група астравоў у Індыйскім ак., каля паўд.-зах. ўзбярэжжа Суматры. Тэр. Інданезіі. Каля 70 астравоў агульнай пл. 6,1 тыс.км² (найб.в-аў Сіберут). Рэльеф узгорысты (выш. да 406 км), каля паўн.-ўсх. берагоў каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў 3—4 тыс.мм за год. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Плантацыі каўчуканосаў, какосавай пальмы. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НА, Цана, Дэмбеа,
возера ў Эфіопіі, на Эфіопскім нагор’і. Размешчана на выш. 1830 м, у тэктанічнай катлавіне, падпруджана вулканічнай лавай. Пл. 3,1—3,6 тыс.км² (мяняецца па сезонах года). Глыб. да 70 м. Шмат астравоў (найб.в-аў Дэк). Упадаюць шматлікія рэкі (найб.р. Малы Абай); выцякае р. Абай (Блакітны Ніл). Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. прыстані — Гаргора, Бахр-Дар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ЗЫ,
народ, які жыве ў Нідэрландах (пераважна ў прав. Фрысландыя) і ў паўн.-зах. раёнах ФРГ, уключаючы Зах.-Фрызскія а-вы і в-аў Гельгаланд. Агульная колькасць 410 тыс.чал. (1992). Гавораць на фрызскай мове. Вернікі кальвіністы, частка — католікі. Асн. занятак — малочная жывёлагадоўля, конегадоўля, на ўзбярэжжы — рыбалоўства і авечкагадоўля. Захаваліся традыц. рамёствы (ткацкае, выраб жан. упрыгожанняў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Вярэ́даўнік ’пылюшнік жоўты, Thalictrum flavum L.’ (віц., Кіс., Інстр. II), драг.вырдоўнэ́к ’паўночнік палявы, Knautia arvensis (L.) Coult.’ утворана пры дапамозе суф. Nomen instrumenti ‑нік (аў‑нік) ад верад‑оў‑ < verdъ (гл.). Лекавыя ўласцівасці расліны паслужылі асновай для ўтварэння назвы не долькі ў бел. мове, пра што сведчаць іншыя сінонімы лексемы: райнік, гаец, гойнік (віц., Кіс.), але і ў іншых слав. мовах; параўн. рус.вередовец, вередная (вередовая) трава, укр.вередник, славен.vrẹ́dnik, vrẹdníca і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАДВЕ́ТРАНЫЯ АСТРАВЫ́, Паўднёва-Антыльскія астравы (галандская назва Benedenwindse Eilanden, ісп. — Islas Sotavento),
паўднёвая частка архіпелага Малыя Антыльскія астравы на З ад 64°зах. д. Складаюцца з а-воў: Аруба, Кюрасао, Банайрэ (уваходзяць у Нідэрландскія Антыльскія а-вы), Авес, Лос-Рокес, Арчыла, Бланкілья, Лос-Эрманас (уваходзяць у склад Венесуэлы на правах федэральных уладанняў). Назва П.а. тлумачыцца падветраным становішчам астравоў у адносінах да паўн.-ўсх. пасату. Пл. каля 1,2 тыс.км². Нас. каля 370 тыс.чал. (1999). Буйныя астравы ўзгоркаватыя (выш. да 372 м на в-ве Кюрасао), складзены з крышт. і метамарфічных сланцаў, перакрытых вулканічнымі і вапняковымі адкладамі. Дробныя астравы каралавыя, нізінныя. Клімат трапічны, засушлівы. Сярэднія т-ры 26—28 °C, ападкаў 500—600 мм за год. Сухія лясы і ксерафітныя хмызнякі. Плантацыі сорга, арахісу, бататаў, бананаў, цытрусавых. Гадуюць коз і авечак. Нафтаперапрацоўка (нідэрландская ч. П.а.). Буйнейшыя гарады — Вілемстад (в-аў Кюрасао), Араньестад (в-аў Аруба). А-вы Лос-Рокес аб’яўлены Нац. паркам (1973). Адкрыты ў 1499 мараплаўцамі А.Ахедам і А.Веспучы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ТКЭРН (Pitcairn),
уладанне Вялікабрытаніі ў паўд.-ўсх. частцы Ціхага ак., у Палінезіі. Пл. 46,5 км². Складаецца з 4 астравоў, у т. л.в-аў Піткэрн (пл. 4,5 км², адзіны населены). Нас. каля 50 чал. (2000), англа-палінезійскія метысы. Адзіны нас. пункт, адм. ц. — паселішча Адамстаўн. Афіц. мова — англійская. В-аў Піткэрн вулканічнага паходжання, выш. да 335 м, астатнія астравы каралавыя. Клімат і расліннасць субтрапічныя. Асн. занятак насельніцтва — земляробства. Вырошчваюць батат, ямс, тара, маніёк, хлебнае дрэва, дыні, гарбузы, бананы, цукр. трыснёг, бабовыя, кукурузу, цытрусавыя, ананасы і інш. Гадуюць коз і курэй. Рыбалоўства. Саматужная вытв-сць сувеніраў. Гал. крыніца даходаў — продаж мясц. паштовых марак, якія карыстаюцца вял. попытам у філатэлістаў. Марскія сувязі пераважна з Новай Зеландыяй. Грашовая адзінка — долар Піткэрна.
У старажытнасці П. наведвалі палінезійцы. Адкрыты ў 1767 брыт. капітанам Ф.Картэрэтам. У 1790 на П. знайшлі прытулак 9 маракоў з мяцежнага брыт.ваен. карабля «Баўнці». Яны прывезлі з сабой некалькі палінезійскіх жанчын; іх нашчадкі складаюць сучаснае насельніцтва П. У 1839 абвешчаны брыт. калоніяй, да якой у 1902 далучана некалькі суседніх астравоў.