álles auf éinen ~ sétzen усё паста́віць на ка́рту
3) прыпло́д, ко́дла;
◊
j-m in den ~ kómmen* папа́сціся каму́-н.якра́з дарэ́чы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бачко́м, прысл.
Разм.
1. Ісці плячом уперад. Нарэшце прыйшоў Кацура. Бачком улез у дзверы, абтрос мокрую шапку.Асіпенка.// Сядзець напаўпаварота. Андрэй сядзеў на ложку бачком, і акно было ў яго якраз перад вачыма.Пташнікаў.
2. Стараной, туляючыся. Сабраўся Сіпак у камячок .. і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні.Лынькоў.
3. Між іншым, не кранаючы асноўнага. А крытыка пра гэта скажа бачком: вельмі добрая, сакавітая мова, або — нудная, сухая мова.Скрыган.
•••
Ехаць бачком — хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́жны1, ножан; адз.няма.
Футарал для шаблі, кінжала і пад. Бразгаючы ножнамі шабляў, з шумам увайшлі салдаты.Самуйлёнак.У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножан шашкі і памкнуліся на кулямёт.Лобан.
но́жны2, ‑аў; адз.няма.
1. Вялікія нажніцы. Садовыя ножны. □ Вострымі кравецкімі ножнамі я лёгка выразаў дзве столкі лямцу па велічыні гатовай падкладкі.Якімовіч.[Маці] увайшла ў двор якраз у той час, калі я нагнуўся з ножнамі над ліліяй.Хадановіч.
2.Спец. Машына для рэзання чаго‑н. з дапамогай пары вялікіх нажоў. Дыскавыя ножны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмо́сткі, ‑аў; адз.няма.
1. Драўляны памост на ўзвышэнні; часовы памост. У глыбіні сасонніку прасвечвалі часова змайстраваныя дашчаныя падмосткі, якія павінны былі замяніць сцэну.Броўка.//Разм. Падстаўка з чаго‑н. Дастаць да.. [акенца] было цяжка, але якраз, на шчасце, на ўзроўні плота пры свірне ляжалі акораныя жэрдкі. Звяруга, перш чым узабрацца на падмосткі, прыслухаўся.Дамашэвіч.
2. Сцэна (у 1 знач.). На падмостках калгаснага клуба з’явіліся спевакі і танцоры.«Звязда».Па падмостках У ззянні агнёў мюзік-хола Негрыцянка пяе.Танк.
•••
Тэатральныя падмосткі — тое, што і сцэна (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́хтык, прысл.
Разм.
1.Якраз, дакладна (таксама, такі самы). Алімпа ўгледзела праз шыбу акна прыплюснуты нос і вушы, рыхтык такія, як у дзядзькі.Сабаленка.Карацей і прасцей кажучы, .. [гаспадар] гуляў са мной рыхтык так, як гуляе кот з мышкай, не даючы ёй ніякай магчымасці пазбавіцца ягоных кіпцюроў.Дубоўка.
2.узнач.нязм.прым. Выліты хто‑н., падобны на каго‑н. — У клубе сядзеў дзядзька рыхтык наш Пракоп Кульгавы.Хведаровіч.Яшчэ калі малым быў, аднойчы, на вадохрышча, вылепіў са снегу станавога, але ж рыхтык ён.Гурскі.
[Польск. rychtyk, rychtyg з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фэст, ‑у, М ‑сце, м.
Царкоўнае прастольнае свята (часцей каталіцкае). Увесну, у дзень Ефрасінні — заснавальніцы манастыра.. наладжваўся квяцісты і шумлівы фэст, на які прыязджаў народ з шырокага наваколля.Хадкевіч.// Наогул свята з кірмашамі і пагулянкамі. Яны [дочкі] думаюць, што тут па-ранейшаму спраўляюць старыя фэсты, і пераходзяць па чарзе з хаты ў хату сваёй шматлікай радні.Ракітны.//Разм. Якое‑н. мерапрыемства пад гэтай назвай. — Мы свой «фэст» наладзім, — казаў Сцёпка, бо моладзь згаварылася пусціць канал якраз у гэты дзень, калі збярэцца народ каля «святога калодзежа».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшарпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абшарпаць.
2.узнач.прым. Падраны, зношаны, абадраны, абабіты. Апрануўся Апенька якраз як на паляванне: на ім былі мышынага колеру штаны.., абшарпаная скураная тужурка, а на нагах гумавыя боты.Навуменка.Стомленая і запыленая за дарогу, Галіна паставіла сярод двара свой абшарпаны студэнцкі чамадан і зморана села ля яго.Краўчанка.// Адзеты ў падранае, паношанае адзенне, у рызманы. Толькі позняй раніцай, калі людзі ўжо даўно паснедалі, чатыры незвычайныя падарожнікі, абшарпаныя і галодныя, дабраліся да горада.Няхай.Афіцэр падазрона і з непаразуменнем паглядаў на абшарпанага маладога чалавека.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.
1.каго-што. Тое, што і валачы; розніца толькі ў тым, што валачыць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час. Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.Прыказка.
2.што. Разм. Насіць (пра адзенне). Скінь лахманы, што доўгія векі, Ты валачыла з кастры, з палыну.Купала.
3.перан., што. Весці бязрадаснае, цяжкае жыццё. [Старац:] Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна.Купала.Гэта была гнедая, яшчэ не да смерці худая кабылка, якраз тая гарапашніца, што валочыць сялянскую горкую долю.Брыль.
4.што. Спец. Рабіць валачэнне. Валачыць дрот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лёд, лёду (ільду); мн. льды (ільды), ‑оў; м.
Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі льдзінкамі.Шыцік.Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду.Чорны.//толькімн. (льды́, ‑оў). Вялікая колькасць ільдзін; суцэльны лёд. Вечныя льды. Палярныя льды.
•••
Сухі лёд — цвёрдая вуглекіслата, якая прымяняецца як ахаладжальны сродак.
Біцца як рыба аб лёдгл. біцца.
Зімой лёду не дастацьукагогл. дастаць.
Лёд крануўся — пра пачатак якога‑н. дзеяння, руху.
Разбіць лёдгл. разбіць.
Як лёду — роўна, якраз, не больш і не менш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
1. Дамовіцца адносна якіх‑н. дзеянняў; дагаварыцца. — Мы згаварыліся, — сказала адна [таварышка], — прыйсці пазней, чым казалі табе, каб ты мела час адпачыць.Чорны.— Мы свой «фэст» наладзім, — казаў Сцёпка, бо моладзь згаварылася пусціць канал якраз у гэты дзень, калі збярэцца народ каля «святога» калодзежа.Колас.
2. Дасягнуць узаемнага разумення, дагаднення. Калі эшалон даў гудок адпраўлення, я ўскочыў у тармазную будку і лёгка згаварыўся з вартавым, які хадзіў па платформе.Навуменка.— З табой мы ўсё роўна не згаворымся. Ідзі ты, Канькоў, лепей у кантору, ды баб агітуй.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)