Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў.Брыль.//перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́сцішна,
Разм.
1.Прысл.да вусцішны. Лёгкі ранішні ветрык калыхаў загоны жыта,.. і яно ільснілася, выгіналася і роўна, вусцішна гуло.Сачанка.
2.безас.узнач.вык. Страшна, жудасна. [Стары:] — І да таго стала вусцішна, апанаваў такі жах, што і выказаць вам нельга.Пальчэўскі.Пасля гэтых успамінаў, цікавых, але звычайных, ідуць такія, ад якіх ажно неяк.. вусцішна.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампліме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Прыемная заўвага, пахвала каму‑н. — Я рады, што пасля мяне школа пераходзіць у моцныя, умелыя рукі, залатыя рукі, — зусім несвядома і шчыра зрабіў камплімент настаўніцы Іван Паўлавіч.Васілевіч.Кожны стараўся сказаць [Тамары Аляксееўне] самы прыемны .. камплімент, а калі ў каго не знаходзілася такога, то хоць .. прыемнаю ўсмешкаю выказаць сваё захапленне яе прыгажосцю.Колас.
[Фр. compliment.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Чхаючы, запырскаць каго‑, што‑н.
2.Разм.Выказаць пагарду да каго‑, чаго‑н. Ну прыйдзе ліха к нам, — Яго не пастрыножыш. Начхай ты на яго.Колас.Устае прад вачыма наш дзень — звычайны дзень простых людзей, што будуюць жыццё, тых людзей, каму, як той казаў, начхаць на запіскі на клямках.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нячу́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены чуласці, спагадлівасці. Яму няма каму выказаць свае скаргі, выліць жаль і боль, бо навакол нячулыя, карыслівыя і неспагадлівыя людзі.Івашын.// Які выяўляе адсутнасць чуласці, спагадлівасці. Нячулыя адносіны да чужога гора.
2. Які не рэагуе на што‑н.; раўнадушны. [Настаўніца:] — Які вы ўсё ж нячулы чалавек — такая музыка, а вы яе бязлітасна хочаце перапыніць.Барашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)