адве́дзіны, ‑дзін; адз. няма.
Сяброўскае наведванне каго‑н. звычайна з якой‑н. нагоды. Бадай кожны раз, прыходзячы да сябра ў адведзіны, Янка захапляўся прытулкам свайго прыяцеля, утульнасцю, глухменню. Колас. Я сяджу пад уражаннем дзедавых адведзін і ўсміхаюся. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арпе́джыо,
1. прысл. Спец. Спосаб выканання акордаў, пры якім тоны, што іх складаюць, бяруцца не адначасова, а па чарзе, звычайна ад ніжняга да верхняга.
2. у адз. нескл.; мн. арпе́джыі, ‑яў, н. Сам акорд, які выконваецца гэтым спосабам.
[Іт. arpeggio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азмро́чыцца, ‑чыцца; зак.
1. Пацямнець, стаць змрочным, цёмным.
2. Стаць панурым, сумным (звычайна пра погляд, твар). // Стаць менш радасным з-за якога‑н. засмучэння, непрыемнасці. І вось радасць ужо азмрочылася, хоць чалавек спачатку і намагаўся адолець злосць. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.
Параніць сябе чым‑н. вострым; парэзацца. Сухая папараць шорсткая пасля зімы, Ашмаргні галінку — абрэжашся. Пташнікаў. // Нацерці цела чым‑н. цвёрдым (звычайна пра каня). Абрэзаўся і абмуляўся Гнедчык, ісці не хоча, галавою матае. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ава́цыя, ‑і, ж.
Калектыўнае выказванне працяглымі воплескамі, радаснымі воклічамі (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах) адабрэння чаго‑н., захаплення чым‑н. Гучнай авацыяй і крыкам «ура» пакрылася прамова камандзіра. Каваль. Грыміць авацыя у зале — Нібы прыбой магутны б’е. Гілевіч.
[Лац. ovatio — радасць, весялосць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.
Металічная пасудзіна з ручкай для піцця, звычайна самаробная. З гільзы пустой, у якой некалі смерць начавала, Зроблена добрая конаўка. Танк. — Бяры пі, — маці падала мне конаўку з малаком. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іме́рсія, ‑і, ж.
Спец.
1. Уваход аднаго нябеснага цела ў цень другога.
2. Увядзенне каплі вадкасці (звычайна кедравага алею) паміж аб’ектывам мікраскопа і прадметам, які разглядаецца ў ім, для ўзмацнення яркасці і атрымання больш выразнага і павялічанага малюнка.
[Лац. immersio — паглыбленне, апусканне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журбо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.
Тое, што і журба. Лабановіч адчуваў нейкую мяккую журботу, навеяную і цішынёю лесу і гэтым заміраннем жыцця. Колас. [Пасажыры] заспявалі «Рабіну» — тую самую песню, якая звычайна наводзіла на Ніну сум і журботу. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пажоўк, ‑ла; зак.
Зрабіцца жоўтым, набыць жоўтае адценне (звычайна ад часу, пры завяданні і пад.). Лісты пажоўклі. □ Сярод лета лугі парыжэлі, пажоўклі кусты. Куляшоў. Пажоўкла на доміку дошка, Дзе срэбрам адбітыя даты. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паштальён, ‑а, м.
Паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам. Як і звычайна, пошту .. [Хадкевічу] прынесла — самога яго ніколі паштальён не мог застаць дома — Вера. Васілевіч. Амаль у кожны двор, у кожную калгасную хату заходзіць паштальён Алена Аляксандраўна Цярэшка. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)