МСЦІСЛА́ЎСКІ ЗА́МАК Існаваў у 14—18 ст. у г.Мсціслаў. Размяшчаўся на пляцоўцы гарадзішча Замкавая гара 12—13 ст., на высокім правым беразе р. Віхра. Замак абкружалі шырокія (60—100 м) і глыбокія (больш за 25 м) яры і кальцавы вал, вышынёй з усх. і паўд. бакоў 6—7 м, шыр. ў аснове 15—18 м. На вяршыні стаялі зрубныя абарончыя канструкцыі — гародні, шмат’ярусная вежа і ўязная брама. Перыметр замкавых умацаванняў перавышаў 800 м. Высокі мост на па́лях злучаў замак з горадам. У цэнтры М.з. ўзвышалася пабудаваная ў 15—16 ст. васьмівугольная вежа-данжон, у ніжнім ярусе якой размяшчаўся храм. М.з. лічыўся важнейшым стратэгічным замкам Пасожжа на мяжы ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, таму перажыў шмат аблог і войнаў. У 1389 на працягу 11 дзён яго асаджала войска смаленскага кн. Святаслава Іванавіча. У перыяд міжусобнай вайны (1432—39) паміж вял. князем ВКЛ Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам М.з. адзіны на Беларусі, які не паддаўся войску апошняга і вытрымаў трохтыднёвую аблогу. У 1500, 1502, 1508 (двойчы) і 1514 быў абложаны рус. войскамі. Пасля надання г. Мсціславу ў 1634 магдэбургскага права замак яшчэ больш умацавалі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у ліп. 1654 рас. войскі акружылі Мсціслаў і замак. У выніку 4 штурмаў 22 ліп. замак быў узяты і спалены, а большасць абаронцаў загінула. Стратэг. важнасць М.з. спрыяла хуткаму яго аднаўленню. У 1660 паводле загаду цара М.з. зноў спалены, а 46 яго абаронцаў сасланы ў Яраслаўль. У 1676 сейм Рэчы Паспалітай прыняў рашэнне аднавіць замак. У час Паўн. вайны 1700—21 М.з. узарваны ў жн. 1708 адступаючым войскам Пятра I. Адноўлены, існаваў да 1772 (год далучэння Мсціслава да Рас. імперыі).
М.А.Ткачоў.
Мсціслаўскі касцёл і кляштар кармелітаў. Агульны выгляд касцёла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бры́нкаць. Укр.бриньча́ти, бре́нькати, рус.бренча́ть, чэш.brnčeti, польск.brzęczeć, серб.-харв.бре́нкати і г. д. Гукапераймальнага паходжання. Параўн. Бернекер, 84; Слаўскі, 1, 46. Гл. яшчэбра́каць. Вельмі падрабязна Брукнер, 44–45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Булён ’булён, суп з бульбы’ (Сцяшк. МГ, БРС, Шат., Касп., Сцяц. Нар.). Сцяц. (Нар., 48) лічыць, што слова запазычана праз польскую мову. Гл. яшчэФасмер, 1, 240. Параўн. укр.бульо́н ’від бульбы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вары́ха́ць ’разгойдваць, хістаць’ (Гарэц.). Адсюль выклічнік вары́х!Рус.дыял.ворыха́ть ’кідаць’, воры́хнуться ’шавяльнуцца, упасці’. Бясспрэчна, экспрэсіўнае ўтварэнне да варушы́ць (гл.). Параўн. яшчэрус.ворюха́ть ’гайдаць’. У рус. мове, можа, уплыў дзеяслова колыха́ть.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляда́шцік, ляда́шчык ’хударлявы’, ’бядняк, жабрак’, ’круцель, ашуканец’, ’чалавек, які можа сурочыць, асабліва маладых істот’, ’нячысцік, з’яўленне якога перад селянінам азначала няшчасце’ (Нас.). Утворана ад ляда́шты і ляда́шчы (гл.). Параўн. яшчэляд1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паві́ха ’від асакі’ (Сл. ПЗБ), повіха ’павіліца’ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *павіхаць < віхаць (гл.)., ’віхляць, хістаць’ і далей да віць. У аснове намінацыі ляжыць ўяўленне аб тонкім хісткім сцябле. Параўн. яшчэвікла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бай ’багацей’. Рус., укр.бай. Запазычанне з цюрк. моў (bai ’багаты’). Гл. Фасмер, 1, 106. Шанскі (1, Б, 11) лічыць, што крыніцай запазычання была татарская мова. Параўн. яшчэДзмітрыеў, Тюрк. эл., 18.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блонь ’брушная плява’ (Нас.). Рус.блона ’абалонка, паслед’. Параўн. ст.-бел.блонка ’абалонка, плеўка’. Запазычанне з польск.błona ’абалонка, плява, плеўка’. Фасмер, 1, 176. Гл. яшчэбало́нкі (там і іншая літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перала́сы: перала́ссая карова ’пярэстая, у палосы’ (бабр., ЛА, 1). У выніку кантамінацыі лексем пярэ́сты і пяля́сы ’з белымі палосамі на чорным фоне ці з чорнымі на светлым’ (Нас.). Параўн. яшчэперапялёсы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пратаўчы́ ’заскварыць’ (воран., Сл. ПЗБ). Прэфіксны дэрыват ад таўчы́ з нявызначанай прыстаўкай пра-, звычайна за‑, параўн. затаўчы́ ’заправіць’; гл. яшчэзатаўка. У аснове слоў, відаць, літ.taukãi ’тлушч, сала’, параўн. тук (гл.).