Кон1 ’месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі і г. д.)’ (ТСБМ), ’галоўнае месца дзеяння на пляцоўцы, на якім стаяць удзельнікі гульні’ (Нар. словатв.). Гл. кон3.
Кон2 ’гульня ў мяч’ (Ян.). Гл. кон1.
Кон3 ’чарга, лёс’ (Нас.). Укр.кін ’месца гульні’ і ’месца смяротнай кары’, рус.кон ’рад, чарга’, ’канец, мяжа, рубеж’, ст.-рус.конъ ’тс’, серб.-харв.ко̏н ’пачатак і канец’, ст.-чэш.kon ’канец’, н.-луж.kón ’тэрмін, момант’. Прасл.konъ зберагло рэфлексацыю толькі ў частцы славянскіх моў, у іншых яго выцесніла вытворнае konьcь. Разглядаемае слова знаходзіцца ў рэгулярных апафанічных адносінах з прасл.čęti (гл. пачаць). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 195–196.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апанча́, ст.-рус.япончица (Слова аб палку Ігаравым), ст.-бел.епанча, апонча, опанча, опонча (з 1508, Гіст. лекс., 139, 142). Рус.епанча (з канца XVI ст., Сразн.); дыял.опунча ’неахайны чалавек’, укр.дыял.опанча. Польск.oponcza, балг.япанджак, макед.јапанџак. Параўн. тур.yapinca, крым.-тат.јапынџы ’плашч, папона’ і пад. ад цюрк.jap‑ ’пакрываць’ (Расянен). У бел. з крым.-тат. ці тур., магчыма, праз укр. Бел., укр., польск. формы адлюстроўваюць кантамінацыю з опона ’пакрывала’. Параўн. бел.дыял.апоня ’шырокае, не дапасаванае да фігуры адзенне’ і ’чалавек, які носіць такое адзенне’ (Янк. III). Літ.jupančia, магчыма, не толькі з польскай (Фрэнкель, 198), але і праз беларускую. Гл. Фасмер, 2, 20–21; Конанаў, ИОРЯ, 1966, 226.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІНВАРЫЯ́НТу матэматыцы,
лік, фіз. велічыня, алг. выраз, якія звязаны з пэўным матэм. або матэрыяльным аб’ектам і застаюцца нязменнымі пры вызначаных пераўтварэннях гэтага аб’екта або сістэмы адліку, у якой ён апісваецца. І. звычайна з’яўляюцца велічыні, што характарызуюць унутр. ўласцівасці аб’екта (напр., даўжыня адрэзка, плошча геам.фігуры).
Становішча адрэзка M1M2 на плоскасці вызначаецца ў прамавугольнай дэкартавай сістэме каардынат 2 парамі лікаў x1, y1 і x2, y2 — каардынатамі яго канцоў M1 і M2. Пры пераўтварэннях сістэмы каардынат (зрушэнне яе пачатку і паварот восей) пункты M1 і M2 набываюць новыя каардынаты x1′, y1′ і x2′, y2′, аднак выраз (x1−x2)2 + (y1−y2)2 = (x1′−x2′)2 + (y1′−y2′)2, які вызначае квадрат даўжыні адрэзка M1M2, не мяняецца. І. з’яўляецца таксама інтэрвал — «адлегласць» паміж 2 падзеямі ў чатырохмернай прасторы-часе Паняцце І. адыгрывае важную ролю ў геаметрыі, тэорыі груп, тапалогіі, тэнзарным аналізе, фізіцы і інш.Гл. таксама Інварыянтнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІВЕЛІ́РАВАННЕ,
вызначэнне вышынь пунктаў зямной паверхні адносна некаторага выбранага пункта (умоўнага нуля) або ўзроўню мора. Выкарыстоўваецца для стварэння вышыннай апорнай геадэзічнай сеткі, вышыннага абгрунтавання тапаграфічных здымак і здымак рэльефу, пры інжынерна-буд. і геал. работах, пры вывучэнні фігуры Зямлі, сучасных тэктанічных і тэхнагенных рухаў зямной паверхні і інш. Адрозніваюць Н. геаметрычнае, трыганаметрычнае, фізічнае і механічнае. Геаметрычнае Н. выконваецца гарызантальным візірным праменем нівеліра. Перавышэнне вылічваецца як рознасць узятых адлікаў па нівелірных (геадэзічных) рэйках, якія вертыкальна ўстаноўлены на геадэзічных пунктах. Трыганаметрычнае Н. выконваецца нахільным візірным праменем геадэзічных прылад з вертыкальным кругам для вымярэння вугла нахілу зямной паверхні і адлегласці да пунктаў. Фізічнае Н. падзяляецца на бараметрычнае Н. (засн. на залежнасці атмасфернага ціску ад вышыні) і гідрастатычнае Н. (засн. на ўласцівасці вадкасці займаць аднолькавы ўзровень у сазлучаных сасудах). Механічнае Н. выконваецца з дапамогай аўтам. нівеліраў на трансп. сродках (аўтаматычна рэгіструюць вышыні і будуюць профіль). Гл. таксама Геадэзічныя знакі, Геадэзічныя прылады і інструменты, Геадэзія, Нівелірная сетка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
турню́р
(фр. tournure)
модная ў канцы 19 ст. прыналежнасць жаночага туалету ў выглядзе падушачкі, якую падкладвалі пад плацце ззаду ніжэй таліі, каб надаць пышнасць фігуры, а таксама шырокая спадніца, прызначаная для нашэння з такой падушачкай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фігу́раж.
1. Figúr f -, -en, Gestált f -, -en; Statúr f -, -en;
суке́нка, сшы́тая па фігу́ры auf Figúr geschníttenes Kleid;
2. (асоба) Figúr f, Persönlichkeit f -, -en;
3.матэм., шахм., спарт. Figúr f;
геаметры́чная фігу́ра geométrische Figúr;
4.ав. Figúr f;
фігу́ра вышэ́йшага пілата́жу Kúnstflugfigur f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
праясні́цьсов.
1. проясни́ть, просветли́ть;
п. фігу́ры на карці́не — проясни́ть (просветли́ть) фигу́ры на карти́не;
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фі́жмы
(ад ням. Fischbein = кітовы вус)
1) шырокі каркас з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў пышнасць фігуры;
2) шырокая спадніца на такім каркасе як частка жаночага ўбору 18 — пач. 19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ДЗІЦЯ́ЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫЯ»,
шматтомнае універсальнае энцыклапедычнае выданне для дзяцей. Выдадзена ў 1958—77 у Маскве выд-вам «Вялікая Савецкая Энцыклапедыя». Выйшлі 3 выданні: 1-е ў 10 т. (1958—62), 2-е і 3-е ў 12 т. (1964—69 і 1971—77). Прынцып пабудовы ўсіх выданняў «Дз.э.» — тэматычна-алфавітны. Кожны том мае ўласную назву і складаецца з некалькіх раздзелаў (т. 1 — «Зямля», т. 2 — «Свет нябесных цел. Лікі і фігуры». т. 3 — «Рэчывы і энергія», т. 4 — «Расліны і жывёлы» і г.д.), вызначаецца навуковай дакладнасцю, даступнасцю выкладу матэрыялу, багата ілюстравана.
Сярод інш. энцыклапедычных даведнікаў для дзяцей вылучаюцца энцыклапедыя «Што такое. Хто такі» (т. 1—2, 1968, 2-е выд., г 1—3, 1975—78), а таксама даведнікі для школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту: «Энцыклапедычны слоўнік юнага спартсмена» (1979), «Энцыклапедычны слоўнік юнага астранома» (1980, 2-е выд. 1986), «Энцыклапедычны слоўнік юнага хіміка» (1982, 2-е выд. 1990), «Энцыклапедычны слоўнік юнага мастака» (1983), «Энцыклапедычны слоўнік юнага літаратуразнаўца» (1987) і інш. (для юных земляробаў, фізікаў, матэматыкаў, музыкантаў, біёлагаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАПІРО́ЎКА (франц. draperie),
размяшчэнне і агульны характар складак адзення або тканіны; адзін са сродкаў стварэння маст. вобраза. Выкарыстоўваецца ў афармленні інтэр’ераў грамадскіх і жылых будынкаў, тэатр.-дэкар. і выяўл. мастацтве.
У мастацтве сярэдневякоўя Д. вызначалася кампазіцыйнай умоўнасцю, хавала чалавечую фігуру, не выяўляла яе пластыкі, руху, характарнасці. Для жывапісных твораў характэрна Д. ў выглядзе вял. колеравых плям, падзеленых каліграфічнымі лініямі. У мастацтве Адраджэння падкрэслівала жыццёвасць, адчувальнасць фігуры. Напружаны дынамізм барока выявіўся ў паказе імклівага, стыхійнага руху складак. У мастацтве класіцызму ўраўнаважанасць Д. садзейнічала стварэнню абстрактна ідэалізаванага вобраза. Для рамантызму характэрна неспакойная, рухомая Д., што падкрэслівала ўсхваляванасць агульнага вобразнага ладу. У рэаліст. мастацтве 19 ст. Д. мела натуральны характар, набліжаны да матэрыяльнай адчувальнасці.
Разнастайнасцю вызначаецца Д. ў творах бел. мастакоў. Насычаны каларыт, пастознасць пісьма надаюць ёй дэкар. характар у творах М.Станюты і М.Філіповіча. Рысы экспрэсіўнасці мае яна ў творах А.Анікейчыка, М.Данцыга, А.Кашкурэвіча, М.Савіцкага і інш. Імкненнем да макс. выразнасці Д. вызначаюцца творы А.Марачкіна, М.Селешчука, У.Тоўсціка.