заўважа́цца несов.

1. наблюда́ться, замеча́ться; отмеча́ться;

а́ецца ця́га да наву́кі сяро́д мо́ладзі — замеча́ется интере́с к нау́ке среди́ молодёжи;

пры некато́рых хваро́бах ~жа́ецца рэ́зкае паніжэ́нне тэмперату́ры — при не́которых заболева́ниях отмеча́ется (наблюда́ется) ре́зкое пониже́ние температу́ры;

2. страд. замеча́ться, примеча́ться; подмеча́ться; см. заўважа́ць 1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інсты́нкт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Прыроджаная здольнасць жывёльных арганізмаў рабіць бессвядомыя мэтанакіраваныя дзеянні ў адказ на змены ўнутранага або знешняга асяроддзя. Інстынкт самазахавання. □ Працуючы над складанымі пабудовамі і ўмела рэгулюючы ўзровень вады, бабёр кіруецца не розумам, а прыроджаным інстынктам. В. Вольскі.

2. Неўсвядомленая цяга, імкненне да чаго‑н. Мацярынскі інстынкт.

3. перан. Чуццё; прадчуванне чаго‑н. З нейкага інстынкту дванаццацігадовая жанчына адразу прачнулася. Чорны. Інстынкт падказваў мне, што юнак збольшага ведае мяне. Кулакоўскі. І, разгубленая, збянтэжаная, кіруючыся хутчэй не розумам, а жаночым інстынктам, Вера Андрэеўна вырашыла мяняць тактыку. Арабей.

[Ад лац. instinctus — пабуджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сту́жні, сту́дні, сту́зні, адз. л. сту́зэнь ‘перамычка, што ідзе ад загнутага канца полаза саней да першага капыла’ (Маслен.), усту́жына ‘вязок у санях на першых капылах’ (віц., Нар. лекс.). Параўн. рус. дыял. сту́женm ‘вяз, што злучае галоўку полаза з першым капылом’, сани са стуженем ‘від усходнееўрапейскіх саней’. Вытворныя ад *sъtǫga, параўн. рус. сту́га ‘палоска, сувязь, мацаванне’ (да тугі, цяга, цягнуць, параўн. Фасмер, 3, 786; гл. стужка) і іншыя назвы дэталей саней: сця́гі, усця́глі ‘планкі, што ідуць ад галовак да першых капылоў’ (Маслен.), першапачаткова ‘тое, што сцягвае, звязвае галоўку полаза з капылом’, параўн. вязы ‘тс’, параўн. таксама стуз ‘звязка’ (гл.). Гл. Цыхун, SOr, 39, 280.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тракт, трахт ’шырокая праезджая дарога’ (ТСБМ; стаўб., Прышч. дыс.), ’вялікая паштовая дарога, гасцінец, шлях’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц., Мядзв.; слаўг., Яшк.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. трактъ ’шлях, дарога’, ’бяседа’ (1570 г.), ’адміністрацыйная адзінка ў ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон), запазычана са ст.-польск. trakt, якое з лац. tractusцяга, цячэнне, валачэнне’, ’бесперапынны, плаўны’, ’паласа, след’, ’шэраг’, ’мясцовасць, край’ < trahere ’цягнуць (за сабой), валачы’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 113), відаць, праз нямецкую мову, параўн. ням. Trakt ’тракт’. Сюды ж: тракто́вы ’дарога, абсаджаная абапал дрэвамі’ (Нас.); тракт (страўнікава-кішкавы) < лац. tractus ’уцягванне, убіранне ў сябе’, ’праглынанне, глытанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́рат ’нерат’ (Бяльк.). Да не́рат (гл.). Аб мене н > м гл. Карскі, 1, 324.

Ме́рат2 ’д’ябал’ (Уласт). Рус. наўг., цвяр. ме́рет ’тс, нячысцік’. З рус. ме́рек: пск., цвяр. ’трызненне’, ’прывід, здань’, вяц. ’д’ябал’, зах.-рус. мере́кать ’здавацца, уяўляцца’, перм. мерещить ’тс’, вяц. меречить ’намервацца рабіць благое’, балг., макед. мера́к ’моцнае жаданне да чаго-небудзь, цяга, ахвота’. Можна меркаваць, што ‑т у выніку спарадычнага чаргавання ўзыходзіць да ‑k‑ (*мерекʼ > *меретʼ > ме́рат). Да прасл. merk‑/mьrk. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mérkti ’жмурыцца’, лат. mir̃kšţêt ’маргаць’, гоц. maurgis ’ранак’ (Фасмер, 2, 602 і 605). Паводле Уласта (Крывіч, 4, 1923, 30), звязваецца з мара́1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люхт, лю́хцік, лю́хта, лю́хтачка, лю́кта ’дымавы ход у печы, грубцы’, ’юшка ў коміне’, ’гара ў хаце’, ’адтуліны ў падмурку’, ’адтуліна для выхаду дыму ў курнай хаце’, ’душнік, прадуха ў лазні’, ’нешта лёгкае, паветранае’, ’фортачка’ (Сцяшк., В. В., Касп., Бяльк.; КЭС, лаг.; ветк., чачэр., Мат. Гом.; лунін., в.-дзвін., Шатал.; навагр., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; Сцяшк. Сл.). Запазычаны з с.-в.-ням. luft і с.-н.-ням. lucht ’паветра, адтуліна, акно’ (суч. ням. Luft) праз польскую мову, у якой luft, lucht, lukt абазначаюць ’праход у коміне, печы’, ’паветра, цяга паветра’ (Слаўскі, 4, 372–373; Чартко, Бел. лінгв. зб., 147, 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГА́ЎПТМАН ((Hauptmann) Герхард) (15.11.1862, Оберзальцбрун, цяпер г. Шчаўна-Здруй, Польшча — 6.6.1946),

нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у г. Брэслаў, Іенскім ун-це, вывучаў скульптуру ў Рыме (1883—84). З пазіцый натуралізму напісаны яго драмы «Перад усходам сонца» (1889), «Свята перамір’я» (1890); «Адзінокія» (1891), сац. п’есы «Возчык Геншэль» (1898), «Роза Бернд» (1903), «Пацукі» (1911) і сац.-гіст. драма «Ткачы» (1892; пра паўстанне сілезскіх ткачоў 1844). Аўтар сатыр. камедыі «Бабровае футра» (1893), гіст. трагедыі «Фларыян Геер» (1896; пра сял. паўстанне 1524—25). Цікавасць да гіст. і міфалагічных тэм, цяга да ірацыяналізму ў драмах «Зімовая балада» (1917), «Белы выратавальнік» (1920), раманах «Юродзівы Эмануэль Квінт» (1910), «Ерэтык з Сааны» (1918), «Востраў Вялікай маці» (1924). Драма «Перад захадам сонца» (1932) сцвярджае гуманіст. ідэалы. Аўтар аўтабіягр. тэтралогіі ў вершах «Атрыды» (выд. 1941—48) на сюжэт грэч. легенды. Яго негатыўныя адносіны да нацыянал-сацыялізму выявіліся ў фантаст. паэме «Вялікі сон» (1942). Нобелеўская прэмія 1912. П’есы Гаўптмана ставіліся на Беларусі: «Эльга» — т-рам імя Я.​Купалы (1926), «Ткачы» — на Бел. тэлебачанні (1970).

Тв.:

Рус. пер.Полн. собр. соч. Т. 1—14. М., 1910—12;

Пьесы. Т. 1—2. М., 1959.

Літ.:

Сильман Т. Герхард Гауптман, 1862—1946. Л.;

М., 1958;

Герхард Гауптман: Библиогр. указ. рус. переводов и критич. лит. на рус. яз. (1891—1983). Мн., 1985.

У.​Л.​Сакалоўскі.

Г.Гаўптман.

т. 5, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Любоў ’пачуццё глыбокай прыхільнасці, адданасці’, ’каханне’, ’схільнасць, цяга да чаго-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Яруш.). Укр. любов, рус. любовь, ст.-рус. любовь, любы, славен. ljubȋ, ljubȃv, серб.-харв. љу́би, љу́бав, макед. љубов, балг. любо́в, либо́в, ст.-слав. любы. Прасл. lʼuby, lʼubъve ўтвораны ад прыметніка lʼubъ (Бернекер, 756; Фасмер, 2, 544; Младэнаў, 283; Скок, 2, 338; БЕР, 3, 573–574). Паводле Бірнбаўма (VII Međunar. Slavistički kongres, Knjiga refer., 1, Zagreb, 1978), словы з коранем lʼub‑ першапачаткова азначалі ’актыўнае каханне’, а з коранем mil‑ — ’пасіўнае, жаданае каханне’. Іншыя словы (lask‑, koxa‑) атрымалі значэнне ’каханне’ на працягу развіцця слав. моў. Гл. таксама Трубачоў (Эт. сл., 15, 185–186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́нный

1. прил. ко́нны;

ко́нный двор ко́нны двор;

ко́нная а́рмия ко́нная а́рмія;

ко́нная артилле́рия ко́нная артыле́рыя;

ко́нная тя́га ко́нная ця́га;

ко́нный приво́д ко́нны прыво́д (мане́ж);

ко́нный заво́д ко́нны заво́д;

ко́нный спорт ко́нны спорт;

2. сущ. ко́нны, -ннага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rakietowy

rakietow|y

ракетны;

pocisk ~y — ракетны снарад;

napęd ~y — рэактыўная цяга;

wyrzutnia ~a — пускавая ўстаноўка; устаноўка для запуску ракет;

baza ~a — ракетная база

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)