Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРАВЫ́Я АЗЁРЫ,
група бяссцёкавых салёных азёраў у Алтайскім краі Расіі, на Пд Кулундзінскай раўніны. 94 вадаёмы. Самае вял.воз. Малінавае (пл. 114 км²). На асобных азёрах здабыча солі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОЛЕВЫНО́СЛІВАСЦЬ РАСЛІ́Н, солеўстойлівасць раслін,
здольнасць раслін расці на засоленых глебах (у якіх солей больш за 0,2% ад масы глебы). У гэтых умовах на расліны ўплываюць негатыўныя фактары (павялічаны асматычны ціск, таксічныя солі, недахоп элементаў каранёвага жыўлення), якія парушаюць абмен рэчываў і стан палімераў пратаплазмы. Большасць раслін несолевынослівыя (глікафіты). Найб. солеўстойлівыя галафіты: соленазапашвальныя (салянкі), солевыдзяляльныя (кермек, мангравыя расліны), з нізкім паглынаннем солі (палыны). С.р. абумоўлена генетычна, але змяняецца ў выніку адаптацый. Пры хларыдным засаленні расліны становяцца больш мясістымі — сукулентамі, пры сульфатным — ксерафітамі. Сярод культ. раслін на моцназасоленых глебах растуць цукр. буракі, яблыня, міндаль, спаржа. Да сярэдняга засалення ўстойлівыя сланечнік, ячмень, бавоўнік, памідоры, гарбуз. С.р. мінімальная на фазе праросткаў і ўтварэння генератыўных органаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСФІ́ТЫ,
солі і эфіры фосфарыстай к-ты H3PO3.
Ф. неарганічныя — солі H3PO3, крышт. рэчывы, маларастваральныя ў вадзе (за выключэннем Ф. шчолачных металаў); у водных растворах акісляюцца да ортафасфатаў (гл.Фасфаты). Пры награванні раскладаюцца. Выкарыстоўваюць як аднаўляльнікі ў неарган. сінтэзе, стабілізатары полівінілхларыду (напр., Ф. свінцу). Ф. арганічныя — эфіры H3PO3 агульнай ф-лы (RO)NP(OH)3−n, дзе R — арган. радыкал. Адрозніваюць поўныя, ці трацічныя (n = 3), і кіслыя (другасныя, n = 2; першасныя, n = 1). Большасць Ф. — бясколерныя вадкасці (некат. — крышт. рэчывы) з непрыемным пахам, нерастваральныя ў вадзе. Выкарыстоўваюць для мадыфікацыі пластмас і тэкст. матэрыялаў, як антыаксіданты, паверхнева-актыўныя рэчывы (другасныя Ф.), у сінтэзе пестыцыдаў, лек. сродкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЛІ́ТЫ (ад электра... + грэч. lytos які раскладаецца, раствараецца),
рэчывы, растворы ці расплавы якіх праводзяць эл. ток. У растворах Э. дысацыіруюць (гл.Электралітычная дысацыяцыя) на іоны, іх рух абумоўлівае эл. ток і суправаджаецца хім. рэакцыямі на метал. электродах. Паводле прыроды іонаў адрозніваюць солевыя Э. (маюць іоны H+ і OH−), кіслоты (пераважаюць H+) і асновы (пераважаюць OH−). Паводле ступені дысацыяцыі вылучаюць Э. моцныя (у разбаўленых растворах амаль поўнасцю дысацыіруюць, напр., мінер.солі, некат. неарган. к-ты і асновы ў водных растворах) і слабыя (часткова дысацыіраваныя, напр., арган. к-ты і іх солі і інш.). Э. пашыраны ў прыродзе, з’яўляюцца асяроддзем для арган. і неарган. сінтэзу і электрахім. вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хлары́ды, ‑аў; адз. хларыд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Злучэнне хлору з усімі металамі і неметаламі, акрамя кіслароду і фтору. Хларыды азоту.
2. Мінералы, солі салянай кіслаты, шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.
[Лац. chloridum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СТАРО́БІНСКАЕ РАДО́ВІШЧА КАЛІ́ЙНЫХ І КАМЕ́ННАЙ СО́ЛЕЙ,
адно з найбуйнейшых у свеце, у Салігорскім р-не Мінскай вобл. Адкрыта ў 1949, распрацоўваецца з 1963. Прымеркавана да паўн.-зах. краявой ч.Прыпяцкага саляноснага басейна. Паклады звязаны з верхнедэвонскай саляноснай фармацыяй. Сістэмай разломаў плошча радовішча падзелена на 3 тэктанічныя блокі: Заходні, Цэнтральны (1-, 2-, 3-е шахтавыя палі) і Усходні (4-е шахтавае поле). Па ўнутрысалявых гарызонтах радовішча ўяўляе сабой асіметрычную прыразломную сінкліналь субшыротнага распасцірання. Саляносная тоўшча (магутнасць 50—800 м і больш) складзена з пачкаў карбанатна-гліністых парод (4—40 м) і каменнай солі (3—45 м). Развіты 4 калійныя гарызонты (I, II, III, IV), распрацоўваюцца II i III. II гарызонт (глыб. залягання 368—700 м, магутнасць 1,4—2,9 м) уключае 2 сільвінітавыя слаі і прамежкавы слой каменнай солі. III гарызонт (глыб. залягання 350—1100 м, магутнасць 2—28 м) складзены з 2 сільвінітавых (ніжні распрацоўваецца) і сярэдняга глініста-карналітавага пластоў. Калійныя солі бессульфатнага тыпу прадстаўлены мікра-, дробна- і сярэднезярністымі сільвінітамі. Маюць 23—29% хлорыстага калію, 0,1—0,2% хлорыстага магнію, 3,9—5,6% нерастваральных рэшткаў. Агульныя балансавыя запасы калійных солей па катэгорыях A+B+C1 — 2,65 млрд.т, па катэгорыі С1 — 0,57 млрд.т. Балансавыя запасы каменнай солі па катэгорыях A+B+C1 — 0,77 млрд.т. Штогод здабываецца каля 25 млн.т калійных і 0,5 млн.т каменнай солей. Вытв-сць калійных угнаенняў у 2000 3,4 млн.т (у пераліку на 100% аксіду калію). Радовішча з’яўляецца сыравіннай базай ВА «Беларуськалій». Распрацоўка радовішча выклікала шэраг экалагічных праблем, звязаных з негатыўным уздзеяннем калійнай вытв-сці на навакольнае асяроддзе: асяданне зямной паверхні над горнымі вырабаткамі, падтапленне, забалочванне і затапленне зямель, засаленне глебы і падземных вод, намнажэнне цвёрдых галітавых і вадкіх глініста-салявых адкладаў калійнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раство́рI
м. (аднародная сумесь) Lösung f -, -en;
раство́р кухо́ннай со́лі Kóchsalzlösung f;
ва́пнавы раство́р Kálkmörtel m -s, -, Mörtel m;
гі́псавы раство́рéingerührter Gips
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
невычарпа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які практычна цяжка вычарпаць, выкарыстаць поўнасцю; вельмі багаты. Запасы ў атмасферы невычарпальныя. □ Сваёй назвай .. [Салігорск] абавязак невычарпальным скарбам калійнай і каменнай солі.«Маладосць».// Бязмежны. Невычарпальныя магчымасці. □ Энтузіязм камсамольцаў і моладзі быў невычарпальны.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЗАГЕ́НЫ,
рэчывы для халоднага фарбавання; прадукты, якія выкарыстоўваюцца для сінтэзу азафарбавальнікаў непасрэдна на валакністых матэрыялах. Найб. пашыраны азатолы і дыазолі.
Азатолы — арыламіды шэрагу араматычных кіслот (напр., 3-гідраксі-2-нафтойнай кіслаты) ці β-кетакіслот (напр., ацэтавоцатнай кіслаты) — крышталічныя рэчывы, нерастваральныя ў вадзе, пры награванні са шчолачамі ўтвараюць водарастваральныя солі. Дыазолі — стойкія формы дыазазлучэнняў, пераважна двайныя солі з хлорыстым цынкам, араматычнымі сульфакіслотамі (крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, пры награванні ці ўдары ўзгараюцца, пылапаветраныя сумесі іх выбухованебяспечныя). Для змяншэння небяспечных уласцівасцей дыазолі змешваюць з напаўняльнікамі (сернакіслымі солямі натрыю ці алюмінію).
Азагены змяшчаюцца на матэрыялах (цэлюлозных, поліамідных, поліэфірных, поліакрыламідных валокнах, тканінах, пражы) і пры адпаведнай апрацоўцы (гл.Фарбаванне) надаюць ім яркую і трывалую афарбоўку любога колеру.