АЛАБЯ́Н (Каро Сямёнавіч) (26.7.1897, г. Пяндж, Таджыкістан — 5.1.1959),
сав. архітэктар. Скончыў Маскоўскі вышэйшы дзярж.маст.-тэхн. ін-т (1929). Заснавальнік Усерас.т-вапралет. архітэктараў, адказны сакратар Саюза архітэктараў СССР (1932—50), віцэ-прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1949—53). Асн. работы: Тэатр Сав. Арміі (1934—40) і павільён Арм. ССР на ВДНГ (1939 і 1954) у Маскве; ген. план аднаўлення Валгаграда (1945, у сааўт.), павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў Нью-Йорку (1939, з Б.Іафанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНЁЎ (Сяргей Іванавіч) (17.11.1886, Масква — 20.12.1951),
рус. заолаг. Д-рбіял.н. (1935), праф. (1930). Засл. дз. нав. Расіі (1947). Скончыў Маскоўскіун-т (1910). Заснавальнік маскоўскай школы тэрыёлагаў (даследчыкаў млекакормячых). Вывучаў птушак Белавежскай пушчы. Аўтар падручнікаў і навук.-папулярных кніг. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Тв.:
Звери СССР и прилежащих стран: (Звери Восточной Европы и Северной Азии). Т. 1—7. М.; Л., 1928—50;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЬКО́ (Мікола) (Мікалай Іосіфавіч; н. 27.9.1940, в. Пагарэлка Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прам-сці (1962) і Маскоўскінар.ун-т мастацтваў (1967). Друкуецца з 1970. У зб-ках вершаў «У Нёмна на плячах» (1986), «Сузор’е Шаляў» (1995) паэт. асэнсаванне гіст. вопыту, урокаў вайны і міру. Вершам уласцівы лірычная спавядальнасць, багатая вобразнасць, назіральнасць, трапнасць дэталяў. Піша таксама для дзяцей (зб-кі «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка», 1993; «Шасцікрылец Хмарагон», 1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙНРУБ (Яўсей Рыгоравіч) (н. 2.5.1910, г. Барысаў),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскііндустр.ін-т (1931), курсы ваен. перакладчыкаў (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну удзельнік абароны Беларусі, баёў пад Смаленскам, Масквой, Тулай, Арлом, вызвалення Беларусі. Танк. брыгада пад камандаваннем палк. Вайнруб вызначылася ў Вісла-Одэрскай аперацыі, вызваліла больш за 400 нас. пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАКУ́РАЎ (Яўген Фёдаравіч) (н. Ташкент),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-ртэхн.н. (1967), праф. (1968). Засл. будаўнік Беларусі (1985). Сын Ф.П.Вінакурава. Скончыў Маскоўскіінж.-буд. ін-т (1948). У 1950—53 і з 1972 у Бел.політэхн. акадэміі, у 1957—12 у Ін-це буд-ва і архітэктуры (Мінск). Навук. працы па механіцы грунтоў і фундаментабудаванні.
Тв.:
Итерационный метод расчета оснований и фундаментов с помощью ЭВМ. Мн., 1972;
Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГІН (Вячаслаў Пятровіч) (14.6.1879, в. Баршчоўка Курскай вобл., Расія — 3.7.1962),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1930). Скончыў Маскоўскіун-т (1908). Адзін з арганізатараў Сацыяліст. (пасля Камуніст.) акадэміі ў Маскве (1918). У 1919—30 праф., у 1921—25 рэктар Маскоўскага ун-та. У 1942—53 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па гісторыі сацыяліст. ідэй дамарксавага перыяду, перш за ўсё ў Францыі і Англіі. Ініцыятар і рэдактар шматтомнай серыі «Папярэднікі навуковага сацыялізму» (з 1947). Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫНА (Ніна Мікалаеўна) (30.6.1909, г. Растоў Яраслаўскай вобл., Расія — 9.9.1990),
рускі археолаг. Д-ргіст.н. (1963). Скончыла Маскоўскідзярж.ун-т (1930). У 1935—38 працавала ў Эрмітажы, з 1936 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры АНСССР (Ленінград). На Беларусі вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты (Ваўкавыскі р-н). Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне і прыналежнасць да шнуравой керамікі культур. Даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯДКО́Ў (Ігар Аляксандравіч) (11.4.1934, г. Смаленск, Расія — 27.12.1994),
рускі крытык і літ.-знавец. Скончыў Маскоўскіун-т (1957). У 1957—76 у газ. «Северная правда» (Кастрама). Літ. дзейнасць пачаў у 1958. Даследаваў сучасную прозу. Аўтар кн. «Васіль Быкаў» (1980), у якой падрабязна прааналізаваў творчасць бел. пісьменніка, рэцэнзій на аповесці В.Быкава «Дажыць да світання» і «Пайсці і не вярнуцца», раман «Карнікі» А.Адамовіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКІ (Барыс Андрэевіч) (н. 6.7.1953, г. Кяхта, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990). Скончыў Маскоўскіун-т (1979). З 1982 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі, адначасова ў БДУ. У 1994—96 ва ун-це г. Білефельда (Германія). Навук. працы па статыстыцы шматмерных размеркаванняў, лімітавых тэарэмах тэорыі імавернасцей.
Тв.:
Точность гауссовской аппроксимации в банаховых пространствах // Теория вероятностей и ее применение. 1989. Т. 34, вып. 4.