Лускаві́ца ’смалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib’. (брэсц., Кіс.), лускаўка ’тс’, ’Silene inflata’ (Кіс., Бел. зельн.). Да лускаць2 (гл.). Названа паводле нібы надзьмутага падвяночка, які, калі націснуць на яго, гучна трэскаецца’ (Махэк, Jména, 79), параўн. чэш. praskavec (< praskati = ’трэскацца’), польск. trzaskawka ’тс’. Гл. таксама луснец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыка́вы конь — які грызе жолаб ці жэрдкі, калі ў яго арганізме адсутнічаюць некаторыя вітаміны і мікраэлементы’ (шальч., Сл. ПЗБ). Польск. łykawy (аб жывёлах) ’які ўпускае шмат паветра ў стрававод і, сілячыся, не можа глытаць траву’, мар. glgavy hřibě ’лыкавае жарабя’. Магчыма, паланізм. Да лы́каць ’глытаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ато́ злучнік ’калі не, то’ (Нас., Касп.), ’таму што’ (Шат.), ’неадкладна, толькі што’ (Бір. дыс.). Рус., укр. ато́ з блізкімі значэннямі. З злучніка а + займеннік то; параўн. ат. Бернекер, 1, 21; Рудніцкі, 1, 40; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 5. З дадаткам часціцы ўтворана атож (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назорку ’на золку, на світанні’ (жлоб., будакаш., Мат. Гом.). Да зара, зорка (гл.), параўн. рус. на зорьке ’тс’, магчыма, пад уплывам на золку, гл. золак ’світанак’. Аднак не выключана і больш старажытнае паходжанне слова, асабліва калі ўлічыць паралелізм у развіцці прасл. *zoliti і *zoriti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зю́зя (дзіцяч.) ’холад’ (Нас., Шат.; брэсц., Нар. лекс.), ’агонь’ (Сл. паўн.-зах., прыклад: «не ідзі, там зюзя» не пацвярджае значэнне). Рус. дыял. дзіцяч. зюзя ’холад’, укр. «змерз як зюзя»? Анаматапея ці аформленае пад дзіцячую фанетыку сцюжа. ’Агонь’ (калі так) — энантыясемічны перанос паводле функцыянальнай падобнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пянту́х ’вялікі палец на руцэ’ (швянч., Крывіч, 1926, 12, 106). Відаць, ад пяць, пя́ты (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй (магчыма, пад уплывам польск. piąty), калі мець на ўвазе спосаб падліку на пальцах шляхам іх загібання, пачынаючы ад мізінца. Да словаўтварэння і семантыкі параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Райшу́ля ’нейкая пабудова’ (Бес.). Пранікненне ў беларускую гаворку гэтага рэгіёна (б. Сядлецкі павет) позняга польскага запазычання з нямецкай мовы rajtszula ’школа (верхавой, коннай) язды’ < Reitschuhle ’тс’ (Брукнер, 453), што цалкам магчыма, калі ўлічыць арэальны фактар. Сярод польскіх назваў фігуруе і rajszula ’тс’ (Нававейскі, Zapożyczenia, 313).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расава́льнік, расава́ннік ’ранні баравік’ (лід., дзятл., Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), расаві́к ’тс’ (беласт., Жыв. сл.), ’падбярозавік (баран., Нар. словатв.). Ад расава́ць (гл.), бо грыбы з’яўляюцца ў час, калі красуе (расуе) жыта. Іншая матывацыя ў расаві́к ’дажджавы чарвяк’ (Скарбы) — да раса1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

банапарты́зм

(фр. bonapartisme)

1) палітычны кірунак у Францыі ў 19 ст., які выступаў за аднаўленне дынастыі Банапартаў;

2) форма дыктатуры, калі ўрад, апіраючыся на ваенную сілу і лавіруючы паміж класамі, імкнецца выдаць сябе за надкласавую ўладу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

блеф

(англ. bluff)

1) прыём пры гульні ў покер, калі гулец стараецца выклікаць у партнёраў уражанне, што яго карты мацнейшыя, чым у сапраўднасці;

2) выдумка, падман з мэтай запалохаць або стварыць перабольшанае ўяўленне аб сваіх магчымасцях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)