До́ктар ’доктар’ (БРС). Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове: докторъ ’доктар; настаўнік багаслоўя’ (тут яно лічыцца паланізмам: польск. doktor < лац. doctor; гл. Булыка, Запазыч.). Рус. до́ктор, укр. до́ктор. Польск. або ням. пасрэдніцтва пры запазычанні прымаецца і для рус. мовы (не выключаецца таксама і непасрэдна лац. крыніца; гл. Фасмер, 1, 523, Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 157–158). У лац. мове doctor — гэта ўтварэнне на ‑tor ад дзеяслова docere ’вучыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыгва́ (БРС, Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж драгба́ ’тс’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), гэта прасл. дыялектызм: прасл. *dręg(ъ)va, роднаснае літ. drė́gnas, лат. drę̂gns ’сыры’. Лексема гэта, прынамсі, усх.-слав. (рус. дря́гва, укр. дрягови́на ’балота’). Фасмер (1, 545) лічыць яго звязаным з рус. дряга́ ’сутарга’, дряга́ть ’калаціцца’, дрягва́ ’від студзеню’ (зыходнае *dręg‑). Параўн. драгба́. Адносна назвы дрыгва́ ’застылы адвар’ гл. Сцяц. Нар., 49–50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуць ’дуць, дзьмуць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. дуть, чэш. douti, славен. dúti, балг. ду́я се і г. д. Прасл. *duti ’дуць і да т. п.’ Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 166. І.‑е. *dheu̯‑: *dhou̯‑ (параўн. ст.-інд. dhūyáte ’трасецца’, літ. dujà ’туман, пар’ і г. д.). Лічыцца, што ў слав. мовах змешваліся формы *duti і *dǫti. Гл. Фасмер, 1, 555–556; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэка́н ’дэкан’ (БРС). Рус. дека́н, укр. дека́н. У значэнні ’дэкан факультэта’ запазычанне з ням. Dekan < лац. decānus (Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54). Ст.-бел. деканъ, дяканъ ’старшы свяшчэннік’ < ням. Dekan < лац. decānus (Булыка, Запазыч.; у гэтым значэнні ў XVI ст. сустракаецца і ў рус. помніках, гл. Шанскі, там жа). Дэкана́т, рус. декана́т, укр. декана́т < ням. Dekanat (с.-лац. decanatus; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звязда́ ’зорка’ (назва рэспубліканскай газеты) з рус. звезда < прасл. gvězda, роднаснага літ. žvaigzdẽ ’зорка’, ст.-прус. svãigstan ’ззянне, святло, бляск’. Іншыя этымалогіі і літ-py гл. Фасмер, 2, 85–86; Шанскі, 2, З, 76. Параўн. святло, кветка. Рус. слова звезда выкарыстоўвалася як назва рэвалюцыйнай газеты. Гэта назва прынята была для мінскай газеты, якая (1917–1924 гг.) выдавалася на рус. мове, а з 1924 г. на бел. мове, прычым назва была захавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каб, злучн., часц. (ТСБМ). У гаворках: каб (Бяльк., Гарэц., Касп.; лаг., КЭС; Мал., Нас., Нік. Напаў., Сержп., Сержп. Прымхі, Федар., 1, Шат.), кабы (Нас.). Укр. коби, рус. кабы, ст.-рус. кабы. Усх.-слав. утварэнне ад прыслоўнага *ка (склон. форма займен. *къ, аб якім гл. хто) + часціца ўмоўнага ладу бы, гл. Фасмер, 2, 152; 1, 257. Бел. каб, магчыма, адлюстроўвае не рэдукцыю апошняга гука, а іншы варыянт часціцы ўмоўнага ладу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каву́н ’расліна сямейства гарбузовых з ляжачымі сцябламі і вялікімі салодкімі пладамі; круглы сакавіты плод гэтай расліны з салодкай мякаццю чырвонага колеру’ (БРС, ТСБМ, Касп., Кіс., Нас.). Укр. кавун, рус. дыял. кавун, польск. kawon, адкуль і чэш. kavon (арх.), н.-луж. kawon. Лічыцца запазычаннем з Усходу; у якасці крыніцы называюць тур. kaun, kavyn ’дыня’, параўн. тат., каз., кыпн. kaun ’кавун, дыня’, уйг., чагат. kaɣun ’дыня’, азерб. gavun, гл. Фасмер, 2, 154.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паз ’выемка ў якой-н. дэталі, куды ўстаўляецца выступ другой дэталі; вузкая доўгая шчыліна паміж няшчыльна прыгнанымі бярвёнамі, брусамі, плітамі і пад.’ Рус. паз, укр. паз, ст.-рус. пазъ, польск. paz, чэш. pazрус. — Махэк, 439), славен. pȃz. Праслав. pazъ. Роднаснае грэч. πήγνῡμι ’убіваю’, лац. pango ’упэўніваю’ і ням. fugen, fōgjan ’злучыць, прыспасобіць’ ст.-в.-ням. fuoga ’паз’ (гл. Фасмер, 3, 185; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панчо́хі, адз. панчо́ха ’выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калена’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц.), панчо́ха, пончо́ха (ТС), панчо́ха, пончо́ха, панчаха́ (Сл. ПЗБ). З польск. pończocha (Карскі, Белорусы, 156; Кюнэ, Poln., 85). Рус., укр. панчо́ха таксама з польск. (Фасмер, 3, 200). Крыніца слова — сяр.-в.-ням. buntschuoch ’сельскі абутак, які завязваецца аборамі да калена’ (Міклашыч, 267; Брукнер, 686; Патабня, РФВ, 1, 263; Махэк, 499).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паразі́т ’расліна або жывёліна, якая жыве на паверхні або ў сярэдзіне іншага арганізма і корміцца за яго кошт; той, хто жыве з чужой працы; дармаед’ (ТСБМ). Ст.-бел. параситъ (пасоритъ) ’дармаед’, 1622 г. < ст.-польск. parazyt, pasorzyt < лац. parasītus, грэч. παράσιτος (Булыка, Лекс. запазыч., 127). Сучаснае бел. слова, відаць, праз рус. парази́т, якое праз ням. Parasit або франц. parasite ўзыходзіць да той жа лацінскай крыніцы (гл. Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)