1. Такі, да якога не прывыклі; які з’яўляецца новым для каго‑н. Здзіўлены і моцна ўражаны Пракоп нясмела сеў за стол у гэтай непрывычнай для сябе абстаноўцы.Колас.У вестыбюлі была цішыня. Непрывычная, нейкая застыглая.Васілёнак.
2. Які не мае прывычкі, звычкі да чаго‑н. Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праро́к, ‑а, м.
1. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — праведнік волі бога, пасланы богам. [Арцём:] — А сынок ты мой! Скажы мне, каток, які гэта прарок сядзеў у пустыні і крумкачы насілі яму мяса?Колас.
2. Прадказальнік будучыні, вяшчун. Запанавала цішыня, але Малец чамусьці ўспомніў перарваную ўжо каторы раз размову, спытаўся ў Ярошкі: — Слухай, прарок, а чаму ты мне не пагадаў наконт грошай?Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які выклікае тамленне, прымушае таміцца (у 2 знач.). Тамлівы дзень. Тамлівае маўчанне. □ Луг, на якім два дні таму назад панавала тамлівая цішыня, расквітнеў зараз стракатымі плаццямі жанчын, напоўніўся тарахценнем касілак, рытмічным шчоўканнем конных грабляў.Стаховіч.Марудна, да болю напружана праходзяць хвіліны, доўгія, тамлівыя.Колас.Міканор .. прыглядаўся да падрослых куранёўскіх дзяўчат — прыглядаўся з цікавасцю, з тамлівым прадчуваннем нязнанага шчасця.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невозмути́мый(спокойный) спако́йны; (равнодушный) абыя́кавы; (ничем не нарушаемый) непару́шны; (полный) по́ўны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
cichość
cichoś|ć
ж.кніжн.цішыня, ціхата, ціхмень, ціша; маўчанне;
w ~ci ducha — у глыбіні душы;
w ~ci разм. паціху
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
silence
[ˈsaɪləns]1.
n.
1) цішыня́, ці́ша f.
2) маўча́ньне n., маўклі́васць f.
3) замо́ўчваньне, зато́йваньне n., забыцьцё n.
2.
v.t.
1) суніма́ць гу́таркі, супако́йваць го́ман
2) прымуша́ць маўча́ць
3) заглуша́ць, спыня́ць (варо́жы аго́нь)
•
- in silence
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
spokój, ~oju
spok|ój
м.
1. спакой;
ta myśl nie dawała mi ~oju — гэтая думка не давала мне спакою;
2. мір; парадак;
3.цішыня;
proszę o ~ój! — калі ласка, цішэй!; цішыня!;
dać spokój czemu — пакінуць што ў спакоі; перастаць рабіць што;
daj ~ój! — адчапіся ад мяне!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сасна́, ‑ы; Рмн. сосен і соснаў; ж.
Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых, якое расце пераважна на пясчаных глебах, вызначаецца прамым высокім ствалом і доўгай ігліцай. Крымская сасна. Піцундская сасна. □ Чырвоныя ствалы соснаў высока, высока ўзнесліся ў глыбокую і нерухомую сіняву неба.Лынькоў.Стаіць млосная, з густым пахам соснаў і ягад, цішыня.Мележ.Стромкія ствалы «карабельных» сосен высока ўзнімаліся ў сіняе неба.В. Вольскі.
•••
Заблудзіць у трох соснахгл. заблудзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Старанна ўхутваць у што‑н., добра ўкрываць чым‑н. [Ірына] прыціскала да сябе дзіця, хутала яго ў старую коўдрачку, сагравала сваім дыханнем.Лынькоў.Рэдкія пешаходы хуталі галовы ў настаўленыя каўняры — вуліцы пранізваў студзеньскі вецер.Васілевіч./уперан.ужыв.Цішыня плыла з усходу, з лесу, разам з хмарамі і сонцам, і хутала сабою загуменне і шырокае поле.Пташнікаў.Свецяць зоры, і цёмны змрок хутае дрымоту.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРЫ́ЗНА (Уладзімір Іванавіч) (н. 25.5.1938, в. Закружка Мінскага р-на),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1961). Настаўнічаў на Браслаўшчыне (Віцебская вобл.), працаваў на Бел. радыё, у час. «Полымя», з 1981 у выд-ве «Юнацтва». Друкуецца з 1956. Аўтар больш за 20 паэт. зб-каў, у т. л. «Край мой сінявокі» (1963), «Жураўліны досвітак» (1969), «Святло ліўня» (1972), «Цеплыня» (1977), «Цішыня баразны» (1981), «Шумяць вербы...» (1982), «Музыка ў свеце» (1985), «Расколіна на Звоне Свабоды» (1986), «Душы разгуканай мелодыя» (1988), «Азёры дабрыні» (1995), кніг для дзяцей «На сяле ў бабулі» (1975), «Кыонг і яго сябры» (1982), «Зямля — два паўшар’і» (1988), «Мір і сонейка — для ўсіх» (1990), «Хітры і мудры» (1994), «Насціна кніжка» (1995), «Іграй, жалейка, не змаўкай...» (1998). Тэмы яго твораў — памяць мінулай вайны, любоў да роднага краю, жыццё і праца, шчасце, радасць і паўсядзённы клопат сучасніка. Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку бел. кампазітарамі У.Буднікам, Я.Глебавым, Э.Зарыцкім, І.Лучанком, Ю.Семянякам, Л.Захлеўным, У.У.Карызнам і інш., найб. папулярныя з іх увайшлі ў зб-кі песень «Клубныя вечары» (1979), «Люблю цябе, Белая Русь» (1984), «Салавей спявае» (1990), «Гэта наша Радзіма» (1998). Уражанні ад наведвання В’етнама і ЗША — у аснове цыкла публіцыстычных твораў (паэма «Размова наросцяж», вершы). Творчасць К. адметная выразнасцю мовы. меладычнасцю, рытміка-інтанацыйным багаццем. Перакладае з укр., літ. і інш. моў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Літ.:
Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мн., 1976. С. 97—99.