1. Першая стадыя развіцця раслін, якая праходзіць пры нізкіх тэмпературах.
2. Перадпасяўная апрацоўка насення з мэтай паскарэння развіцця раслін і павышэння іх ураджайнасці (служыць таксама сродкам ператварэння азімай культуры ў яравую). Яравізацыя насення. □ Дзяўчына расказвала, як яны праводзілі яравізацыю, садзілі адборныя клубні.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛАНШЫ́РАВАННЕ (ад франц. blanchir бяліць, абліваць кіпенем),
1) у харчовай прамысловасці — апрацоўка пладоў і агародніны гарачай вадой, парай. Засцерагае агародніну ад пацямнення і аблягчае варку варэння, ужываюць у вытв-сці він, пры вяленні вінаграду і інш. 2) У гарбарнай вытворчасці — зняцце з ніжняга боку скуры рэшткаў падскурнай клятчаткі. Бланшыраваннем надаюць паверхні гладкасць і выраўноўваюць таўшчыню скуры па ўсёй паверхні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙКО́ЎКА,
паселішча позняга мезаліту (5-е тыс. да н.э.) каля в. Гайкоўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. У навук. л-ры вядома пад назвай Печанеж (балота). Знойдзена больш за 2000 прадметаў крамянёвага інвентару, у т. л. тронкавыя наканечнікі стрэл, канцавыя, паўкруглыя і двайныя скрабкі, разцы, авальныя сякеры і цёслы, праколкі і інш.Апрацоўка крэменю рабілася непасрэдна на паселішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРТ,
бакавая паверхня (рабро) манеты, абмежаваная плоскасцямі аверса і рэверса. З 2-й пал. 16 ст. на гурце некат. заходнееўрап. манет змяшчалі легенды (надпісы), з канца 17 ст. рабілі карбоўку (геам. або раслінны арнамент) з мэтаю ўскладніць падробку і псаванне манет. Пазней спец.апрацоўка гурта стала ўсеагульнай.
Карбоўка на гурце расійскіх манет 18 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗАДАРА́ЦЫЯ,
пазбаўленне ад непрыемнага паху цела чалавека, памяшканняў і хім. рэчываў з дапамогай спец. саставаў (дэзадарантаў). Дасягаецца вентыляцыяй памяшканняў, выкарыстаннем дэзадарантаў (у ветэрынарыі — торф, драўняны вугаль, марганцавакіслы калій, фармалін, хлорная вапна, азон і інш), своечасовай фіз. і хім. апрацоўкай адходаў і нечыстот. Да дэзадарантаў цела часта дабаўляюць касметычныя сродкі — ласьёны, крэмы, пасты і інш. Д. папярэднічае гігіенічная апрацоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНАЯ СКУЛЬПТУ́РА, геапластыка,
пластычная апрацоўка рэльефу мясцовасці, пры якой ён набывае скульпт. формы. У Л.с. вызначаюць эстэтызацыю прыродных форм рэльефу дадзенай мясцовасці з свядомай падкрэсленасцю найб. характэрных маляўнічых асаблівасцей ландшафту. Дазваляе фарміраваць рэльеф штучна, утвараць насыпныя ўзгоркі, тэрасы, схілы і інш. Пашырана ў многіх краінах Еўропы, ЗША і інш.Гл. таксама Ландшафтны дызайн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сцэні́чны szenisch, Bühnen-; bühnenwirksam, für die Bühne geéignet;
сцэні́чная апрацо́ўка Dramatisíerung f -en, Bühnenfassung f -, -en;
сцэні́чны эфе́кт Bühneneffekt m -(e)s,-e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
А́ФТЫ (грэч. apthai),
невялікія ўчасткі паверхневага некрозу на слізістых абалонках рота (радзей на слізістых носа, вока, палавых органаў). Узнікненню спрыяюць хваробы органаў стрававання, алергія і інш. Афты маюць круглую або авальную форму, дыяметрам ад 2 да 5—7 мм, пакрытыя жоўта-белым налётам. Пашкоджаныя ўчасткі балючыя. Лячэнне накіравана на асн. захворванне. Мясцова — апрацоўка слізістай абалонкі абязбольваючымі, процівіруснымі сродкамі (алей шыпшыны, абляпіхі, караталін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫ́ДА,
горад на З Саудаўскай Аравіі. Каля 1,5 млн.ж. (1994). Порт на Чырвоным м.Міжнар. аэрапорт. Транзітны пункт паломнікаў-мусульман, якія накіроўваюцца ў святыя месцы Меккі і Медыны. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., цэм., мэблевая, гарбарна-абутковая, тэкст., харчовая. Сталепракатны, аўтазборачны, суднарамонтны, папяровы, змазачных масел з-ды. Будаўніцтва невял. суднаў. Апрацоўка мармуру. Вытв-сць прадметаў рэліг. культу. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСАНГА́НІ (Kisangani),
горад на ПнУДэмакр. Рэспублікі Конга. Да 1966 наз. Стэнлівіль. Адм. ц. вобласці. Засн. ў 1883. 316 тыс.ж. (1990). Вузел аўтадарог. Порт на р. Конга ніжэй вадаспада Баёма (б. Стэнлі). Міжнар. аэрапорт. Важны гандлёва-размеркавальны і прамысл.цэнтр.Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., хім., лакафарбавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў; першасная апрацоўкас.-г. сыравіны. Мясакамбінат. Ун-т. Ін-т агранамічных даследаванняў.