кітайская імператарская дынастыя [265—420]. Адрозніваюць Зах. Ц. [265—316] і Усх. Ц. [317-420]. Першая засн. палкаводцам Сыма Янем, які ў 280 перамог царства У і на кароткі час аб’яднаў дзяржаву; сталіца — г. Лаян. Міжусобіцы канца 3 — пач. 4 ст. аслабілі імперыю і дазволілі хуну і інш. качавым плямёнам захапіць Паўн. Кітай; у 316 імператар Мінь-дзі ўзяты імі ў палон. Адзін з саноўнікаў імперыі Сыма Жуй у 317 засн.Усх. Ц.; сталіца — г. Цзянькан (цяпер г.Нанкін). Учас праўлення Усх. Ц. вялася бесперапынная барацьба за ўладу паміж знаццю Паўн. і Паўд. Кітая. У 420 да ўлады прыйшла дынастыя Сун (гл.Паўднёвыя і паўночныя дынастыі ў Кітаі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што і чаго.
1. Прапусціць праз сіта, рэшата і пад. для ачысткі ад пабочных прымесей. Старая Лукашыха, Аўгеня, прыйшла да свае суседкі Югасі пазычыць падсітак прасеяць мукі.Колас.Нідзе, здаецца, няма столькі пяску, як на гэтай дарозе. Белы, чысты, сыпучы, як прысак. Яго нібы прасеялі праз сіта.Ракітны./уперан.ужыв.Час потым прасеяў усё, паставіў усё на сваё месца.Мележ.Паэту не заўсёды ўдавалася так прасеяць моўны матэрыял, каб ачысціць яго ад слоў вузкаабласной лексікі, русізмаў, паланізмаў.Ярош.
2. і без дап. Сеяць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́брыйв разн. знач. до́бры;
до́брые глаза́ до́брыя во́чы;
до́брое де́ло до́брая спра́ва;
до́брые изве́стия до́брыя ве́сткі;
до́брый знако́мый до́бры знаёмы;
лю́ди до́брыеуст., нар.-поэт. лю́дзі до́брыя;
оста́вить о себе́ до́брую па́мятьразг. пакі́нуць аб сабе́ до́брую па́мяць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАРАДУ́ЛЬКА Леанід Сцяпанавіч (н. 1.2.1937, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1982). Скончыў Віцебскае культ.-асв. вучылішча (1979). З 1964 кіраўнік нар. ансамбля танца «Лявоніха» Віцебскага гар. цэнтра культуры. За час працы з калектывам падрыхтаваў больш як 20 праграм. Сярод пастановак: «Вянок беларускіх танцаў», бел.фалькл. танцы «Кругавая кадрыля», «Таўкуша», «Навалюдная «Лявоніха», харэагр. кампазіцыі «Скрыпяць мае лапці», «Касіў Ясь канюшыну», «У імя жыцця», «Алімпійскі факел», «Сонца Радзімы», «Час — наперад!», «Памяць», «Хатынь» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЬКО́Ў Мікола (12.6.1911, г. Люцын, цяпер г. Лудза, Латвія — 7.1.1995),
грамадскі і культ. дзеяч бел. эміграцыі, журналіст, бібліёграф. Вучыўся ў Дзвінскай дзярж.бел. гімназіі. За сувязь з бел. эсэрамі ў Латгаліі ў 1926 асуджаны латв. ўладамі на 5 гадоў турмы. Пасля вызвалення займаўся пераважна журналістыкай, у т. л. выдаваў у Дзвінску (Даўгаўпілсе) бел. вучнёўскі час. «Школьная праца». Учас акупацыі Беларусі ням.-фаш. войскамі працаваў інструктарам на чыгунцы. З 1944 у Германіі, дзе арганізаваў і ўзначальваў Бел. дапамогавы к-т (1945?, заснаваў разам з С.Каўшом і В.Тумашам), Бел.бібліягр. службу (снеж. 1946, лагер для перамешчаных асоб уг. Ольдэнбург). З 1948 чл. Рады БНРу эміграцыі. У 1949—50 рэдагаваў час.«Баявая ўскалось». З чэрв. 1951 жыў у Нью-Йорку (ЗША). З вер. 1952 адзін з кіраўнікоў Саюза бел. журналістаў у ЗША. Уваходзіў уКрывіцкае (беларускае) навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў (1955) і сакратар Гал. управы К-та незалежнай Беларусі. Укладальнік «Паказьніка беларускіх выданьняў на чужыне за 1945—50 гг.» (Нью-Йорк, 1952), рукапісных даведнікаў («Хто ёсць хто на эміграцыі», «Беларуская прэса на эміграцыі» і інш.) і «Слоўніка замежных словаў беларускай мовы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
breath
[breӨ]
n.
1) дых, дух -уm.; дыха́ньне n., удыха́ньне й выдыха́ньне паве́тра
to lose one’s breath — засапсьці́ся, зады́хацца
2)
а) уды́х -уm.
Take a breath and hold it — Удыхні́ глыбо́ка й затрыма́й паве́тра
б) узды́х -уm.
to the last breath — да апо́шняга ўзды́ху
3) перады́шка f., час во́льна дыхну́ць
Give me some breathing room — Дай мне кры́ху перадыхну́ць
4) жыцьцё n.
5) по́дых -уm., паве́ў -ву m.
soft as the breath of evening — мя́ккі, як вячэ́рні по́дых
6) цень -ю m.
the breath of suspicion — цень падазрэ́ньня
in the same breath — адны́м ду́хам, у той са́мы час
•
- out of breath
- save one’s breath
- take one’s breath away
- under one’s breath
- waste one’s breath
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАЙНІЛО́ВІЧ Восіп Мікалаевіч (1860, Віцебск — 24.5.1890),
рэвалюцыянер-народнік. З бел. шляхецкага роду Вайніловічаў. Учас вучобы ў Віцебскай гімназіі быў чл. Віцебскага рэв. гуртка. Учас вучобы ў Варшаўскім ун-це (з 1882) адзін са стваральнікаў Варшаўскага нарадавольскага гуртка беларускіх студэнтаў, які цесна супрацоўнічаў з польскай рабочай партыяй «Пралетарыят». Кватэра Вайніловіча выкарыстоўвалася для канспіратыўных сувязей з «Пралетарыятам», сюды паступалі пісьмы, нелегальнае друкарскае абсталяванне. За ўдзел у выступленнях варшаўскіх студэнтаў (крас. 1883) выключаны з ун-та. Жыў у Віцебску пад тайным наглядам паліцыі, 8.3.1884 арыштаваны. Пасля выхаду з турмы (снеж. 1884) быў пад наглядам паліцыі; даваў прыватныя ўрокі, займаўся літ. творчасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ПЧЫЦКІ БОЙ 1794,
бой паміж паўстанцамі і рас. войскам учаспаўстання 1794. Адбыўся 17.9.1794 каля в. Крупчыцы Кобрынскага пав. (цяпер Жабінкаўскі р-н). З абодвух бакоў удзельнічала каля 20 тыс.чал. Паўстанцы пад камандаваннем К.Серакоўскага дзякуючы выгаднай стратэгічнай пазіцыі з дапамогай артылерыі (28 гармат) паспяхова стрымлівалі атакі кавалерыі і пяхоты праціўніка. Аднак пасля абходнага манеўра А.В.Суворава і вываду ім часткі войска цераз р. Трасцяніца ў фланг абароны паўстанцаў апошнія пачалі адыходзіць у напрамку Брэста. Учас бою абодва бакі страцілі каля 300 чал. забітымі і параненымі. 19 вер. каля в. Цярэспаль Брэсцкага пав.рас. войскі разбілі паўстанцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КЛАТ (?—1160),
князь бодрычаў [каля 1131—60]. Узначальваў супраціўленне палабска-прыбалт. славян ням. (саксонцы) і дацкай (Кнуд Шлезвігскі) экспансіі. Імкнуўся захаваць добрыя адносіны з саксонцамі: у 1131 прызнаў вяршэнства Лотара III з Суплінбурга, потым саксонскага герцага Генрыха Льва, што не выратавала яго ад пазнейшых нападаў. Учаскрыжовага паходу супраць славян 1147 арганізаваў паспяховую абарону зямель бодрычаў ад уварвання войска Генрыха Льва, здзейсніў напад на апорныя пункты крыжакоў у Вагрыі, спаліў г. Любек, разбіў крыжацкае войска каля пабудаванай ім крэпасці Добін, што вымусіла крыжакоў заключыць мір. Загінуў учас новага паходу Генрыха Льва. Ад Н. паходзіў анямечаны ў наступных пакаленнях род мекленбургскіх князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Іван Фаміч (25.6.1922, с. Барыс-Раманаўка Бараўскога р-на Кустанайскай вобл., Казахстан — 12.10.1950),
лётчык-штурмавік. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Чкалаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). УЧырв. Арміі з 1940. З 1942 у дзеючай арміі, удзельнічаў у баях на Калінінскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах. УчасБеларускай аперацыі 1944 камандзір звяна штурмавога авіяпалка П. рабіў па 4—5 баявых вылетаў за дзень на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка. За час вайны зрабіў больш за 200 баявых вылетаў, асабіста збіў 3 варожыя самалёты. Пасля вайны камандаваў авіяпалком. Загінуў пры выкананні службовага задання.