³, Форма пакладаў лінзападобная, зрэдку пластавая. Здабываецца Ж. адкрытым спосабам; частка яго абагачаецца на драбільна-сартавальных заводах. Выкарыстоўваецца для вытв-сці бетону, буд-ва чыгунак, аўтадарог, фільтрацыйных пабудоў і інш.