Наў1 прыназ. ’у’: наў прымы ідзе (смарг., Сл. ПЗБ). Са спалучэння прыназоўнікаў на і ў, аб’яднаных значэннем мэты: на + у + прымы. Магчымы ўплыў прыстаўкі наў-.
Наў2 ’навіна, новы ўраджай’: Пазычця мне гарнцы два круп да наві (Бяльк.). Да новы; незвычайны вакалізм можа тлумачыцца ўплывам акання ў ненаціскных складах (да наві?). Найбольш верагодна, што гэта — позняе ўтварэнне ад навіна ’новы ўраджай’ шляхам адсячэння ‑ін‑а, успрынятага як суфікс адзінкавасці, што вельмі пашыраны на Мсціслаўшчыне, параўн. сахыріна ’адна асобная частачка ў са́хары (цукры)’, салі́на ’адна асобная частачка ў солі’ (З нар. сл., 131); у такім выпадку наў выступае як паралельнае ўтварэнне да рэчыўных назоўнікаў сахар, соль і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-сь — часціца, звычайна са значэннем нявызначанасці, у складзе займеннікаў і прыслоўяў тыпу хтось, колісь, параўн. прыйшоў хтось, ўзяў штось, дай пашоў кудысь (Пятк. 2), якія далей могуць быць пашыраны часціцамі ‑ці (калісьці, чамусьці), ‑кі (хтоські, штоські, Мат. Маг.), ‑ка (у неякагосціка, Федар. 1) і інш. Укр.‑сь, польск.‑ś, чэш.‑si (kdysi ’некалі’), славац.‑si, в.-луж.‑s, н.-луж.‑sy (gdysy ’некалі, часамі’). З прасл.*si, кароткай формы Д. скл. зваротнага займенніка *sebe (гл. сябе), гл. ESSJ SG, 2, 607; ESJSt, 13, 814; ЕСУМ, 5, 492. У беларускай мове Карскі (2–3, 90, 97) дапускае змяшэнне са зваротнай часціцай -ся (гл.) пад уплывам польскай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАДЭ́ЦЫЯ (Godetia),
род кветкавых раслін сям. скрыпнёвых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, асабліва ў Каліфорніі. На Беларусі культывуюць гадэцыю буйнакветную (Godetia grandiflora) і прывабную (Godetia amoena). Найб.пашыраны сарты: Вайсер Шван, Сібіл Шэрвуд, Метэор.
Аднагадовыя травяністыя апушаныя расліны з галінастым сцяблом выш. 20—40 см. Кветкі простыя або махровыя, лейкападобныя, дыям. 3—5 см, разнастайнай афарбоўкі. Плод — каробачка. Каштоўныя дэкар. святлалюбныя і холадаўстойлівыя расліны (выкарыстоўваюцца для рабатак, бардзюраў, пасадак групамі на газонах). Цвітуць з ліп. да восені. Размнажаюцца насеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНСЬЕ́, кадрыля-лансье (франц. lancier літар. улан),
англійскі бальны танец. У сярэдзіне 19 ст.пашыраны ў Еўропе. Выконваюць 4 пары, размешчаныя крыж-накрыж у карэ. Складаецца з 5 фігур; муз. памер для 1-й, 3-й, 4-й фігур 6/8, для 2-й і 5-й — 2/4. Кожная фігура, акрамя 5-й, пачынаецца муз. уступам (інтрадукцыяй; 8 тактаў). У некат. краінах, у т. л. ў Расіі, быў пашыраны ў нар. побыце; у Беларусі вядомы пад назвай «Лянцей». У нар.танц. практыцы існуюць шматлікія варыянты Л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІ́ЛЬШЧЫКІ (Necrophorus),
род жукоў сям. трупаедаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, Аўстраліі і трапічнай Афрыкі. У Еўропе — 27 відаў. Жывуць пераважна ў лясах. На Беларусі 9 відаў, найб.пашыраны М. чорнабулавы (N. vespilloides) і М. рыжабулавы (N. vespillo).
Даўж. да 40 мм (у відаў на Беларусі да 24 мм). Афарбоўка чорная, на надкрылах 2 аранжава-жоўтыя перавязі або плямы. Жукі і лічынкі кормяцца мярцвячынай. Яйцы адкладваюць на трупы дробных жывёл і закопваюць іх (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРЫ́ЦЫ (Oniscoidea),
падатрад раўнаногіх ракападобных. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. у стэпавай зоне. Большасць відаў жыве на сушы, пераважна ў месцах з павышанай вільготнасцю (адсюль назва), некат. — на марскіх берагах, у ручаях, крыніцах. Актыўныя ўначы. На Беларусі найб.пашыраны М. звычайная (Porcellio scaber), М. сценавая (Oniscus asellus).
Даўж. да 5 см. Цела пляскатае, канечнасцей 12 пар. Некат. дыхаюць з дапамогай шчэлепных лісткоў, у інш. ёсць прыстасаванні для дыхання атм. паветрам (трахеі). Амаль усе расліннаедныя. Раздзельнаполыя, развіццё без метамарфозу. Глебаўтваральнікі; некат. шкодзяць с.-г. культурам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЭКА́ТР (франц. pas de quatre),
1) у балеце танец 4 выканаўцаў. Муз.-танц. форма можа мець розную структуру. Найб.пашыраны кампазіцыя, у якой аб’яднаны 2 па-дэ-дэ (у партытуры «Спячай прыгажуні» П.Чайкоўскага), або танец 4 танцоўшчыкаў (танец 4 кавалераў у «Раймондзе» А.Глазунова, балетмайстар М.Петыпа) ці 4 танцоўшчыц (балет «Падэкатр» Ц.Пуні, балетмайстар Ж.Ж.Перо).
2) Бальны танец англ. паходжання. Вядомы з 19 ст.Муз. памер 12/8. Тэмп павольны. Пашыраны ў еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі і ў Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЮШЧА́Й (Sparganium),
род кветкавых раслін сям. рагозавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў халодным, умераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я, а таксама ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 7 відаў. Найб.пашыраны П.: малы (S. minimum), прамы (S. erectum), усплылы, або просты (S. emersum). Трапляюцца па берагах рэк, азёр, вадасховішчаў.
Шматгадовыя водныя ці балотныя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае або плаваючае. Лісце вузкалінейнае, у відаў, што растуць у глыбокай вадзе, — стужкападобнае.
Кветкі дробныя, аднаполыя, у шчыльных галоўках. Плод — касцянка. Корм андатры, нутрыі і вадаплаўных птушак. Некат. віды П. маюць пяргу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
какаду́
(ням. Kakadu, ад гал. kakatoe < малайск. kakatǔa)
папугай з доўгім чубам і моцнай дзюбай, пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі і на прылеглых астравах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыскаміцэ́ты
(н.-лац. discomycetiidae)
група сумчатых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў з пладовымі целамі апатэцыямі, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)