Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎРЫПАНТЫ́ДЫ, Еўрыпантыды (грэч. Eurypōntidai),
царская дынастыя ў Спарце ў 11—2 ст. да н.э.Заснавальнік — легендарны цар Эўрыпонт. Захаваліся спісы цароў гэтай дынастыі ў Герадота і Паўсанія. Гістарычна засведчаны асобы цароў толькі з канца 8 ст. да н.э., з якіх найб. вядомы Леатыхід II (перамог персаў каля Мікале ў 479 да н.э.), яго сын Архідам (ваяваў з афінамі ў Пелапанескай вайне), Агесілай (прэтэндаваў на гегемонію ў Эладзе), Агіс IV (рэфарматар 3 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕНА́РЫУС Міхаіл Пятровіч (19.9.1835, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 16.9.1895),
рус. фізік, заснавальнік кіеўскай навук. школы эксперым. фізікі. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1876). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). У 1865—90 у Кіеўскім ун-це (з 1866 праф.). Навук. працы ў галіне тэрмаэлектрычнасці і малекулярнай фізікі. Вывеў формулу залежнасці тэрмаэлектрарухальнай сілы ад т-ры спаяў (закон Авенарыуса), першым вызначыў параметры крытычнага стану для многіх рэчываў.
Літ.:
Гольдман А.І. М.П. Авенариус и киевская школа экспериментальной физики // Успехи физ. наук. 1951. Т. 44, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭ (Bode) Вільгельм фон (10.12.1845, г. Кальфёрдэ, Германія — 1.3.1929),
нямецкі гісторык мастацтва, музейны дзеяч. Працаваў у Берлінскіх маст. музеях: дырэктар аддзела хрысц. скульптуры (1880) і галерэі жывапісу (1890), ген. дырэктар Дзярж.маст. збораў у Берліне (1905—20). Заснавальнік (1903) і дырэктар (1904—29) Кайзер-Фрыдрых музея ў Берліне (цяпер комплекс музея імя Бодэ). Даследаваў мастацтва італьян. Адраджэння, галандскага і фламандскага жывапісу («Рэмбрант», т. 1—8, 1897—1905), («Фларэнцінскія скульптары Рэнесансу», 1906—12, «Майстры галандскай і фламандскай школ», 1917, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАДЗІ́ХІН Фёдар Аляксандравіч (8.12.1831, г. Мікалаеў, Украіна — 14.5.1904),
рускі астраном, заснавальнікрус. астрафіз. школы. Акад. Пецярбургскай АН (1890). Скончыў Маскоўскі ун-т (1855). Праф. Маскоўскага (1865), Кіеўскага (1869) ун-таў. Дырэктар Маскоўскай з 1873 і Пулкаўскай у 1890—95 абсерваторый. Навук. працы па астрафізіцы, астраметрыі, гравіметрыі. Сусв. значэнне маюць даследаванні камет і метэораў. Стварыў мех. тэорыю каметных формаў. Даследаваў утварэнне перыядычных камет і паходжанне метэораў.
фінскі біяхімік; заснавальнік фінскай навук. школы тэхн. біяхіміі. Чл. Фінскай акадэміі навук і л-ры (1927). Скончыў Гельсінгфорскі ун-т (1916). У 1924—48 у Хельсінскім ун-це, адначасова з 1931 дырэктар Біяхім. ін-та. Навук. працы па біяхіміі кармоў. Распрацаваў метад кансервацыі зялёных кармоў падкісленнем сумессю кіслот (салянай і сернай) да pH 4, што спыняе бактэрыяльныя і ферментатыўныя працэсы («АІВ-метад» наз. па яго ініцыялах), метады кансервавання малака і малочных прадуктаў. Нобелеўская прэмія 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІСЕ́НТЭ, Вісенці (Vicente) Жыл (Хіль; каля 1470, г. Гімарайнш, Партугалія, ці Лісабон — каля 1536), партугальскі драматург і акцёр; заснавальнікпартуг.нац.т-ра. Аўтар, акцёр і пастаноўшчык прыдворных відовішчаў, п’ес для карнавальных шэсцяў. Яго драмы, камедыі і фарсы насычаны ісп. і партуг.нар.муз. фальклорам, адметныя вальнадумствам, вострай сатырай, накіраванай супраць сац. загану: «Наведванне, ці Маналог пастуха» (1502), «Дзейства пра Сівілу і Касандру» (1503), «Трылогія пра лодку» (1517—19), «Фарс пра пагоншчыкаў мулаў» і «Свяшчэннік з Бейры» (1526) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕВЕ́ЛІЙ (лац. Hevelius) Ян
(28.1.1611, г. Гданьск, Польшча — 28.1.1687),
польскі астраном, заснавальнік селенаграфіі. Стварыў першыя падрабязныя карты Месяца (у творы «Селенаграфія, або Апісанне Месяца», 1647), адкрыў аптычную лібрацыю Месяца, фазы Меркурыя. Склаў першы сістэматычны агляд усіх назіраных камет, каталог становішчаў 1564 зорак. Адкрыў 4 каметы, вылучыў 11 новых сузор’яў. Вырабляў секстанты, квадранты без оптыкі (для дакладных вымярэнняў), рэфрактары даўжынёй да 70 м («паветраныя трубы»). Пабудаваў абсерваторыю ў Гданьску, якую апісаў у творы «Нябесная машына» (1673).
Літ.:
Еремеева А.И. Выдающиеся астраномы мира. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОЛ (Goll) Яраслаў (11.7.1846, г. Хлумец, Чэхія — 8.7.1929),
чэшскі гісторык, паэт.Заснавальнік школы крыніцазнаўчага кірунку ў чэш. гістарыяграфіі (школа Гола). Вучань В.Томека. Скончыў Пражскі ун-т (1870), дзе і працаваў (праф. 1880—1910), адначасова праф.Гандл. акадэміі (1874—80). З 1895 выдаваў час. «Český časopis historycky» («Чэшскі гістарычны часопіс») і да 1918 яго кіраўнік. Чл.аўстр. палаты паноў (1909—18). Аўтар прац па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі (пераважна 15—18 ст.), якую выкладаў з пазіцый пазітывізму. Пісаў вершы, перакладаў творы Ш.Бадлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛЕ́ЎСКІ Аляксандр Якаўлевіч (22.12.1838, г. Харкаў, Украіна — 18.7.1923),
расійскі біяхімік, заснавальнікрус.навук. школы біяхімікаў. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1898). Брат В.Я.Данілеўскага. Скончыў Харкаўскі ун-т (1860). З 1863 праф. Казанскага, з 1885 Харкаўскага ун-таў, з 1892 у Ваенна-мед. акадэміі ў Пецярбургу (у 1906—10 рэктар). Навук. працы па хім. будове і абмене бялкоў, энзімалогіі, біяхіміі харчавання. Распрацаваў метад выбіральнай адсорбцыі, прапанаваў навук. класіфікацыю бялкоў мозгу, «тэорыю элементарных радоў». Выдаў «Фізіялагічны зборнік» (т. 1—2, 1888—91, разам з братам В.Я.Данілеўскім).