СМІТ (Smith) Майкл (26.4.1932, г. Блэкпул, Вялікабрытанія — 4.10.2000),
канадскі біяхімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (1981), Лонданскага каралеўскага т-ва (1986), замежны чл.Нац.АН ЗША (1996). Скончыў Манчэстэрскі ун-т (д-р філасофіі, 1956). З 1966 праф. ун-та прав.Брыт. Калумбіі (г. Ванкувер, Канада), у 1987—95 дырэктар створанай ім пры ун-це Лабараторыі біятэхналогій. З 1997 дырэктар Кан. інавацыйнага фонду. Навук. працы ў галіне біятэхналогій. Прапанаваў метад накіраванага мутагенезу пры дапамозе алігануклеатыдаў, што зрабіла магчымым атрыманне малекул бялкоў з неабходнай паслядоўнасцю амінакіслот (бялковая інжынерыя). Нобелеўская прэмія 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕ́ГУР (Snegur) Мірча (н. 17.1.1940, с. Трыфанешты Фларэшцкага р-на, Малдова),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Малдовы. Канд.с.-г.н. Скончыў Кішынёўскі с.-г.ін-т. З 1961 працаваў гал. аграномам, старшынёй калгаса, дырэктарам доследнай станцыі Кішынёўскага с.-г. ін-та; з 1971 у сістэме Мін-ва сельскай гаспадаркі Малд. ССР, з 1978 дырэктар Малд.НДІ паляводства, ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Селекцыя». У 1981—85 сакратар Едзінецкага райкома, у 1985—89 сакратар ЦК Кампартыі Малдавіі. У 1989—90 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Малд. ССР. У 1990—96 Прэзідэнт Рэспублікі Малдова, якая пры ім 27.8.1991 абвясціла пра сваю незалежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Гемел Міхайлавіч (8.3.1924, в. Сяліба Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 5.1.1962),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1944), Ташкенцкі юрыд.ін-т (1955). У Вял.Айч. вайну ў 1941—42 працаваў на з-дзе ў Ленінградзе, з 1944 на 1-м Укр. фронце. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. С. вызначыўся ў баях за г. Губен (Германія) у лютым 1945, калі ўзвод на чале з ім першы ўварваўся ў горад, экіпаж яго танка за 4 дні баёў знішчыў шмат баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. Да 1951 у Сав. Арміі, потым на юрыд. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́УСНІК, страусапёр (Matteuccia),
род папарацей сям. анаклеевых. 3 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — С. звычайны (M. struthiopteris). Трапляецца ў вільготных лясах, уздоўж балот і ручаёў.
Травяністыя расліны выш. 60—100 см з тоўстым кароткім карэнішчам і з рэшткамі лісцевых чаранкоў на ім. Вегетатыўнае лісце зялёнае, з перыстарассечанымі сегментамі, даўж. да 1,7 м. Спараноснае лісце доўгачаранковае, з вузкімі сегментамі, нагадвае страусавае пяро (адсюль назва). Спарангіі ўкрыты пакрывальцам. Гаметафіт (зарастак) маленькі, слаявінны, зялёны, двухполы. Маладое лісце С. звычайнага ядомае. Лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУК Вячаслаў Іванавіч (16.11.1861, г. Кладна, Чэхія — 12.1.1933),
рускі дырыжор, кампазітар. Па паходжанні чэх. Нар.арт. Рэспублікі (1925). Скончыў Пражскую кансерваторыю (1879, кл. А.Беневіца). З 1880 у Расіі, дырыжыраваў спектаклямі прыватных оперных труп, з 1886 сімф. дырыжор. У 1906—33 дырыжор Вял.т-ра ў Маскве, адначасова з 1927 і Опернага т-ра імя К.Станіслаўскага. Аўтар муз. твораў у розных жанрах, у т. л. оперы «Лясны цар» (паст. 1900). Яго выканальніцкая дзейнасць паўплывала на станаўленне сав.муз. культуры. У 1890—91 імпаст. опера «Рыгалета» Дж.Вердзі ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЦЭ́ЛЬНЫ СПЕКТР, неперарыўны спектр,
адзін са спектраўэл.магн. выпрамянення, размеркаванне энергіі ў якім характарызуецца неперарыўнай функцыяй частаты (даўжыні хвалі). Назіраецца пры выпрамяненні і пры паглынанні.
Напр., С.с. мае выпрамяненне рэчыва, якое знаходзіцца пры зададзенай т-ры ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (гл.Цеплавое выпрамяненне), размеркаванне энергіі ў ім ахоплівае ўвесь дыяпазон частот і апісваецца Планка законам выпрамянення. У некаторых выпадках назіраецца накладанне лінейчастых спектраў на С.с. (гл.Фраўнгоферавы лініі). У аптычнай вобласці (гл.Спектры аптычныя) пры раскладанні святла спектральнымі прыладамі С.с. атрымліваецца ў выглядзе неперарыўнай паласы (пры фота- ці візуальнай рэгістрацыі) або плаўнай крывой (пры фотаэл. рэгістрацыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙЛАР, Тэйлар (Tylor) Эдуард Бернет (2.10.1832, Лондан — 2.1.1917), англійскі этнограф, даследчык першабытнай культуры. З 1833 хавальнік этнагр. музея Оксфардскага ун-та, з 1896 праф. у ім. Даследаваў гісторыю культуры, найб. ўвагу аддаваў гісторыі духоўнай культуры, асабліва рэлігіі. Асн. працы — «Першабытная культура» (т. 1—2, 1871) і «Антрапалогія» (1881). Стварыў анімістычную тэорыю паходжання рэлігіі, якая доўгі час была пануючай у навуцы; рэлігію разумеў як з’яву індывід. псіхалогіі, а не як факт грамадскай свядомасці (гл.Анімізм). У даследаваннях т. зв. перажыткаў выявіў гіст. карані шматлікіх звычаяў і абрадаў. Разам з Г.Спенсерам заснаваў эвалюц. школу ў гісторыі культуры і этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНАЯ ВЯЧЭ́РА,
паводле Евангелляў, апошняя сумесная трапеза Ісуса Хрыста і дванаццаці апосталаў у Іерусаліме напярэдадні «перадвелікоднай пятніцы», распяцця Хрыста на крыжы і яго смерці. У час святочнай вячэры, прыгатаванай вучнямі (апосталамі), Хрыстос прадказаў, што адзін з іх (Іуда Іскарыёт) здрадзіць яму. Надламаўшы хлеб, Ісус даў яго з’есці вучням са словамі: «гэта ёсць цела маё», потым даў ім папіць з кубка з віном, кажучы: «гэта ёсць кроў мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца». Ён завяшчаў вучням і надалей рабіць так, як успамін пра яго, уводзячы тым самым адно з таінстваў хрысц. царквы — прычасце (еўхарыстыю).
азербайджанскі архітэктар, гісторык архітэктуры. Акад.АН Азербайджана (1945). Нар. архітэктар СССР (1970). Вучыўся ў Азерб.політэхн. ін-це (1922—29), выкладаў у ім у 1930—70. З 1948 дырэктар Ін-та архітэктуры і мастацтва Азербайджана. Да 1946 працаваў сумесна з С.Дадашавым. Асн. работы ў Баку: комплекс будынкаў АН (1951—66), Рэсп. публічная б-ка імя М.Ахундава (1960), станцыя метрапалітэна імя Н.Нарыманава (1967), гасцініцы «Азербайджан» (1969) і «Масква» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Памятники азербайджанского зодчества. М., 1951;
История архитектуры Азербайджана. М., 1963 (разам з Л.Братаніцкім, А.Саламзадэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХТО́МСКІ Аляксей Аляксеевіч (25.6.1875, с. Васлома Яраслаўскай вобл., Расія — 31.8.1942),
расійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1932). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1906), дзе і працаваў (1922—42 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні працэсаў тармажэння і ўзбуджэння, механізмах лабільнасці. Адкрыў адзін з асн. прынцыпаў дзейнасці ц. н. с., названы ім дамінантаю (1923), устанавіў сувязь яе з парабіёзам. Стварыў вучэнне аб засваенні органамі рытмаў знешніх раздражняльнікаў (1928). Прэмія імя У.І.Леніна 1932.