ву́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; незак.

Лавіцца на вуду.

З раніцы рыба добра вудзілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шамая́, -і́, ж.

Прамысловая рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў басейнах Чорнага, Азоўскага, Каспійскага і Аральскага мораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цярпу́г, род. церпуга́ м. (морская рыба) терпу́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безры́бье бязры́б’е, -б’я ср., мн. нет;

на безры́бье и рак — ры́ба посл. на бязры́б’і і рак — ры́ба;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садко́вый

1. заса́дны; ры́бнікавы; садко́вы; па́сткавы; см. садо́к;

2. (содержимый в садке) садко́вы;

садко́вая ры́ба садко́вая ры́ба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ikrzak

м. рыба (з ікрой)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КАЛКА́Н (Scophthalmus maeoticus),

рыба сям. ромбавых атр. камбалападобных. Пашырана ў Чорным, Азоўскім, Адрыятычным і ўсх. ч. Міжземнага мора, заходзіць у вусці рэк Дняпро і Днестр. Жыве на глыбінях да 100 м.

Даўж. да 1 м, маса да 15 кг. На целе вял. касцяныя шыпы. Плоднасць да 13 млн. ікрынак. Корм — рыба і ракі. Прамысл. рыба.

Калкан.

т. 7, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жор, -у, м.

Перыяд, калі рыба з прагнасцю кідаецца на яду.

Адразу пасля нерасту ў шчупакоў пачынаецца ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвя́ліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; зак.

Стаць абвяленым, падсохнуць.

Рыба абвялілася.

|| незак. абвя́львацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галава́сты і галава́ты, -ая, -ае (разм.).

1. 3 вялікай галавой.

Галавастая рыба.

2. перан. Здольны глыбока мысліць; разумны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)