у гэ́тым го́дзе ~сла́ до́брая бу́льба — в э́том году́ вы́росла хоро́шая карто́шка;
дзе́ці ~слі — де́ти вы́росли;
◊ было́, ды быллём ~сло́ — погов. было́ да быльём поросло́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
lesson
[ˈlesən]1.
n.
1) ле́кцыя f., уро́к -у m.
to give a music lesson — дава́ць ле́кцыю му́зыкі
to prepare a Belarusian lesson — падрыхто́ўваць ле́кцыю белару́скае мо́вы
2) наву́ка, наву́чка f.
Let this be a lesson to you — Хай гэ́та бу́дзе для вас наву́кай
3) Figur. ната́цыя f., настаўле́ньне n.
2.
v.t.
1) дава́ць ле́кцыі, вучы́ць
2) Figur. рабі́ць вымо́ву, настаўля́ць, навуча́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
гар, ‑у, м.
1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго‑н. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік.Пташнікаў.
2. Рэшткі ад згарання якога‑н. рэчыва; нагар. На каменне падаў чорны гар. Вядомы Настачцы свет канчаўся і тлеў.Чорны.
3. Выпаленае месца ў лесе; пажарышча. Так і стаяць у мяне перад вачамі тая далёкая Палеская зямля, шырокія лясныя гары з абвугленымі стваламі і адзінокае.. печышча сярод кучы попелу.Хомчанка.
4. Адходы, рэшткі перагарэлага каменнага вугалю, якія скарыстоўваюцца пры будаўніцтве дарог і інш.
•••
Гары яно гарам; хай яно гарам гарыцьгл. гарэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацані́ць, ацаню, ацэніш, ацаніць; зак., каго-што.
1. Назначыць цану чаму‑н.; вызначыць вартасць чаго‑н. [Несцяровіч краўцу:] — Ацэнім тваю хату і за яе табе будаўніцтва сплаціць.Чорны.
2.перан. Даць ацэнку каму‑, чаму‑н., выказаць сваю думку пра што‑н., вызначыць ролю, характар каго‑, чаго‑н. — Смутак, напрыклад, можа мець апраўданне, што для таго ён, каб пасля яго больш ацаніць радасць.Чорны.Арон хутка ацаніў становішча.Мурашка.// Прызнаць станоўчыя якасці, каштоўнасць і пад. каго‑, чаго‑н. Не! Ніхто, толькі яна [пані] сама сябе можа ацаніць.Бядуля.Свет не бачыў падобнай мастацкай рукі: хай ацэняць цудоўны кілім мастакі...Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязме́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае бачных межаў, бяскрайні. Тайга — гэта бязмежны зялёны акіян, у якім свае няпісаныя законы, прыкметы, не ведаючы якіх можна і душой загавець.Дубоўка.Беларусь, твае далі бязмежныя Ускалыхнуць сваёй песняй хачу!Танк.// Нічым, ніякімі рамкамі не абмежаваны. Хай славіцца век, чалавек, бязмежная веліч твая!Панчанка.
2.перан. Надзвычайны, моцны, глыбокі (пра пачуцці). Пусціўшы гэтак сумным думам павады, Бязмежны жаль паплыў у душу крыніцай, І я таксама, як яна тады, шаптаў: «Адна на свеце ты ў мяне, сястрыца!»Купала.— Дзяўчынка мая любая... Шчасце маё. [Андрэй] не знаходзіў больш слоў, каб выказаць сваё пачуццё, сваё бязмежнае каханне і шчырасць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
1. Нанесці каму‑н. рану, раніць каго‑, што‑н. Параніць руку. □ Партызаны стралялі так, каб не параніць Міколку і дзеда.Лынькоў.[Федзя:] — Дапытваліся, хто параніў таго лася...Ваданосаў./убезас.ужыв.Сяргея Мажэйку параніла недалёка ад Берліна.Шахавец.
2.перан. Прычыніць каму‑н. душэўны боль, пакуты. Няхай Альбіна многа болю прынесла ёй, няхай параніла яе маладое сэрца, усё роўна Галя не таіла на яе ніякай злосці.Сабаленка.Хай на тварах не абсохнуць слёзы, Што душу паранілі ў дарозе.Броўка.
3. Зраніць усіх, многіх; нанесці раны каму‑н. у многіх месцах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прые́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыносіць задавальненне, радасць. Прыемная навіна. Прыемны ўспамін. Прыемны пах. □ У цёплыя дні Міколка лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў. Да чаго ж прыемны занятак.Лынькоў.Раптам пакой напаўняе ціхі-ціхі, але такі прыемны, кранаючы спеў калыханкі.Шамякін.Прыемная зморанасць разлівалася па жылах смачным дрымотным пітвом.Бядуля./узнач.наз.прые́мнае, ‑ага, н.Чалавеку заўсёды хочацца думаць аб прыемным, хай нават прыемнага адна кропля.Каршукоў.
2. Які выклікае сімпатыю, прыхільнасць; прывабны. У .. [старшыні] прыемны адкрыты твар, шчыры пагляд, лагодны голас.Ваданосаў.Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
серабры́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які колерам і бляскам нагадвае серабро. Серабрысты іней. □ Вярнуўся з космасу Гагарын на серабрыстым караблі.Машара.Каля самага берага б’е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой.В. Вольскі.Вялізны саган, пабліскваючы серабрыстай луской, пляснуўся ў кош.Асіпенка.// З сівымі валасамі, з сівізной. [Якім] трохі згорбіўся, аброс густой серабрыстай шчацінай.Нікановіч.
2.перан. Меладычна-звонкі, высокага тону (пра смех, голас і пад.). Хай звініць серабрыстым смехам Залатога маленства пара.Глебка.Серабрыстую песню сваю разліў высока ў сіне-сінім паветры жаўранак.Мурашка.
3. Як складаная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Серабрыстая таполя. Серабрыстая ліса. Серабрысты трус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́ўдаж. оби́да;
◊ кро́ўная к. — кро́вная оби́да;
быць у ~дзе — (на каго) быть в оби́де (на кого);
не дава́цца ў ~ду — не дава́ть себя́ в оби́ду;
не ў ~ду хай бу́дзе ска́зана — не в оби́ду будь ска́зано;
у цеснаце́, ды не ў ~дзе — погов. в тесноте́, да не в оби́де
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)