Руды́ ’ружова-карычневы’ (ТСБМ), ’карычневы’ (докш., Янк. Мат.), рудава́ты ’трохі руды, не зусім руды’ (ТСБМ), рудова́ты ’карычневы, рыжаваты’ (ТС), руды́ ’рыжы’ (мазырск., З нар. сл.), руды́й ’нябелены’ (Сл. Брэс.), ’колер нябеленага палатна, загарэлага цела, светла-русы колер валасоў, поўсці’ (Клім.). Укр. руди́й ’руды’, рус. дыял. ру́дый ’крывава-чырвоны’, польск. rudy ’рыжы’, в.-луж. rudy ’буры’, чэш. rudýчырвоны, рыжы’, славен. rûdчырвоны, карычневы’, серб.-харв. ру̂д ’рыжаваты’, балг., макед. руд ’буры’. Прасл. *rudъ(jь) ’рыжы; чырвоны’ роднаснае да літ. raudónasчырвоны’, raũdasчырвоны, буланы’, rùdas ’буры’, лат. raũdsчырвоны, рыжаваты, карычневы’, гоцк. rauþsчырвоны, рыжы’, ст.-в.-ням. rōt (сучаснае ням. rot), ст.-інд. rṓhitasчырвоны, рыжаваты’, лац. rūfusчырвоны’, ruber ’тс’, грэч. ἐρυθρόςчырвоны’, якія выводзяць з і.-е. *roudh‑o‑sчырвоны’ (Фасмер, 3, 513; Глухак, 532).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прафінтэ́рн м., ист. (Чырво́ны Інтэрнацыяна́л прафсаю́заў) Профинте́рн (Кра́сный Интернациона́л профсою́зов)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палымя́ны, -ая, -ае.

1. Які мае ярка-чырвоны колер, колер полымя.

П. захад.

2. перан. Вельмі палкі, страсны, моцны (высок.).

П. патрыёт.

Палымяная прамова.

|| наз. палымя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залаціста-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: з залацістым адценнем, напр.: залаціста-аранжавы, залаціста-белы, залаціста-бліскучы, залаціста-пурпуровы, залаціста-русы, залаціста-рыжы, залаціста-саламяны, залаціста-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карычнева-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: карычневы, з карычневым адценнем; карычневы ў спалучэнні з іншым, асобным колерам, напр.: карычнева-залацісты, карычнева-чырвоны, карычнева-шэры і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медна... і медна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. медны (у 1, 2 і 4 знач.), напр.: меднапракатны, меднарудны, медна-бронзавы, медна-буры, медна-жоўты, медна-чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чырвона... і чырвона-... (а таксама чырвана...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. чырвоны (у 1—3 знач.), з чырвоным, напр.: чырвонагаловы, чырвонагвардзейскі, чырвонаармеец; чырвона-карычневы, чырвона-пярэсты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чырване́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. чырвоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бела... і бела-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. белы (у 1, 3 і 4 знач.), напр.: белагаловы, белавусы, беламармуровы, беласнежны, бела-блакітны, бела-зялёна-чырвоны, белагвардзеец, белаэмігрант.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грана́т¹, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвае дрэва ці куст сямейства чальчаковых, а таксама яго круглы ярка-чырвоны плод з кісла-салодкім сокам.

|| прым. грана́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)