ракамі́трыум

(н.-лац. rhacomitrium)

лістасцябловы мох сям. грыміевых, які расце на валунах, камяністай і пясчанай глебах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рунцы́нія

(н.-лац. runcinia)

павук сям. бакаходаў светлай афарбоўкі, з рыжаватымі або фіялетавымі палосамі на брушку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рызафі́дый

(н.-лац. rhizophydium)

ніжэйшы грыб сям. рызыдыевых, які развіваецца на разнастайных раслінных і жывёльных субстратах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рыты́зма

(н.-лац. rhytisma)

сумчаты грыб сям. фацыдыевых, які развіваецца на лісці клёна, вярбы, крапівы, падбелу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

се́йба

(н.-лац. ceiba)

дрэва сям. бамбаксавых з пальчатаскладаным лісцем, пашыранае ў трапічнай Амерыцы; дае капок.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

скаўрафіе́льдыя

(н.-лац. scourfieldia)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хламідаманадавых, якая пашырана ў балотах, лужынах, невялікіх азёрах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэнака́лікс

(н.-лац. stenokalyx)

аднаклетачная залацістая водарасць сям. эўхрамулінавых, якая трапляецца ў азёрах, рэках, вадасховішчах, ліманах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

су́іл

(н.-лац. suillus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце пераважна ў хваёвых лясах; масляк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

схізо́мерыс

(н.-лац. schizomeris)

ніткаватая зялёная водарасць сям. схізамерыдыевых; расце ў прэсных вадаёмах на падводных прадметах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тапе́зія

(н.-лац. tapesia)

сумчаты грыб сям. дэрматэцыевых, які развіваецца на гнілых пнях, ствалах, галінках дрэў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)