МІХА́ЙЛАЎ (Анатоль Арсеньевіч) (н. 27.5.1939, г.п. Заметчына Пензенскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989). Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Чл. Еўрапейскай АН і Мастацтваў (1993). Скончыў БДУ (1961). У 1966—74 і з 1980 у БДУ (з 1987 заг. кафедры). У 1974—80 у Цэнтры сац. развіцця і гуманіт. спраў (Нью-Йорк — Вена). З 1992 рэктарЕўрап. гуманітарнага ун-та. Навук. працы па гісторыі філасофіі, сучаснай зах. філасофіі і метадалогіі гуманіт. ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні ў філасофіі 20 ст. ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.
Тв.:
Современная философская герменевтика. Мн., 1984;
Проблема «субъективности» в фундаментальной антологии М.Хайдеггера // Проблема сознания в современной западной философии. М., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕЦЮХО́Ў (Уладзімір Анесціевіч) (н. 17.12.1944, с. Ендавішча Сямілуцкага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. фізік і дзярж. дзеяч. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1966). З 1970 у Брэсцкім пед. ін-це (з 1985 заг. кафедры, з 1991 прарэктар). У 1996—99 старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Вярх. Савета (з 1996 Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь). З 1999 рэктар Брэсцкага ун-та. Навук. працы па класічнай і квантавай тэорыі поля, тэорыі рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў. Аўтар навуч. дапаможнікаў па фізіцы.
Тв.:
Геометриэованная SU(3)-калибровочная теория в решеточном пространстве (разам З В.І.Стражавым) // Теорет. и мат. физика. 1991. Т. 87, № 2;
К описанию дираковских частиц посредством тензорных полей // Докл.АН Беларуси. 1993. Т. 37, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯТНЁЎ (Пётр Аляксандравіч) (21.8.1792, г. Цвер, Расія — 10.1.1866),
рускі паэт, крытык. Акад. Пецярбургскай АН (1841). Скончыў Гал.пед.ін-т у Пецярбургу. У 1832—49 праф.рус. славеснасці, у 1840—61 рэктар Пецярбургскага ун-та. У 1838—46 выдавец і рэдактар час.«Современник». Паэзія П. развівалася пераважна ў рэчышчы элегічнага кірунку, у традыцыях В.Жукоўскага, К.Бацюшкава. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў «Нататка пра творы Жукоўскага і Бацюшкава» (1822), «Шэкспір» (1837), «Чычыкаў, або Мёртвыя душы Гогаля» (1842) і інш. Адзін з першых у Расіі звярнуўся да жанру біягр. нарыса: «А.С.Пушкін» (1838), «Я.А.Баратынскі» (1844), «Жыццё і творы І.А.Крылова» (1847), «Пра жыццё і творы В.А.Жукоўскага» (1852). Сябраваў з Жукоўскім, М.Гогалем, А.Пушкіным, які прысвяціў яму раман «Яўген Анегін».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЗЕРН (Барыс Паўлавіч) (19.7.1882, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 25.2.1939),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч, удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Вучыўся ў Маск. ун-це. З 1903 на падп. рабоце ў Ніжнім Ноўгарадзе, Самары, Казані, Волагдзе, Маскве, Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 першы старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (да ліп. 1917). Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 на Пскоўшчыне, чл. Пскоўскага ВРК, камісар Паўн. фронту. У 1918 камісар Петраградскай ваен. акругі, адначасова член Рэўваенсавета Балт. флоту. Удзельнік грамадз. вайны, чл.РВС 5-й і 7-й армій, Зах. і Усх. франтоў. З 1922 сакратар Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б), з 1926 рэктар Ленінградскага камуніст. ун-та, з 1930 сакратар Ленінградскага абкома ВКП(б), з 1937 пракурор Ленінградскай вобл.Чл.ВЦВК і ЦВКСССР. Рэпрэсіраваны ў 1937, рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ШЫН (Валерый Іванавіч) (н. 12.8.1939, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. З 1974 у аддзеле навукі і навуч. устаноў ЦККПБ. З 1990 рэктарРэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1994 нач. упраўлення Дзярж.к-та па навуцы і тэхналогіях Беларусі. З 2000 нам. дырэктара Бел.рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па фіз. матэрыялазнаўстве, паўправадніковым прыладабудаванні. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі гальвана- і тэнзарэзістыўных працэсаў у паўметалах і сплавах на іх аснове.
Тв.:
Устройства автоматики и робототехники на эффекте Холла. Мн., 1991 (разам з В.Р.Шапялевічам, В.А.Ермаловічам);
Основы фононных и электронных процессов в кристаллах. Гомель. 1999 (разам з В.М.Драко, В.Р.Шапялевічам).
казахскі кампазітар, педагог. Нар.арт. Казахстана (1975). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Алма-Ацінскую кансерваторыю (1957, кл. кампазіцыі Я.Брусілоўскага), з 1960 выкладаў у ёй (у 1967—75 рэктар, з 1979 праф.). З 1959 маст. кіраўнік Казахскай філармоніі. З 1961 нач.Гал. ўпраўлення па справах мастацтва Мін-ва культуры Казахстана. З 1966 дырэктар Казахскага т-ра оперы і балета. Творчасць адметная спалучэннем рыс еўрап.прафес. мастацтва і казахскай нац. культуры. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Алпамыс» (1973), «Песня пра цаліну» (1980), «Майра» (1985); творы для салістаў, хору і арк.; канцэрты для скрыпкі з арк. (1986), для трубы (1984); камерна-інстр. творы; песні, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў і інш. Аўтар кн. «Час і музыка» (1986). Дзярж. прэмія Казахстана 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАДКО́Ў (Іосіф Іванавіч) (12.7.1906, в. Падбелле Магілёўскага р-на — 18.10.1996),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1959), праф. (1962). Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1950). З 1927 на камсамольскай рабоце. У 1938—41 выкладчык Мінскага мед. ін-та. З 1946 рэдактар час. «Бальшавік Беларусі». У 1950—63 выкладчык, заг. кафедры БДУ, у Ін-це гісторыі АНБССР. Рэктар Петразаводскага ун-та (1956—57). З 1964 на выкладчыцкай рабоце ў Бел.політэхн. ін-це. Аўтар прац па гісторыі Кастр. рэвалюцыі і ўстанаўлення Сав. улады на Беларусі.
Тв.:
Социально-экономическое положение Белоруссии до Великой Октябрьской социалистической революции (конец XIX — начало XX в.). Мн., 1957;
Большевики Белоруссии в период подготовки и проведения Великой Октябрьской социалистической революции (март 1917—февраль 1918). Мн., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ЛМЕ ((Skulme) Ота) (8.8.1889, г. Екабпілс, Латвія —22.3.1967),
латвійскі жывапісец. Нар.маст. Латвіі (1959). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў студыях Я.Розентала ў Рызе (1906—07), Р.Жукоўскага і К.Юона ў Маскве (1907—08), вучылішчы Штыгліца ў С.Пецярбургу (1909—14). У 1926—47 гал. мастак латв.Маст.т-ра імя Я.Райніса ў Рызе, у 1944—61 рэктарЛатв.АМ Пісаў у сакавітай жывапіснай манеры нацюрморты, пейзажы, жанравыя карціны («Вандроўны музыкант», 1928), творы гісторыка-рэв. тэматыкі («Паўстанне каугурцаў», 1945). Аформіў больш за 250 спектакляў у т-ры імя Райніса, у т. л. «Агонь і ноч» Райніса (1947; Дзярж. прэмія СССР 1947).
Літ.:
Лацис Р. Отто Скулме. М., 1959;
Станковая и театральная живопись О Скулме с 1920 по 1963 г.: [Каталог]. Рига, 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ТЛЕРАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (15.9.1828, г. Чыстапаль, Татарстан — 17.8.1886),
рускі хімік, заснавальнік рус. школы хімікаў. Акад. Пецярбургскай АН (1874). Скончыў Казанскі ун-т (1849), у якім і працаваў, праф. (1857), у 1860 і 1863 рэктар. З 1868 праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па арган. сінтэзе і тэорыі хім. будовы. Адкрыў новы спосаб сінтэзу ёдзістага метылену (1858), атрымаў уратрапін і палімер фармальдэгіду (1861), які выкарыстаў для сінтэзу цукрыстага рэчыва «метыленітану». Стварыў тэорыю хім. будовы, паводле якой уласцівасці рэчываў абумоўлены парадкам сувязей атамаў у малекулах і іх узаемным уплывам (1861). Растлумачыў з’яву ізамерыі (1864). У 1864 выдаў кнігу «Уводзіны да поўнага вывучэння арганічнай хіміі», дзе тэорыя хім. будовы ўпершыню пашырана на ўсе класы арган. злучэнняў.
Тв.:
Соч.Т. 1—3. М., 1953—58.
Літ.:
Быков Г.В. А.М.Бутлеров: Очерк жизни и деятельности. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́БЕР (Gruber, Grueber) Габрыель (6.5.1740, Вена — 7.4.1805), аўстрыйскі вучоны-энцыклапедыст, мастак, архітэктар. Скончыў Венскі ун-т са ступенню д-ра медыцыны. Выкладаў архітэктуру і гідраўліку ў езуіцкім калегіуме ў Любляне (Славенія), кіраваў буд-вам суднаў у Трыесце (Італія), асушэннем балот у Славеніі. Выкладаў прыродазнаўчыя і матэм. дысцыпліны ў Полацкім езуіцкім калегіуме (з 1784). Паводле яго праектаў пры Полацкім калегіуме пабудаваны 3-павярховы будынак для музея (аздоблены фрэскамі Грубера і яго вучняў), б-кі, карціннай галерэі і т-ра; у 1787 адкрыў тут друкарню. З 1800 1-ы рэктар Пецярбургскага, езуіцкага калегіума, з 1802 генерал ордэна езуітаў. У Рас. імперыі аўтар карцін на рэліг. тэмы, партрэтаў, краявідаў Полацка і яго ваколіц, тэатр. дэкарацый, мініяцюр са слановай косці. Пасля смерці Грубера частка яго карцін з Полацка і Пецярбурга перавезена езуітамі ў Джорджтаўн (ЗША), лёс іншых невядомы.