эканамічны паказчык, які адлюстроўвае сукупную вартасць канчатковых тавараў і паслуг у дзеючых рыначных цэнах. Уваходзіць у сістэму нац. рахункаў. Распрацоўваецца па методыцы ААН, у бягучых і пастаянных цэнах. У адрозненне ад валавога ўнутранага прадукту ВНП пазбаўлены двайнога ўліку (кошту прамежкавай прадукцыі, што ідзе на выраб канчатковай прадукцыі) і таму больш поўна адлюстроўвае ўзровень развіцця грамадства, яго магчымасці для паляпшэння дабрабыту сваіх членаў. ВНП у натуральна-рэчыўнай форме — вырабленыя за пэўны перыяд сродкі вытв-сці, спажывецкія даброты і паслугі, а ў вартаснай — рыначны кошт усіх гатовых тавараў і паслуг, вырабленых за пэўны перыяд усімі фактарамі вытв-сці (капітал, зямля, праца), якія належаць грамадзянам пэўнай краіны незалежна ад іх месца знаходжання. У ВНП уваходзіць таксама знешнегандл. сальда (розніца паміж экспартам і імпартам). Аднак гэты паказчык не ахоплівае прадукты і паслугі, вырабленыя ў дамашняй гаспадарцы, ценявой эканоміцы і інш. Таму ВНП найбольш адлюстроўвае дзелавую актыўнасць і магутнасць нац. эканомікі. Выкарыстоўваецца ВНП на спажыванне, інвестыцыі, экспарт і імпарт. На Беларусі выкарыстоўваецца з 1988. З-за крызісу ў пераходны да рыначнай эканомікі перыяд змяншаецца: у 1995 яго аб’ём склаў прыкладна 2/3 ад узроўню 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нали́чный ная́ўны; (присутствующий) прысу́тны;
за нали́чный расчёт, за нали́чные де́ньги за гато́ўку (за ная́ўныя гро́шы);
нали́чные де́ньги гато́ўка (ная́ўныя гро́шы);
нали́чный капита́л ная́ўны капіта́л;
нали́чный расчёт ная́ўны разлі́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
obrotowy
obrotow|y
1.тэх. абаротны, вярчальны;
2.эк. абаротны, абарачальны;
środki ~e — абаротныя сродкі, абарачальныя сродкі (капітал)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
абаро́тныв разн. знач. оборо́тный;
~ная ста́нцыя — ж.-д. оборо́тная ста́нция;
~ныя фо́нды — фин. оборо́тные фо́нды;
~ная ве́дамасць — бухг. оборо́тная ве́домость;
а. капіта́л — оборо́тный капита́л;
~ныя сро́дкі — оборо́тные сре́дства
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
переме́нныйв разн. знач. пераме́нны;
переме́нная пого́да пераме́ннае надво́р’е;
переме́нная величина́мат. пераме́нная велічыня́;
переме́нная звезда́астр. пераме́нная зо́рка;
переме́нный капита́лэк. пераме́нны капіта́л;
переме́нный токэл. пераме́нны ток;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.
1.кім-чым,зкім-чым і без дап. Весці гандаль. Гандляваць лесам. Гандляваць з суседнімі краінамі. Вучыцца гандляваць.//перан.; кім-чым. Рабіць што‑н. прадметам гандлю, паступацца чым‑н. высакародным дзеля нежывы, матэрыяльнай выгады. Гандляваць сумленнем.
2. Быць гандляром, займацца гандлем як прафесіяй. Марцін зноў пачаў гандляваць. Цяпер рабіў гэта асцярожна, меў толькі невялікую мясную краму, асноўны капітал трымаў на кніжцы.Карпюк.// Прадаваць, адпускаць тавар пакупнікам. Гандляваў цэлы дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)