вы́ход м.

1. вы́хад, -ду м.;

вы́ход кни́ги в свет вы́хад кні́гі ў свет;

вы́ход зерна́ с гекта́ра вы́хад збо́жжа з гекта́ра;

вы́ход проду́кции на едини́цу сырья́ вы́хад праду́кцыі на адзі́нку сыраві́ны;

2. перен. вы́хад, -ду м.; вы́йсце, -ця ср.;

найти́ вы́ход из затрудни́тельного положе́ния знайсці́ вы́хад (вы́йсце) з ця́жкага стано́вішча;

знать все ходы́ и вы́ходы ве́даць усе́ хады́ і вы́хады.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ogół, ~u

м.

1. агульнасць, сукупнасць;

ogół mieszkańców — усе жыхары;

ludności — усё насельніцтва;

ogół spraw — сукупнасць пытанняў;

2. грамадства;

szeroki ogół — шырокія колы грамадства;

zdanie ~u — грамадская думка;

dobro ~u — агульнае дабро;

w ogóle — наогул; увогуле; у цэлым;

na ogół — наогул; увогуле; у цэлым;

~em — разам, усяго; наогул

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БЯЛЫ́НІЦКІ-БІРУ́ЛЯ (Вітольд Каятанавіч) (29 2.1872, б. сядзіба Крынкі, Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — 18.6.1957),

бел. і рускі жывапісец-пейзажыст; прадаўжальнік лепшых традыцый рус. пейзажнага жывапісу канца 19 — пач. 20 ст. Нар. мастак Беларусі (1944) і Расіі (1947). Ганаровы акад. АН БССР (1947), правадз. чл. АН СССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1889—96) у С.Каровіна, М.Неўрава, І.Пранішнікава, В.Паленава. Зазнаў уплыў І.Левітана. Чл. Т-ва перасоўных выставак (з 1904), т-ва імя А.Куінджы (з 1909). Адзін з арганізатараў і чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Пісаў пераважна лірычныя пейзажы. Тонкая кампазіцыйная пабудова, складаная нюансіроўка каляровых суадносін шаравата-серабрыстых і ліловых тонаў — аснова іх эмацыянальнай выразнасці. Найб. вядомыя раннія палотны: «З ваколіц Пяцігорска» (1892), «Вясна ідзе» (1899), «Вечныя снягі» (1901), «Веснавы дзень» (1902), «У канцы зімы» (1907), «Восень» (1908), «Красавіцкі дзень» (1908), «У час цішыні» (1909, залаты медаль у Мюнхене), «Зімовы сон», «Вясна ідзе» (абедзве 1911), «Ізумруд вясны» (1915), «Ціхая восень» (1916—17), «Перад вясной» (19І9, бронзавы медаль у Барселоне) і інш. Найб. вядомыя лірычныя пейзажы 1920—30-х г.: «Лясная рэчка зімой», «Веснавыя воды», «Аголеныя бярозкі», «Лёд пайшоў», «Задуменныя дні восені», «Пачатак восені», «Бэз цвіце»; 1940—50-х г.: «Лотаць зацвіла», «Прыцемкі юнага мая», «Май зазелянеў», «Дні майскіх навальніц», «Блакітнай вясной», «Вясна ідзе» і інш. Б.-Б. непераўзыдзены майстар веснавога пейзажа (больш як 200 карцін). Значнае месца ў яго творчасці займаюць пейзажы мясцін, дзе бывалі Л.М.Талстой («Ясная Паляна. Від на сяло і сядзібу», 1928), А.С.Пушкін («Міхайлаўскае. Домік няні», «Святагорскі манастыр», «Трыгорскае», усе 1935—36; «Асеннія дні. Алея Керн», 1952). У гады Айч. вайны стварыў палотны патрыят. гучання: «Чырвоная Армія ў лясах Карэліі», «Па слядах фашысцкіх варвараў», пейзажы сядзібы П.І.Чайкоўскага ў Кліне (усе 1942), серыю арх. пейзажаў для выстаўкі «Шэдэўры рускага драўлянага дойлідства» (1944). У 1947 жыў пад Мінскам, напісаў цыкл карцін, у якіх паказаў своеасаблівасць прыроды бел зямлі: «Зноў расцвіла вясна», «Беларусь. Пачатак лета», «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі». Аўтар успамінаў, артыкулаў па методыцы выкладання. У г.п. Бялынічы адкрыты Бялыніцкі мастацкі музей яго імя, у Магілёве — маст. музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі (аддзел Нац. маст. музея Беларусі). У 1996 у Магілёве адбыўся першы міжнар. пленэр па жывапісе імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі.

Тв.:

Из записок художника // Из творческого опыта. М., 1958. Вып. 4.

Літ.:

Жидков Г. В.К.Бялыницкий-Бируля: [Альбом]. М., 1953;

Тарасов Л. В.К.Бялыницкий-Бируля: Народный художник РСФСР и БССР. М.; Л., 1949;

Туроўнікаў М. В.К.Бялыніцкі-Біруля. Мн., 1959;

Карамазаў В. Крыж на зямлі і поўня ў небе: Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі. Мн., 1991.

А.К.Рэсіна.

т. 3, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

brace

[breɪs]

1.

n.

1) змацава́ньне n., скрэ́па f.; кля́мар -ра m.; падпо́рка f.

2) па́ра f. (асаблі́ва дзі́чы)

a brace of ducks — качы́ная па́ра

3) ко́льба f.у́чка сьвярдзёлка)

4) фігу́рная ду́жка

2.

v.t.

1) падмацо́ўваць; падпіра́ць

2) упіра́ць у што

3) наця́гваць, заціска́ць

4) бра́ць у фігу́рныя ду́жкі

5)

to brace oneself — напру́жыць усе́ свае́ сі́лы; мужа́цца, падда́ць сабе́ адва́гі

to brace oneself up to fear — стара́цца перамагчы́ страх

- braces

- brace up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

neighborhood

[ˈneɪbərhʊd]

1.

n.

1) сусе́дзтва n.е́сца), блі́зкасьць f.

in the neighborhood of —

а) па-сусе́дзку; паблі́зу, блі́зка ад чаго́-н.

б) каля́, прыблі́зна

in the neighborhood of 20 km. — каля́ дваццацёх кілямэ́траў

2) раён -у m., вако́ліца f.

an attractive neighborhood — прыго́жы, до́бры раён, прыго́жае ме́сца

3) сусе́дзі coll.

The whole neighborhood came to the party — Усе́ сусе́дзі прыйшлі́ на вечары́ну

4) сусе́дзкія дачыне́ньні

good neighborhood — добрасусе́дзкія дачыне́ньні

2.

adj.

сусе́дзкі; мясцо́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Надалу́жыць Зэканоміць, нагнаць час’ (Сцяц.), ’пажыць добра’ (Сцяшк. Сл.), надалу́жваць ’дабаўляць’ (лях., Сл. ПЗБ), надолу́жыць ’надбавіць, задаволіць патрэбу’, надолу́жваць ’надбаўляць, дапамагаць пакрыць нястачу’ (ТС), параўн.: ja swaje nadałużu (= пакрыю, адраблю, вярну) (Пятк. 2, 192), укр. надолужити ’нагнаць, навярстаць, пакрыць, кампенсаваць, дапоўніць’, ’насаліць; надаесці’, магчыма, сюды і рус. надалуга ’гультайка’. Відаць, корань той жа, што і ў прыметніку недалугі, недалужны ’слабы, хворы’, што суадносіцца (запазычаны?) з польск. niedołężny ’тс’, dolę g а ’сіла, моц; дастатак, запас’ (варыянт dolęka звязваюць з łączyć ’лучыць’, Брукнер, 360); тады першаснае значэнне дзеяслова ’прыдбаць сілу, дастатак’. Згодна з Махэкамг (393), усе славянскія формы (чэш. nedoluźny, польск. niedołężny, укр. недалуга, рус. недолугий) даюць падставу рэканструяваць прасл. *nedolężbriъ і дзеяслоў *nedolęgati з асновай ‑lęg‑, роднаснай ням. langen ’быць дастатковым’, што большасцю даследчыкаў лічыцца праблематычным. Найбольш блізкімі фармальна да разглядаемых усходнеславянскіх слоў з’яўляюцца славен. nadlegovati ’надаядаць, дакучаць’, nadloga ’бяда’, nadlega ’цяжкасць, прыкрасць’, на якія, на думку Бязлая, паўплывала народнаэтымалагічнае збліжэнне з *lęgti, lęźiti (Бязлай, 2, 211), чым, відаць, і тлумачыцца іх семантыка, супадаючая з усходнеславянскай толькі часткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лешч ’рыба Abramis brama L.’ (Жук., Дразд., ТС, Крыв., Бяльк., Касп., Яўс., Яруш., Яшк. З жыцця; полац., З нар. сл.; навагр., вільн., лудз., Сл. паўн.-зах.). Укр. лещ, лещик, лішч, ляшч, рус. лещ, ст.-рус. лещь, польск. leszcz, ст.-польск. kleszcz, н.-луж. klěšć, чэш. dlešť, dlešec, ляш. klesť, ст.-чэш. dlešč, славац. pleskač, plieskač, славен. ploščič, балг. (у Герава) лещ ’тс’. Паводле Махэка₂ (120–121), усе слав. назвы з’яўляюцца гукапераймальнымі ад слоў dleskati/pleskati/leskati — менавіта ў час нерасту ляшчы плёскаюцца, б’юцца аб ваду (Фэр’янц, Sloven. názvosl. ryb, 53). Аналагічна Слаўскі (4, 172, 173) прасл. lesk‑jь узводзіць да leskati ’ляскаць’ /leščati ’ляшчэць’. Пацвярджэннем гэтага служаць, напрыклад, бел. лешч ’удар далоняй рукі па ніжняй частцы цела’, ляшча ўзяць ’упасці задняй часткай цела’ (Нас.), круп. ляшч ’удар далонню’ (Нар. сл.), бялын. ’аплявуха, поўха’ (Яўс.). Фасмер (2, 430) звязвае лексему лещ з лат. leste, эст. lest ’камбала’. Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 430–431. Гл. таксама ляшч. Каламіец (Происх. назв, рыб, 67) дапускае як самастойнае ўзнікненне прасл. leščь (ljaščь) на славянскім грунце, так і магчымасць запазычання лексемы з балтыйскіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушпа́ ’грэцкія высеўкі (пасля прасейвання)’ (навагр., Жыв. сл.), лун., стол. лу́шпа ’шалупайка яйка’ (ЛАПП). Укр. лушпа́ ’тс’, ’шалупіны, шалупайкі, скурка’, луска рыбы’, макед. лушпа ’тс’, балг. лу́шпа ’шалупайка яйка’ — з экспрэсіўнай заменай с > ш. Але амаль усе слав. мовы маюць формы, якія адпавядаюць прасл. luspa: бел. лушпі́на, лушпі́ны, лушпі́нне, лушпэ́нэ ’лупіна, лупіны’ (ТСБМ; лях., Янк. Мат.; Вешт. дыс., Сцяшк., Сл. ПЗБ), укр. лу́спа, луспа́, лушпи́на, лушпе́на, рус. луспа́, паўд., разан. лушпи́на, лушпайка, ст.-рус. луспа, польск. łuspina, серб.-харв. љу̏спа, лушпи̏на, макед. луспа, lúspitʼạ, лю́спа, лушпа, балг. лу́спа, луспъ, луспи, люспа, люспъ, ц.-слав. луспа. Прасл. luspa (< lou‑sp‑a < і.-е. *leu‑) > luspina ’покрыва пладоў, насення’, ’лупіна’, ’луска’, ’шалупайка’ (Слаўскі, 5, 361–363; БЕР, 3, 523–524, 531–532; Фасмер, 2, 535–536, 538; Куркіна, Этимология–82, 68–73). Сюды ж пін. лушпаві́на (Нар. лекс.), лушпа́і (Жд. 1), лушпа́іна (ТС), нараўл. лупша́йкі (Мат. Гом.), лушпа́йка, ‑кі, лушупа́йка (ТСБМ, Уладз., Вешт. дыс., Некр., Сцяшк.; шкл., Мат. Маг., Янк. 1), лушупа́йкі (ТС; браг., Нар. словатв.), лушпа́ўка (пін., Нар. лекс.), лушпая́ ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацярду́шка ’расліна Origanum vulgare L.’ (вільн., гродз., брэсц., маг., Кіс.; Маш.); ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench.’ (гродз., маг., Кіс.), ’падбел звычайны, Tussilago farfara L.’ (гродз., Сцяшк.). Назва гэтых раслін перанесена з назвы набору (Thymus serpyllum L.) ⁺мацерына душа (параўн. укр. материнка, материна душка, рус. маткина душа, ст.-польск. macierza duszka, польск. macierduszka, чэш. mateřídouška, ст.-чэш. mateřie dúška, славац. materina dúška, славен. máterna dúšica, серб.-харв. ма́јкина (ма̏терина) ду̀шица, балг. ма̀щер(и)каусе яны з’яўляюцца перакладам лац. Matris animula, пададзенага біскупам Ісідорам Севільскім (VI–VII стст.) у кнізе «Origines», які выкарыстаў сюжэт антычнай легенды, у якой расказваецца аб тым, як дзеці-сіроты старанна прыходзілі да матчынай магілы, маці іх стала шкада, і яе душа вярнулася з неба і пасялілася ў дробналістай красцы з прыгожым пахам. Дзеці адразу пазналі душу сваёй маці і назвалі краску мацярдушкай (Махэк₂, 355). Са словазлучэння мацерына душа ў слав. мовах утварыліся намінацыі накшталт бел. мацярынка, мацярыца, польск. macierzanka, чэш. mateřenka і да т. п. (гл. таксама Фасмер, 2, 582; БЕР, 3, 700–701; Махэк, Jména, 202; Урбуціс, Baltistica, 15, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баця́н, таксама боця́н, буця́н, буйця́н, бо́цюн і г. д. Ст.-бел. ботьян, боцян, боциян (Булыка, Запазыч.). Укр. боця́н, боцю́н і г. д., рус. ботья́н, ботя́н, батя́н, бача́н, бадья́н. У зах.-слав. мовах: польск. bocian, bocan, bociuń, bocek, bociek, bociąg, bocoń, в.-луж. baćon, н.-луж. bośon, палаб. büöťan (гл. Бернекер, 78, які лічыць, што польск. формы, магчыма, узніклі ў дзіцячай мове з жартаўлівай назвы бацяна — Wojciech). Усе ўсх.-слав. формы лічацца запазычаннем з польск. мовы (Бернекер, 78; Хрысціані, AfslPh, 34, 311; Слаўскі, 1, 38; Рудніцкі, 184–185; Рыхардт, Poln., 36). Агляд форм і версій гл. яшчэ Фасмер, 1, 201; Клепікава, ВСЯ, 5, 153–158, Клімчук, Бел.-польск. ізал., 57–61. Паходжанне польскага слова невытлумачана (Слаўскі, там жа). Гл., аднак, Мартынаў, SlW, 180–181, згодна з якім яно балтыйскага паходжання. Некаторыя версіі (Сабалеўскі, РФВ, 65, 418: сувязь з рус. забо́та; Ільінскі, PF, 13, 498: сувязь з бо́тькать ’стукаць’) не пераконваюць. Нідэрман (Balto-Sl., 29) лічыць, што блізкасць слав. форм аснавана не на роднасці, а на запазычанні з нейкай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)