Стаць, зрабіцца змрочным, змрачнейшым. У полі адразу ўсё сціхла, нібы пазмрачнела, птушкі чародкамі і адна за адной падаліся ў лес.Кулакоўскі.Змянілася Зося. Прыгожы тварык якбы падпух, вочы пазмрачнелі.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахаладне́ць, ‑ее; зак.
Стаць халодным, халаднейшым. Падзьмуў халодны вецер; у Сырніцы стала свежа, здалося, што і пад нагамі пахаладнела вада.Пташнікаў.//безас. Зрабіцца халадней. [Сіўцоў:] — Глядзі ты, неба ў хмарах, пахаладнела, якбы снег не пайшоў...Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ўнік, ‑а, м.
Разм. Поўны месяц, поўня. Месяц-поўнік якбы веславаў па сініх хвалях неба, і гэтак было хораша на зямлі і ў высях.Сабаленка.У акно глядзеў і заліваў пакой серабрыстым святлом поўнік.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўстары́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З тоўстым рылам. Таўстарылая свіння./Лаянк. Пра чалавека. О, каб яму [Данілу] ды воля, сіла! Як адплаціў бы ён за здзек Панам, іх [сялян] катам таўстарылым! Без жалю б рэзаў іх і сек.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнёсласць, ‑і, ж.
Уласцівасць узнёслага. Узнёсласць стылю. Узнёсласць думак. Узнёсласць пачуццяў. □ [Паходня] практык, але не пазбаўлены размаху і ўзнёсласці ў марах пра будучыню.Хадкевіч.Я спяшалася дамоў і несла ў сэрцы незвычайную, якбы прасветленую ўзнёсласць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wenncj
1) калі́, у вы́падку калі́;
~ der Sómmer begínnt калі́ пачына́ецца ле́та
2) калі́, у той час як;
~ du Zeit hast, komm zu mir калі́ ты ма́еш час, то прыхо́дзь да мяне́;
~ auch! ну калі́ на́ват так!; ну хоць бы і так!;
Sie müssen es tun, und ~ es noch so schwer wäre Вы паві́нны гэ́та зрабі́ць, якбы ця́жка яно́ ні было́;
~ doch калі́ б;
~ doch wénigstens, ~ doch nur хоць бы;
~ nur то́лькі б
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абу́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Стаць абураным; разгневацца. [Раман] нёс у кішэні паперку на атрыманне саломы і загадзя ведаў, як абурыцца цешча, што не выпрасіў сена.Чарнышэвіч.
абуры́цца, ‑рыцца; зак.
Разм. Абрушыцца, абваліцца. Сцяна абурылася. □ Высокі, дужы ў плячах,.. [Міхалка], якбы наўмысля, падпёр плячыма Сузонаву хату, каб яна не абурылася.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палу́ндра, выкл.
У мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы. Вокліч, як выстрал: «Палундра!» — Катэр злятае за борт.Звонак.//узнач.наз.палу́ндра, ‑ы, ж. Жартаўлівая назва маракоў наогул. [Сашка:] — Ты, палундра, чуеш? Якбы мне прышвартавацца да вашай праграмы?Гроднеў.
[Ад гал. val onder — падзенне ўніз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праштурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Разм. Штурмуючы, прайсці, захапіць што‑н. Як пасля стала відаць з нямецкіх паводзін, планы іхнія, на гэты момант, тут былі такія: якбы там ні было, а прайсці грунтавой дарогай, каб пасля зноў выбіцца на шашу. А перад гэтым праштурмаваць шырокім авіяцыйным налётам мясцовасць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паску́днік, ‑а, м.
Разм.груб. Той, хто робіць гадасці, паскудства. — Якбы гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары.Караткевіч.— А зараз, выходзіць, я вінаватая, што той паскуднік, бацька маёй дарагой дачушкі, гэтак зганьбіў усё і ўцёк, як шкодны кот.Радкевіч.// Ужываецца як лаянкавае слова. [Ладымер:] — Што ты робіш, паскуднік! Лом у садзе ты пазбіраў?Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)