1) медны духавы сігнальны музычны інструмент у выглядзе падоўжанай трубы;
2) музычная фраза, сігнал, які выконваецца на такім інструменце і апавяшчае аб пачатку парада ці ўрачыстасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыферэнцыя́тар
(ад лац. differentia = розніца, адрозненне)
прыстасаванне для пераўтварэння ўваходнага ўздзеяння ў сігнал, які характарызуе скорасць змянення ўваходнай велічыні (з’яўляецца яе вытворнай); выкарыстоўваецца ў вылічальных прыстасаваннях, сістэмах аўтаматычнага рэгулявання і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гонг
(англ. gong, ад малайск. gong)
1) ударны музычны інструмент у выглядзе металічнага дыска з загнутымі краямі;
2) гукавы сігнал, які падаецца ўдарамі ў кавалак металу, рэйку, а таксама самі гэтыя прадметы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
hasło
hasł|o
н.
1. лозунг; дэвіз; заклік; ідэя;
pod ~em — пад лозунгам;
2. пароль;
znać ~o i odzew — ведаць пароль і адказ;
3.сігнал;
dać ~o do działania — даць сігнал да дзеяння;
4. артыкул (у энцыклапедыі); загалоўнае слова (у слоўніку)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прако́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. пракалоць 1.
2. Дзірка, зробленая чым‑н. колючым. Раса абмывала босыя ногі і добра залечвала дзесяткі усялякіх праколаў, падбояў, крапіўных і камарыных укусаў.Кулакоўскі.// Дзірка, зробленая ў талоне або ў іншым дакуменце як знак парушэння правіл дарожнага руху. — Як жа гэта, таварыш Маргайлік, вы на чырвоны сігнал паехалі?.. Правы даўнія, праколаў няма і такое парушэнне...Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сца́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Узяць рэзкім рухам (рук, зубоў); схапіць. — Я ведаю, не першы раз, — увесь заварушыўся Яўхім, — нічога, мы яе [рыбу] сцапаем...Пестрак.
2.перан. Арыштаваць, затрымаць, злавіць. Застаецца больш рэальным адно меркаванне: .. [Марынчук] напароўся на немцаў ці на паліцыю, і тыя яго сцапалі.С. Александровіч.На месцы засады .. [Косця] дасць сігнал, хлопцы выскачаць і сцапаюць бургамістра, а Косця паможа ім.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПРАПАРЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,
газаразрадная прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў, выхадны сігнал якой прапарцыянальны энергіі зарэгістраванай часціцы.
Зараджаная часціца пры праходжанні праз газ, які запаўняе П.Л., стварае на сваім шляху іон-электронныя пары, лік якіх залежыць ад энергіі, страчанай часціцай у газе. У адрозненне ад іанізацыйнай камеры анодная нітка П.л. мае малую таўшчыню (да 0,1 мм і менш), у выніку чаго электроны паблізу ад яе набываюць энергію, дастатковую для другаснай іанізацыі і на анод прыходзіць лавіна электронаў. Паводле энергет. раздзялення П.л. пераўзыходзіць сцынтыляцыйны лічыльнік, але саступае паўправадніковаму дэтэктару, аднак у адрозненне ад яго дазваляе працаваць у вобласці энергій, меншых за 1 кэВ У фізіцы высокіх энергій пашыраны прапарцыянальныя камеры, што налічваюць некалькі дзесяткаў тысяч П.л., далучаных да ЭВМ, якая запамінае і апрацоўвае інфармацыю. П.л. выкарыстоўваюцца ў ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў, астрафізіцы, тэхніцы, медыцыне, геалогіі і інш.
Схема прапарцыянальнага лічыльніка: 1 — нітка-анод; 2 — акно; 3 — крыніца часціц; 4 — катод; 5 — крыніца высокага напружання; 6 — лічыльнік імпульсаў; а — вобласць дрэйфу электронаў, б — вобласць газавага ўзмацнення; R — супраціўленне нагрузкі.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гудо́к, ‑дка, м.
1. Механічнае прыстасаванне для падачы сігналаў шляхам гудзення. Андрэй торгае гудок, моўчкі паварочвае рэгулятар. Іржавы манеўравы паравоз пачынае дрыжэць усім сваім старым нутром.Лынькоў.
2. Працяжны аднастайны гук, сігнал, пададзены з дапамогай такога прыстасавання. Пераклікаліся ранішнія гудкі, крычалі на розныя галасы.Бядуля.Люблю, як займаецца золак, Абуджаны гулам гудкоў, Як дзеці спяшаюцца ў школы, Як хлопцы ідуць да станкоў.А. Александровіч.
3. Старарускі трохструнны смычковы музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)