ЯКУБО́НІС (Jokübonis) Гедзімінас Альбіна (н. 8.3.1927, г. Купішкіс, Літва),
літоўскі скульптар. Засл. дз. маст. Літвы (1965). Нар.маст.СССР (1987). Правадз.чл.АМСССР (1983). Скончыў Маст.ін-т Літвы ў Вільнюсе (1951). З 1964 выкладае ў Літ.АМ (з 1974 праф.). Працуе ў манум. і станковай скульптуры. Творы вызначаюцца нац.-рамант. пафасам, абагульненасцю форм, энергічным выяўленнем пластычнай структуры аб’ёму: партрэты Й.Янулёніса (1962), Ю.Венажынскіса (1964), помнікі ахвярам фашызму ў в. Пірчупіс (1960), У.Леніну ў Маскве (1967), Майронісу ў Каўнасе (1977), А.Міцкевічу ў Вільнюсе (1984), князю Вітаўту для касцёла ў Каўнасе (1991) і ў г. Пірштонас (1997), А.Баранаўскасу ў г. Сейны (Польшча, 1999) і інш.Дзярж. прэмія Літвы 1960. Ленінская прэмія 1963.
Г.Якубоніс. Маці. Мадэль фігуры да помніка ахвярам фашызму ў в. Пірчупіс. 1960.