памалаціць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Закончыць малацьбу, абмалаціць усё. Мікалай Гаркун бліснуў вачамі і прагугнявіў: — Хлеб у свірне лічаць. Пакуль памалоцяць яго, дык мышы палову ператочаць. Гроднеў.

2. і без дап. Малаціць некаторы час. [Параска:] — Жаночкі, то вы ж не баўцеся. Падаіце кароў, павячэрайце ды падбяжыце на ток, памалоцім яшчэ трошкі... Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)