Плоскія драўляныя загнутыя спераду палазы, якія прымацоўваюць да абутку для перамяшчэння па снезе. Хадзіць на лыжах. □ Мы змораныя ля сасны Зрабілі б свой прывал, Дзе лыжаў след, як дзве струны, Пралез праз перавал.Танк.// Узлётна-пасадачныя палазы самалёта, якія ўстанаўліваюцца замест колаў у зімні час.
•••
Навастрыць лыжыгл. навастрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́хлапні ’моцныя, густа сплеценыя лапці з анучамі да кален’ (Сержп., Отч., 5; паўн.-усх., КЭС). Да пахлапень (гл.), паводле тыповай мадэлі, параўн. пыхрясьні ’прыгожыя лыкавыя лапці’, шчарбаты ’лапці, якія складаліся толькі з падэшвы’ і пад. Падрабязней пра назвы абутку гл. Мацкевіч, Грынавяцкене, БЛ, 43, 3–19, а таксама Вахрас, Наим. об., 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сало́нм., в разн. знач. сало́н;
да́мскі (жано́чы) с. цыру́льні — да́мский (же́нский) сало́н парикма́херской;
літарату́рны с. — литерату́рный сало́н;
с. па про́дажы абу́тку — сало́н по прода́же о́буви;
○ с.-ваго́н — сало́н-ваго́н;
с.-магазі́н — сало́н-магази́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скраба́лкаж.спец.
1. Schábeisen n -s, -; Scháber m -s, -;
скраба́лка для трубтэх. Róhrauskratzer m -s, -;
2. (садовая) Schíppe f -, -n;
3. (каля ўваходу для чысткі абутку) Krátzeisen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Прышыць спадыспаду. Падшыць каўнерык да гімнасцёркі. Падшыць падкладку.// Прышыць падэшву або падносак да абутку. Падшыць валёнак.
Засн. ў 1929 як дрэваапрацоўчы камбінат разам з фабр.-зав. вучылішчам. Выпускаў мэблю, паркет, драбіны, піламатэрыялы, тару. У 1941 вырабляў лыжы для самалётаў, скрыні для снарадаў, рыштунак для ваенізаваных абозаў, потым эвакуіраваны ў Сталінград, дзе выпускаў прадукцыю для фронту. У 1944 адноўлены ў Гомелі. У 1971 на базе камбіната (галаўное прадпрыемства) створана дрэваапр. аб’яднанне з філіяламі. Асн. прадукцыя (1997): корпусная і офісная мэбля, камплекты для гасцінай, сталовай, спальныя гарнітуры, шафы для абутку, тумбы для радыё-, відэа- і тэлеапаратуры, сталы абедзенныя і пісьмовыя, мяккая мэбля, багет, карнізы, запалкі і інш.