арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 90 °C, tкіп 257 °C. Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць узаемадзеяннем гліаксаля з аміякам і фармальдэгідам. Структурны фрагмент малекул гістаміну, гістыдзіну, вітаміну B12 і інш. прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць вытворныя І. як лек. прэпараты (дыбазол, прыскол, нірванол і інш.).
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C5H11N Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 106,17 °C, шчыльн. 860,6 кг/м³.
Змешваецца з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Паводле хім. уласцівасцей — моцная аснова, лёгка ўтварае солі. Структурны фрагмент многіх алкалоідаў (напр., анабазіну, лабеліну, марфіну). Выкарыстоўваюць для сінтэзу лек. прэпаратаў (анальгетыкаў, анестэтыкаў і інш.), некаторыя вытворныя — як паскаральнікі вулканізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАЗО́Л,
1,2-дыазол, гетэраараматычнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 70 °C, tкіп 185—187 °C. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. П. і яго вытворныя — прамежкавыя прадукты ў сінтэзе лек. прэпаратаў (напр., анальгіну, амідапірыну) і пестыцыдаў. Выкарыстоўваюць вытворныя П. як фарбавальнікі для каляровай фатаграфіі, арган. люмінафоры. Іл.гл. да арт.Гетэрацыклічныя злучэнні.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кавале́нтны
(ад ка- + валентны);
к-ае злучэнне — тое, што і гомеапалярнаезлучэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Субста́нцыя ’матэрыя; першааснова’ (ТСБМ, Некр. і Байк.); ст.-бел.субстанция ’ежа’, ’злучэнне; матэрыя; маса’, ’маёмасць’ (Ст.-бел. лексікон) запазычана праз ст.-польск.substancyja ’тс’ або непасрэдна з лац.substantia ’сутнасць; уласнасць; наяўнасць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, з рус.субстанция.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
флот, -у, М фло́це, мн. фло́ты, -аў і флаты́, -о́ў, м.
1. Сукупнасць усіх ваенных ці гандлёвых суднаў краіны або асобнага мора, рачнога басейна.
Рачны ф.
Чарнаморскі ф.
2. Буйное злучэнне ваенна-марскіх суднаў.
○
Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.
|| прым.фло́цкі, -ая, -ае.
Ф. экіпаж.
Сышлі на бераг флоцкія (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хлары́ды, ‑аў; адз. хларыд, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Злучэнне хлору з усімі металамі і неметаламі, акрамя кіслароду і фтору. Хларыды азоту.
2. Мінералы, солі салянай кіслаты, шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.
[Лац. chloridum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРОМБЕНЗІЛЦЫЯНІ́Д,
таксічнае хім.злучэнне, C6H5CH(Br)CN, мал. м. 196,01. Жоўтыя крышталі, tпл 25,4 °C, tкіп 242 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1516 кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра у арган. растваральніках. Хімічна ўстойлівы. Выклікае моцнае слёзацячэнне; непераносная канцэнтрацыя ў паветры 4 мг/м³. Выкарыстоўваўся ў 1-ю сусв. вайну як атрутнае рэчыва (гл.Лакрыматары).
араматычнае арган.злучэнне. Бясколерныя крышталі, tпл 157 °C. Раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, ацэтоне, хлараформе, водных растворах шчолачаў, не раствараецца ў вадзе. Атрымліваюць кандэнсацыяй фенолу з ацэтонам. Выкарыстоўваюць у вытв-сці эпаксідных смол, полікарбанатаў і інш. палімераў. Раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй, ГДК 5 мг/м³.