1. (не зусімслушны) úngenau, únexakt; féhlerhaft (памылковы);
2. (невыразны, няясны) úndeutlich, únklar;
недакла́дная ду́мка ein úndeutlicher [únklarer] Gedánke
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́снавацца, ‑снуецца; зак.
Вырысавацца, акрэсліцца (пра думку, погляд і пад.). У як бы выпусташаную беспрытомнасцю Галіну галаву прыйшла думка. Яна спачатку была невыразная, нясмелая, але праз момант выснавалася ва ўспамін.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праштудзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Старанна вывучыць, даследаваць. Сказаць праўду, разважаў Турсевіч, усё, што паложана праграмаю, ён даўно праштудзіраваў, бо не сягоння ж прыйшла яму думка паступаць у інстытут.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кло́пат, -у, М -паце, мн. -ы, -аў, м.
1. Неспакойная думка пра што-н. або дзейнасць па ажыццяўленні чаго-н.
К. пра вясеннія работы.
Клопаты па добраўпарадкаванні горада.
К. аб дабрабыце сям’і.
2. Увага да патрэб і запатрабаванняў каго-н.
К. пра жыхароў вёскі.
3. Неспакойны, трывожны стан; хваляванне.
К. ад сэрца не адступае.
Не хочацца рабіць людзям клопату.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грама́дскі, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да грамадства, які ўзнікае ў грамадстве, звязаны з дзейнасцю людзей у грамадстве.
Г. лад.
Грамадскае становішча.
Грамадскія навукі.
Грамадскае жыццё.
Грамадская думка.
Грамадскія адносіны.
2. Звязаны з работай па добраахвотным абслугоўванні палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву.
Грамадская арганізацыя.
Г. кантралёр.
Грамадская работа.
3. Які належыць грамадству, не прыватны.
Грамадская ўласнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.
П. прыбавачнай вартасці.
2. Уяўленне, звесткі пра што-н.
Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.
3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.
Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.
|| прым.паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свядо́масць, -і, ж.
1.гл. свядомы.
2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.
Быццё вызначае с.
3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.
Страціць с.
4.Думка, пачуццё, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.
С. мас.
С. учынкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
улада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1.кім-чым. Мець у сваёй уласнасці.
У. крыніцамі сыравіны.
2.чым. Мець якія-н. якасці, уласцівасці.
У. добрым голасам.
3.чым. Дзейнічаць, рухаць часткамі свайго цела.
Не ў. правай рукой.
4.перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.
Адна думка ўладала ім.
|| наз.улада́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКАЯ КАТАЛІ́ЦКАЯ ГРАМАДА́,
грамадская арг-цыя католікаў Беларусі. Створана ў 1990. Асн. кірункі дзейнасці: вяртанне бел. касцёла да нац. вытокаў, забеспячэнне паўнапраўнага функцыянавання ў ім бел. мовы, выданне рэліг. і богаслужэбнай л-ры, выхаванне патрыятызму, маральнасці, культуры і грамадз. адказнасці. Падтрымлівае сувязі з каталіцкімі арг-цыямі замежжа. З 1992 выдае час. «Хрысціянская думка». Выдала кнігу А.Станкевіча «Родная мова ў святынях» (факсіміле), зб. вершаў А.Зязюлі «З роднага загону» і інш. Скульптурна-манум. секцыя грамады ўдзельнічае ў распрацоўках праектаў рэстаўрацыі культавых збудаванняў, стварэнні помнікаў гіст. асобам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́КА (Галіна Аляксандраўна) (н. 6.12.1960, в. Восава Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Дачка А.М.Булыкі. Скончыла хім.ф-тБДУ (1983), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). У 1990—94 у газ. «Культура», з 1994 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1983. У зб-ках вершаў «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994) — рацыяналізм і экспрэсіўнасць, эмац.-эстэтычнае асваенне «непаэтычных» фіз. і хім. з’яў і рэчываў, філасафічнасць, незвычайнасць міфалагічнай і фалькл. сімволікі, шматпланавасць, неадназначнасць сэнсу (вершы пра гісторыю, навуку, культуру, мастацтва, каханне і інш.).