польскі кампазітар, педагог. Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, Берлінскай акадэміі музыкі. З 1907 дырыжор оперы і выкладчык кансерваторыі ў Львове. З 1912 за мяжой. З 1918 у Варшаве. У 1930—39 праф. Варшаўскай кансерваторыі, з 1945 — Дзярж. Вышэйшай муз. школы ў г. Катавіцы. Прадстаўнік «Маладой Польшчы». Для творчасці характэрны ўплывы позняга рамантызму і імпрэсіянізму. Яго стыль вылучаўся яркім нац каларытам, апорай на муз. фальклор імкненнем да павышанай экспрэсіі пышнасцю і сакавітасцю аркестроўкі Сярод твораў: оперы, у т. л. «Эрот і Псіхея» (1916), і балеты, у т. л. «Пан Твардоўскі» (1920), сімф. паэмы для арк., канцэрты для інстр. з арк., камерна-інстр. ансамблі, вак. цыклы, рамансы, песні, музыка да спектакляў і інш.Дзярж. прэміі Польшчы 1930, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́КЕР (Соф’я Юр’еўна) (7.1.1907, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 23.4.1984),
бел. спявачка (драм. сапрана). Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыла Бел. студыю оперы і балета пад кіраўніцтвам А.Баначыча (1933), вучылася ў Бел. кансерваторыі (1932—36, клас П.Ціханава). У 1933—41 і 1944—77 салістка Дзярж.т-раоперы і балета Беларусі. Валодала моцным голасам прыемнага тэмбру, высокай вак. культурай, муз.-драм. здольнасцямі, якія дазвалялі ёй выконваць разнапланавыя ролі: ад глыбока драматычных (Аўгіння ў оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова) да востра камедыйных (Рагнеда Янаўна ў «Калючай ружы» Ю.Семянякі). Майстэрства стварэння драматычна напружаных, багатых псіхал. адценнямі вобразаў найб. выявілася ў партыях опернай класікі: Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Ліза, Марыя, Настасся, Аксана («Пікавая дама», «Мазепа», «Чарадзейка», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Сярод каларытных камедыйных вобразаў: Часнікова («Страшны двор» С.Манюшкі), Адарка («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Дуэнья («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Фроська («Марозка» М.Красева), Мірабела («Цыганскі барон» І.Штрауса). Шмат выступала ў канцэртах, у т. л. з творамі бел. кампазітараў.
Літ.:
Жураўлёў Д. Соф’я Друкер // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
Дз.М.Жураўлёў.
С.Ю.Друкер.С.Друкер у ролях Адаркі (злева) і Тоскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САЎ (Міхаіл Іванавіч) (21.11.1900, в. Трасцянка Саратаўскай вобл., Расія — 11.1.1971),
бел. спявак (лірыка-драм. барытон). Нар.арт. Беларусі (1944). Вучыўся ў Саратаўскай кансерваторыі (1925—28), оперным класе Бел.муз. тэхнікума (1928—30), Бел. студыі оперы і балета (1930—33) у А.Баначыча. У 1933—58 (з перапынкам, у 1941—43 у Ерэванскім оперным т-ры) саліст Дзярж.т-раоперы і балета БССР. У 1958—64 маст. кіраўнік Бел. філармоніі, у 1964—70 выкладчык Бел. кансерваторыі. Дэбютаваў партыяй Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж.Бізэ (1932). Валодаў моцным прыгожым голасам, сцэн. абаяльнасцю. Створаныя ім вобразы адметныя адухоўленасцю, маст. выразнасцю. тонкім густам, пачуццём меры. Лепшыя вобразы ў нац. рэпертуары: Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Кастусь («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Кузьміч («У пушчах Палесся» А.Багатырова); у класічным — Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Анегін, Ялецкі. Мазепа («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Мазепа» П.Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Траякураў («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Мечнік («Страшны двор» С.Манюшкі). У канцэртным рэпертуары значнае месца займалі бел.нар. песні, творы бел. кампазітараў.
Літ.:
Пукст Р. Натхнёны спявак // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
Б.С.Смольскі.
М.І.Дзянісаў.М.Дзянісаў у ролях Дэмана (злева) і Гразнога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАН (Яўген Іванавіч) (н. 15.12.1937, в. Тарэйкі Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). Працаваў у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі, Рэсп. дырэкцыі эстрадна-цыркавога мастацтва (гал. мастак з 1987), з 1994 гал. мастак Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Аформіў спектаклі: у т-ры оперы і балета — «Пасля балю» Г.Вагнера (1971), «Іаланта» П.Чайкоўскага (1975), «Рыгалета» Дж.Вердзі (1982); у т-ры муз. камедыі — «Паненка і хуліган» на музыку Дз.Шастаковіча (1982), «Капялюш Напалеона» О.Штрауса (1996), «Цыганскі барон» І.Штрауса (1997); у т-ры оперы і балета ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) — «Аіда» Вердзі (1978), «Дэман» А.Рубінштэйна (1979) і інш. Працуе таксама ў жывапісе: цыклы «Жыціе беларускіх святых» (1989—94), «Жыццё славянскіх асветнікаў-гуманістаў» (1991), станковыя работы «Чарнобыль» (1987—93), «Апафеоз Ф.Скарыны» (1990), «Гімн жыццю» (1997), пейзажы «Песня маёй радзімы», «Вясна. Сноў» (абодва 1990-я г.). Сярод графічных работ «Кожны чацвёрты» (1967), «Курапаты» (1986). У творчасці рэаліст. вобразнасць спалучае з сімволікай і метафарычнасцю, некаторым работам уласцівы класічны авангард з філасофскім кірункам. Іл.гл. таксама да арт.Афармленчае мастацтва.
бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1965). У 1971—89 дырыжор Дзярж.т-раоперы і балета Беларусі. Яго стыль вызначалі імкненне да духоўнай паглыбленасці і класічнай завершанасці, стылістычна дакладнага, дэталізаванага аднаўлення аўтарскага тэксту, знешняя стрыманасць, перавага інтэлектуальнага пачатку. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены творы бел. кампазітараў: оперы «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978), «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера (1980), балеты «Пасля балю» Г.Вагнера (1971), «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава (2-я рэд., 1978), муз. класікі і сучасных аўтараў — оперы «Дон Жуан» (1973), «Вяселле Фігара» (1980) і «Чароўная флейта» (1987) В.А.Моцарта, «Лаэнгрын» Р.Вагнера (1977, з Т.Каламійцавай), «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава (1981), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1983), балеты «Гарэзлівыя частушкі» на муз. Р.Шчадрына, «Трыстан і Ізольда» на муз. Р.Вагнера, «Балеро» на муз. М.Равеля (усе 1971), «Раймонда» А.Глазунова (1972), «Стварэнне свету» А.Пятрова (1976). Выступаў як сімф. дырыжор, у т. л. з С.Рыхтэрам. З 1989 ва ўстановах Бел. экзархата: у духоўным вучылішчы (у 1994—98 дырэктар), Епархіяльным упраўленні, час. «Минские епархиальные ведомости». З 1990 дыякан, з 1992 манах, з 1995 іераманах, з 1996 свяшчэннік Мінскай Свята-Аляксандра-Неўскай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́НІ ((Rossini) Джаакіна Антоніо) (29.2.1792, г. Пезара, Італія — 13.11.1868),
італьянскі кампазітар. Скончыў Балонскі муз. ліцэй (1810). З 1815 кампазітар т-ра «Сан-Карла» ў Неапалі, дырэктар Італьян.т-ра ў Парыжы, з 1826 каралеўскі кампазітар і гал. інспектар спеваў. У мастацтве Р. арганічна ўвасоблены традыцыі італьян. нар.-песеннай культуры. З яго імем звязаны росквіт італьян.нац.оперы. Найб. поўна талент Р. раскрыўся ў операх-буф, якія вылучаюцца дасціпнасцю, яскравасцю муз. характарыстык, тэмпераментнасцю і дэмакратычнасцю музыкі, адзінствам драм. і муз. развіцця: «Шаўковая лесвіца» (паст. 1812), «Італьянка ў Алжыры» (паст. 1813), «Севільскі цырульнік» (паст. 1816; ставілася ў Нац.акад. т-ры оперы Беларусі). У шэрагу опер-серыя, у т. л. «Майсей у Егіпце» (паст. 1818), «Магамет II» (паст. 1820), узмацніў ролю масавых хар. сцэн і ансамбляў, спрасціў вак. партыі, узбагаціў функцыі аркестра. Уздым патрыят. руху ў Італіі найб. выразна адлюстраваны ў героіка-рамант.оперы «Вільгельм Тэль» (паст. 1829). Сярод інш. твораў опера-серыя «Сарока-зладзейка», муз. камедыя «Папялушка» (абедзве паст. ў 1817) і інш. Пісаў таксама царк. музыку, кантаты, гімны, камерна-вак. і інстр. творы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЯНКО́Ў (Віктар Міхайлавіч) (15.9.1914, г. Самара, Расія — 24.12.1976),
бел. віяланчэліст. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941). У 1940—75 артыст аркестра Дзярж.т-раоперы і балета Беларусі (у 1946—57 канцэртмайстар групы віяланчэляў), выконваў адказныя сола, выступаў у канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ (Сяргей Піліпавіч) (13.7.1889, Масква — 26.6.1973),
расійскі і бел.тэатр. мастак. Засл. арт. Расіі (1932). Нар.маст. Беларусі (1949). Скончыў Строганаўскае маст. вучылішча ў Маскве (1912, вучань К.Каровіна). У 1910—17 працаваў у тэатрах Масквы, у 1938—59 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. Яго дэкарацыі адметныя высокім жывапісным майстэрствам, арганічным адзінствам муз. і зрокавых вобразаў, выразнасцю пабудовы сцэн. прасторы, глыбокім веданнем перспектывы. У Вялікім тэатры ў Маскве аформіў дэкарацыі да оперы «Дэман» А.Рубінштэйна (1936). У дэкарацыях да бел.нац. спектакляў выявіў веданне нар. архітэктуры і нац. касцюма. Сэнсавую і эмац. нагрузку атрымаў сцэн. пейзаж, які стаў арган. звяном падзей у операх «У пушчах Палесся» (1939), «Надзея Дурава» (1956) А.Багатырова, «Алеся» (1944) і «Дзяўчына з Палесся» (1953) Я.Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса (1947), балетах «Князь-возера» (1949), «Палымяныя сэрцы» (1955) В.Залатарова. Дэкарацыям да спектакляў рус. класікі ўласцівы гарманічнае ўзаемадзеянне колеру з характарам вобразаў, гіст. дакладнасць: оперы «Царская нявеста» (1938), «Садко» (1957) М.Рымскага-Корсакава, «Пікавая дама» (1941, 1948), «Чаравічкі» (1949), «Мазепа» (1952) П.Чайкоўскага, «Дуброўскі» Э.Напраўніка (1948), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1949), «Іван Сусанін» М.Глінкі (1950), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1954). Маштабнасцю вобразаў і лірызмам вызначаюцца дэкарацыі да балетаў «Лебядзінае возера» (1948), «Спячая прыгажуня» (1954) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні (1949). Аформіў дэкарацыі да опер і балетаў «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні (1940, 1945), «Марная засцярога» П.Л.Гертэля (1943), «Кармэн» Ж.Бізэ (1945), «Травіята» (1946), «Рыгалета» (1948) Дж.Вердзі, «Фауст» Ш.Гуно (1950), «Эсмеральда» Пуні, «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага, «Марозка» М.Красева (усе 1951), «Аіда» (1953, 1970) Вердзі. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Літ.:
Карнач П.А. С.Ф.Нікалаеў. Мн., 1970.
П.А.Карнач.
С.П.Нікалаеў.С.Нікалаеў. Дэкарацыя да оперы «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага. 1953.
расійскі оперны рэжысёр, педагог. Нар. арт Беларусі (1955). Нар.арт.СССР (1961). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1937). Ў 1937—43 рэжысёр (з 1939 маст. кіраўнік) Горкаўскага т-раоперы і балета. З 1943 рэж., у 1952—63 і 1967—82 гал.рэж.Вял.т-ра ў Маскве. З 1954 праф.Рас. акадэміі тэатр. мастацтва. Заснавальнік (1972), маст. кіраўнік і рэжысёр Маскоўскага музычнага камернага тэатра. Яго пастаноўкам уласцівы высокая маст. культура, падкрэсленая тэатральнасць, смелы рэжысёрскі пошук. Сярод пастаўленых ім спектакляў: у Горкаўскім т-ры — «Ніжагародцы» Э.Напраўніка (1942); у Ленінградскім малым т-ры оперы і балета — «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1946), «Ваявода» П.Чайкоўскага (1949); у Вял. т-ры — «Варожая сіла» А.Сярова (1947), «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны (1948), «Садко» М.Рымскага-Корсакава і «Галька» С.Манюшкі (абодва 1949), «Аіда» (1951), «Травіята» (1953), «Фальстаф» (1962), «Атэла» (1978) Дж.Вердзі, «Снягурачка» Рымскага-Корсакава (1954), «Сямён Катко» (1970) і «Гулец» (1974) Пракоф’ева, «Руслан і Людміла» М Глінкі (1972), «Выкраданне месяца» А.Тактакішвілі і «Мёртвыя душы» Р.Шчадрына (1977), «Арлеанская дзева» Чайкоўскага (1990), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1993), «Хаваншчына» М.Мусаргскага (1995), «Франчэска да Рыміні» С.Рахманінава (1998) і інш. Шэраг спектакляў паставіў за мяжой, у т. л. «Вогненны анёл» Пракоф’ева (1981, Прага). У Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага (1944, вызначалася нац. своеасаблівасцю) і «Кармэн» Ж.Бізэ (1945). Аўтар кніг па пытаннях муз.т-ра. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1949, 1950. Ленінская прэмія 1980. Дзярж. прэмія Расіі 1994.
Літ. тв.: Об оперной режиссуре. М., 1973; Размышления об опере. М., 1979; Беседы об опере М., 1981; Ступени профессии. М., 1984; Сотворение оперного спектакля. М., 1985; Введение в оперную режиссуру. М., 1985.
Літ.:
Чудновский М.А. Режиссер ставит оперу... М., 1967;
Б.А.Покровский ставит советскую оперу. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЕРЦІ́НІ ((Albertini) Джаакіна) (1751—1811),
італьянскі кампазітар. У 1781—84 узначальваў капэлу Радзівілаў у Нясвіжы. Дырыжыраваў операй Я.Д.Голанда «Агатка, або Прыезд пана» (1784). Да 1804 працаваў у Польшчы, потым у Рыме. Сярод твораў оперы «Дон Жуан» (паст. 1783, Варшава), «Польскі капельмайстар» (1808).