Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІВІСЕ́КЦЫЯ (ад лац. vivus жывы + sectio рассячэнне), жывасячэнне,
аперацыя на жывой жывёле з мэтай мед. і фізіял. даследаванняў, вывучэння функцый арганізма, прычын захворвання, дзеяння розных рэчываў на арганізм; распрацоўка метадаў хірург. лячэння і інш. Даследаванне вядзецца ў час самой аперацыі (востры дослед), напр. пры раздражненні, перасадцы або выдаленні якога-н. органа, або аперацыя з’яўляецца толькі падрыхтоўкай для далейшых даследаванняў (хранічны дослед). Пры вівісекцыі абавязкова выкарыстоўваюцца наркатычныя сродкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
operacja
operacj|a
ж.аперацыя;
~a plastyczna мед. пластычная аперацыя;
~е bankowe — банкаўскія аперацыі;
~e depozytowe — дэпазітныя аперацыі;
~е oszczędnościowe — укладныя аперацыі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КЕ́РЧАНСКІ ПАЎВО́СТРАЎ,
усходняя частка Крымскага п-ва, на Украіне. Абмываецца на Пн Азоўскім м., на Пд Чорным м., на У — Керчанскім пралівам. Пл. каля 3 тыс.км². Паўн.-ўсх. частка ўзгорыстая (выш. да 190 мг. Анук), паўд.-зах. — раўнінная. Гразевыя вулканы. Саляныя азёры-ліманы. На К.п. — Керчанскі жалезарудны басейн. Б. ч. тэрыторыі ўзарана (збожжавыя, тэхн., бахчавыя культуры і вінаграднікі). У Вял.Айч. вайну на К.п. праведзены Керчанска-Феадасійская аперацыя 1941—42 і Керчанска-Эльтыгенская аперацыя 1943. Найбуйнейшы горад і порт — Керч.