АЗІЯ́ЦКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́ (Asian Development Bank; АзБР),
рэгіянальны міжнар. банк для фінансавання праграм развіцця. Створаны ў 1966. Члены больш як 40 краін Азіі, Еўропы, Акіяніі, у т. л. 14 развітых краін, якія не ўваходзяць у гэты рэгіён (ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Канада і інш.). Штаб-кватэра ў Маніле (Філіпіны). Афіц. мэты: спрыяць развіццю эканомікі і знешняга гандлю краін Азіі, што сталі на шлях незалежнага развіцця; стымуляваць рэгіянальнае супрацоўніцтва, аказваць тэхн. дапамогу і дапамогу ў каардынацыі іх эканам. палітыкі. Вышэйшы орган — савет кіраўнікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЧЭ́НКА Аляксандр Аляксандравіч (н. 25.9.1935, г. Есентукі, Расія),
малдаўскі генетык. Акад.АН Малдовы (1976). Чл.-кар. Расійскай АН (1973). Скончыў Вышэйшыс.-г.ін-т імя В.Каларава (1960; Балгарыя). З 1960 у Малдаўскім НДІ арашальнага земляробства і агародніцтва (у 1967—76 дырэктар). У 1977—89 прэзідэнт АН Малдовы. Навук. працы па прыкладной генетыцы і тэарэт. асновах селекцыі с.-г. раслін (пытанні генетыкі памідораў, генетыка-біяхім. прыроды ўстойлівасці агароднінных культур да захворванняў, выкарыстання матэм. метадаў для прагназавання гетэрозісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААПЕРА́ЦЫЯ (ад лац. cooperatio супрацоўніцтва),
добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснай працы або гаспадарча-спажывецкай дзейнасці; арганізац.-прававая форма калект. прадпрымальніцтва. Такія аб’яднанні на аснове асабістага прац. ўдзелу, калект. уласнасці або арэнднай маёмасці, самафінансавання і самакіравання, матэрыяльнай зацікаўленасці наз.кааператывамі. Яны ствараюцца і дзейнічаюць у сельскай гаспадарцы, прам-сці і буд-ве, у гандлі і інш. галінах вытв-сці і сац.-культ. жыцця. Вышэйшы орган іх кіравання — агульны сход, які прымае статут, выбірае старшыню (або праўленне), зацвярджае стварэнне і размяркоўвае даход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́НДСТРЭ́М Алег Леанідавіч (н. 2.4. 1916, г. Чыта, Расія),
расійскі дырыжор, кампазітар. Засл. арт. Расіі (1973). Нар.арт. Расіі (1984). З 1921 у Харбіне. Скончыў Харбінскі муз. тэхнікум (1935), Вышэйшытэхн. цэнтр у Шанхаі (1944), Казанскую кансерваторыю (1953). Арганізаваў у Харбіне джаз-аркестр (1934), разам з якім пераехаў у Шанхай (1936), потым у Казань (1947). З 1956 у Маскве, маст. кіраўнік і гал. дырыжор эстр. аркестра Расканцэрта (цяпер Канцэртны аркестр джазавай музыкі). Аўтар джазавых кампазіцый і аранжыровак, песень, музыкі да драм. спектакляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ЖУРНАЛІ́СТАЎ (МФЖ; International Federation of Journalists). Засн. ў 1952 як альтэрнатыва Міжнароднай арганізацыі журналістаў (МАЖ) журналісцкімі арг-цыямі дзяржаў, якія ў 1946 выйшлі з МАЖ. Яе мэты: абарона свабоды друку, павышэнне прафесійнага ўзроўню журналістаў, збор, захаванне, публікацыя статыстычных і інш. дакументаў, што ўяўляюць цікавасць з прафесійнага пункту погляду. Вышэйшы орган — кангрэс, паміж кангрэсамі — кіруючае бюро. Штаб-кватэра ў Бруселі (Бельгія). Выдае штоквартальны інфармацыйны бюлетэнь «IFJ Information» («Інфармацыя МФЖ») на англ., ням. і франц. мовах, а таксама неперыядычныя выданні пераважна прафес. характару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ Юрый Герасімавіч (27.6.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. —4.2.1948),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.вышэйшыпед.ін-т (1933). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931. Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зб. нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935), п’ес «Канец маскараду» (з У.Стэльмахам, паст. 1938), «Дарагі госць» (1950). Асн. тэмы пасляваен. творчасці — Вял. Айч. вайна, пасляваен. буд-ва ў вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ АХО́ВЫ ЗДАРО́ЎЯ (САЗ),
міжнародная міжурадавая арганізацыя, спецыялізаваная ўстанова ААН. Створана ў 1946 з мэтай барацьбы з асабліва небяспечнымі хваробамі, распрацоўкі міжнар.сан. правіл, паляпшэння сан. стану знешняга асяроддзя, распрацоўкі міжнар. стандартаў лекаў, арганізацыі дапамогі краінам, якія сталі на шлях развіцця, і г.д. Месцазнаходжанне — Жэнева (Швейцарыя). Вышэйшы орган — Сусв. асамблея аховы здароўя, сесіі якой склікаюцца штогод. Другі кіруючы орган — Выканаўчы камітэт. Цэнтр.адм. орган — Сакратарыят на чале з ген. дырэктарам. Членамі САЗ з’яўляюцца каля 190 дзяржаў, у т. л. Рэспубліка Беларусь.