Трайча́сты ’які складаецца з трох аднародных частак ці прадметаў’ (ТСБМ). Прыметнік утвораны ў выніку кантамінацыі польск.troisty і рус.тройчатый. Параўн. укр.троїстий, тройча́стий, тройча́тий, тройчи́стий ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
квадра́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы.
К. стала.
2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.
Дзевяць — гэта к. трох.
3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум.
Узвесці шэсць у к.
|| прым.квадра́тны, -ая, -ае.
К. двор.
К. корань.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тро́йца, -ы, ж.
1. (з вялікай літары). У хрысціянскай рэлігіі: трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Дух Святы.
2. (з вялікай літары). Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня; Сёмуха.
3. Пра трох асоб, звязаных паміж сабой сяброўскімі адносінамі (разм., часта іран.).
Неразлучная т.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трыпады́я
(гр. tripodia)
рытмічная група, якая складаецца з трох стоп у вершы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тры́плекс-працэ́с
(ад трыплекс + працэс)
выраб сталі паслядоўна ў трох плавільных агрэгатах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕАТРЫ́КС II ((Beatrix) Вільгельміна Армгард) (н. 31.1.1938, замак Сусдэйк, каля г. Барн, Нідэрланды),
каралева Нідэрландаў з 1980. Старэйшая дачка каралевы Юліяны. Заняла прастол пасля адрачэння маці. Сярод трох яе сыноў прынц Вільгельм — першы нашчадак галандскага трона мужчынскага роду ў 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬЧА́К,
група з трох ці больш кольцападобна размешчаных лістоў, галін, кветак, частак кветкі і інш. органаў раслін, якія адыходзяць на адным узроўні ад восевага органа. Напр., рудыментарнае лісце хвашчу, сабранае вакол сучляненняў сцябла; лісце расянкі ў прыкаранёвай разетцы, кветкі шышняку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АПО́ВЕСЦЬ ПРА ТРОХ КАРАЛЁЎ»,
помнік бел. перакладной л-ры апакрыфічнага характару. Арыгінал напісаны ў 14 ст.ням. манахам Іаганам з Гільдэсгейма на лац. мове. На бел. мову перакладзены ў 2-й пал. 15 ст. У аснове аповесці евангельскі эпізод пра пакланенне немаўляці Ісусу Хрысту трохусх. цароў-язычнікаў, якія пасля сталі шчырымі хрысціянамі. У творы апісваецца іх незвычайнае падарожжа ў «святую зямлю», прырода зямель Б. Усходу, побыт, звычаі, веравызнаўчыя і этнічныя асаблівасці розных народаў, у т. л. грэкаў, сірыйцаў, армянаў, грузінаў. У аповесці многа фантастычнага, авантурна-прыгодніцкага. Яна каштоўная як сведчанне духоўных запатрабаванняў пэўных слаёў бел. чытачоў 15—16 ст., адна з крыніц іх уяўленняў пра краіны Б.Усходу. Пераклад даволі прафесійны, мова без царкоўнаславянізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАСМАНАШВІ́ЛІ, Пірасмані,
Ніко (Мікалай Асланавіч; 1862?, с. Мірзаані, Грузія — 5.5?.1918), грузінскі мастак-самавук, прадстаўнік інсітнага мастацтва. Працаваў у Тбілісі. Маляваў самаробнымі фарбамі на кляёнцы і блясе шыльды для сталовых-духанаў і забаўляльных устаноў і карціны на тэмы нар. жыцця, пейзажы, нацюрморты, выявы жывёл. Творы вызначаюцца насычаным глыбокім каларытам, кантрастнымі спалучэннямі халодных сіне-чорных і цёплых светлых колеравых плям, пластычнай завершанасцю форм, спалучэннем унутр. драматызму са знешнім спакоем персанажаў: «Дворнік» (1904), «Мядзведзь у месячную ноч» (1905), «Нацюрморт» (1910—12), «Лань» (1916), «Прадавец дроў», «Гулянка трох князёў», «Кампанія Бего», «Рыбак сярод скал» і інш. На радзіме П. адкрыты яго Дом-музей.