сярэдняя і няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў Францыі і краінах, дзе выкарыстоўваюцца прынцыпы франц.адукац. сістэмы (Бельгія, Швейцарыя, Канада і інш.). Першыя К. ўзніклі ў Францыі ў сярэдневякоўі пры ун-тах. У перыяд Франц. рэвалюцыі канца 18 ст. зачынены. У 1808 такая назва была прысвоена сярэднім школам (прыватным і тым, што былі на бюджэце мясц. улад). У 1963 у Францыі створаны К. сярэдняй адукацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАСІ́НІ»
(Cassini),
аўтаматычная міжпланетная станцыя НАСА і Еўрапейскага касм. агенцтва. Запушчана 15.10.1997 з мэтай даследавання планеты Сатурн і яе спадарожніка Тытана. «К.» мае арбітальны апарат (маса 5300 кг) і спускальны модуль «Гюйгенс» (маса 350 кг), які ўвойдзе ў атмасферу Тытана. Працягласць пералёту 6 г. 7 мес. Першыя вынікі даследаванняў чакаюцца ў 2004—2006. На арбіце Сатурна «К.» будзе знаходзіцца да 2008. Названа ў гонар Дж.Д.Касіні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГАСПО́РА (ад мега... + спора),
макраспора, вялікая гаплоідная клетка разнаспоравых вышэйшых раслін. Утвараецца ў выніку меёзу мацярынскай клеткі (мегаспарацыту). Дае пачатак жаночаму зарастку (гаметафіту) у папарацепадобных, першаснаму эндасперму ў голанасенных, зародкаваму мяшку ў пакрытанасенных. Першыя стадыі развіцця зарастка адбываюцца ў М., потым яе абалонкі раскрываюцца і ч. зарастка, што нясуць архегоніі, выступаюць наверх. У насенных раслін М. ўтвараюцца па 4 у нуцэлусе — цэнтр.ч.семязавязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКІЯ ГУ́ЛЬНІ,
рэгіянальныя транскантынентальныя комплексныя спарт. спаборніцтвы. Арганізаваны пад эгідай Арганізацыі амер. дзяржаў, праводзяцца пад патранажам Міжнар.алімп. камітэта раз у 4 гады (у год напярэдадні Алімп. гульняў) пад кіраўніцтвам нац.спарт. федэрацый краіны-арганізатара гульняў. Першыя П.г. адбыліся ў 1951 у Буэнас-Айрэсе па 19 відах спорту. У праграму П.г. уключаецца большасць відаў спорту, што ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́СВІРА,
прынашэнні хрысціян у абшчыну ў першыя стагоддзі існавання хрысціянства; пазней — невялікі круглы хлеб з пшанічнага крутога прэснага цеста, які ў правасл. богаслужэнні выкарыстоўваецца ў час прычашчэння. На верхняй частцы П. выціснена выява крыжа і літары «ІС», «ХС», «НІ», «КА» («Ісус Хрыстос перамагае»), У каталіцкіх і лютэранскіх цэрквах для гэтых мэт выкарыстоўваюцца госціі — невял. круглыя праснакі з пшанічнай мукі з выявай ягняці або крыжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
small[smɔ:l]adj.
1. мале́нькі;
small letters малы́я лі́тары
2. малы́, малады́;
a small girl дзяўчо́
3. дро́бны; нязна́чны;
a small farmer дро́бны фе́рмер;
a small mistake нязна́чная памы́лка;
I’m a small eater. Я мала ем.
♦
it’s small wonder that… не дзі́ва, што…;
it’s a small world! які́ цесны свет!;
the small hoursпе́ршыя гадзі́ны пасля́ по́ўначы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
New Year[ˌnju:ˈjɪə]n. Но́вы год;
New Year’s Eve наваго́дняя ноч, пярэ́дадне Но́вага го́да (31 снежня);
New Year’s Day пе́ршы дзень Но́вага го́да (1 студзеня);
Happy New Year! З Но́вым го́дам!;
the new yearпе́ршыя не́калькі ты́дняў го́да;
a New Year’s resolution абяца́нне, яко́е дае́ сабе́ чалаве́к пад Но́вы год (кінуць курыць, трымацца дыеты і да т. п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГАРНАЛЫ́ЖНЫ СПОРТ,
спуск на лыжах па спец. абсталяваных на горных схілах трасах з дакладным фіксаваннем часу спуску. Уключае спаборніцтвы па слаламе, слаламе-гіганце, скарасным спуску, а таксама двухбор’е (слалам і скарасны спуск) і трохбор’е (усе дысцыпліны). Слалам — спуск па трасе даўж. 450—500 м, з перападам вышынь паміж стартам і фінішам 60—150 м. Траса размечана варотамі (шыр. 3,5—4 м, адлегласць паміж імі ад 0,7 да 15 м), праз якія павінны праехаць спартсмены. За пропуск варот ці перасячэнне іх адной лыжай слаламіст падлягае дыскваліфікацыі. Скорасць на трасе да 40 км/гадз. Пераможца вызначаецца па суме часу 2 спроб на розных трасах. У слаламе-гіганце даўж. трасы 800—2000 м, перапад вышынь 200—500 м, шыр. варот да 8 м, адлегласць паміж імі 15—20 м. Скорасць праходжання трасы да 65 км/гадз. У мужчын пераможца вызначаецца па суме часу ў 2 спробах на 2 розных трасах, у жанчын 1 спроба. Скарасны спуск па трасе даўж. 2000—4000 м з перападам вышынь 500—1000 м. Шлях лыжніка вызначаецца рэльефам і размешчанымі на трасе варотамі. Скорасць 100 і болей км/гадз.
Першыя правілы гарналыжнага спорту распрацаваны ў 1922 англічанінам А.Лунам. Першыя спаборніцтвы (скарасны спуск) адбыліся ў 1923 у Швейцарыі. З 1930 праводзяцца чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце, з 1936 ён у праграме Алімпійскіх гульняў. З 1966 штогод разыгрываецца Кубак свету. Найб. пашыраны гарналыжны спорт у Аўстрыі, Італіі, Францыі, Швейцарыі, ФРГ, Швецыі, Нарвегіі, ЗША, Канадзе і інш. Сярод вядомых майстроў — трохразовыя алімпійскія чэмпіёны Т.Зайлер (Аўстрыя), Ж.К.Кілі (Францыя), уладальнікі Кубка свету І.Стэнмарк (Швецыя), А.Томба (Італія) і інш. З развіццём сусв. індустрыі турызму вельмі папулярным, у т. л. на Беларусі, стаў аматарскі гарналыжны спорт. На Беларусі першыя спаборніцтвы па слаламе праведзены ў 1939, цэнтр падрыхтоўкі бел. гарналыжнікаў — спорткомплекс Раўбічы. Як асобную гарналыжную дысцыпліну вылучаюць фрыстайл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРАНІ́СТЫКА,
комплекс дысцыплін, звязаных з вывучэннем гісторыі, мовы, філас. і культ. спадчыны народаў Ірана і іранамоўных народаў, а ў найноўшы час — таксама — эканам., сац. і паліт. праблем Ірана і іранамоўных краін. Узнікненне І. ў Зах. Еўропе стымулявалася развіццём гандл. і дыпламат. зносін з Іранам. У 13—14 ст. з’явіліся першыя апісанні падарожжаў у іранамоўныя краіны Дж. дэ Плана Карпіні, Марка Пола і інш., пазней — італьян. падарожніка П. дэла Вале, франц. Ж.Тавернье, ням. А.Алеарыя і інш. У 17 — пач. 18 ст. паявіліся першыя пераклады твораў іранскіх класікаў і гіст. крыніц, слоўнікі, гіст. даследаванні. Як навука І. склалася ў сярэдзіне 19 ст. У Расіі першыя звесткі пра Іран — з часу падарожжа Афанасія Нікіціна (15 ст.), навук. працы па І. — з канца 18 ст. Колькасць іх павялічылася ў 19 ст. ў сувязі з актывізацыяй палітыкі Расіі ў Іране. Найб. значныя працы па І. стварыў В.У.Бартальд, які распрацоўваў сац.-эканам. пытанні. У б.СССР І. інтэнсіўна развівалася ў 1950—80-я г. Даследаваліся праблемы нац. гісторыі і культуры іранамоўных народаў, іх нац.-вызв. барацьба, паліт. і сац. пытанні (З.А.Арабаджан, Б.Г.Гафураў, А.І.Калеснікаў, В.С.Кузняцоў, Н.В.Пігулеўская, В.В.Струвэ і інш.); выдадзены шэраг манаграфій, калект. прац і зборнікаў. У самаст. галіны вылучыліся іранская філалогія (М.С.Андрэеў, І.І.Зарубін, Б.У.Мілер, І.М.Аранскі, А.А.Фрэйман і інш.), літаратуразнаўства і тэксталогія (С.Айні, Я.Э.Бертэльс, А.М.Болдыраў і інш.). Пытанні І. ў сучаснай Расіі распрацоўваюцца ў ін-тах этнаграфіі, філасофіі, сусв. эканомікі і міжнар. зносін, сусв. л-ры і мовазнаўства АН Расіі, Ін-це ўсходазнаўства ў Маскве, у Ін-це краін Азіі і Афрыкі пры Маскоўскім ун-це. Праблемы І. даследуюцца ў навук. установах краін Сярэдняй Азіі і Закаўказзя, вядучых краін Еўропы, Азіі і Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́РАСНЫ БЕГ НА КАНЬКА́Х,
від канькабежнага спорту. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 500, 1000, 1500, 5000 і 10 000 м для мужчын і 500, 1000, 1500, 3000 і 5000 м для жанчын, таксама ў мнагабор’і па замкнёнай лядовай дарожцы даўж. 400 м; у шорт-трэку на дыстанцыях 500, 1000, 1500 і 3000 м і ў эстафетным бегу — 3000 м для жанчын і 5000 м для мужчын, на дарожцы даўж. 111 м.
Узнік у Нідэрландах у пач. 13 ст.Першыя канькабежныя т-вы з’явіліся ў Нарвегіі (1864), Расіі (1877); нац. федэрацыя канькабежнага спорту — у Вялікабрытаніі (1879). Афіц.міжнар. спаборніцтвы праводзяцца з канца 19 ст. (1882. Вена; 1889, Амстэрдам, і інш.). Чэмпіянаты свету праводзяцца сярод мужчын з 1893, сярод жанчын — з 1936; па спрынтарскім мнагабор’і (дыстанцыі 500 і 1000 м) — з 1970. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1893 сярод мужчын і з 1970 — у жанчын. У праграме зімовых Алімп. гульняў — адпаведна з 1924 і 1960. Міжнар. саюз канькабежцаў засн. ў 1892, аб’ядноўвае больш за 50 краін (1999). Найб. пашыраны ў краінах Скандынавіі, ЗША. Германіі, Нідэрландах, Расіі, Японіі і інш. Спаборніцтвы па шорт-трэку праводзяцца з 1970-х г. Чэмпіянаты свету з 1978. У праграме Алімп. гульняў — з 1992.
На Беларусі першыя секцыі ўзніклі ў 1922 (г. Полацк). У 1926 адбыўся 1-ы чэмпіянат Мінска, чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1933. Першыя чэмпіёны — З.Бальшакова і Б.Бальшакоў (адпаведна 17 і 9 разоў). Сярод бел. канькабежцаў найб. вызначыліся І.Жалязоўскі, Э.Матусевіч, У.Кажаноўскі — чэмпіён СССР сярод юнакоў (1977) на дыстанцыі 500 м, А.Кацюга — бронз. прызёр чэмпіянату свету па спрынтэрскім мнагабор’і (2002, Нарвегія), 5-е месца ў спрынце на XIX зімовых Алімп. гульнях (2002 г. Солт-Лейк-Сіці, ЗША) з рэкордам Беларусі на дыстанцыі 500 М.