Пу́пінак ’малы круглы чалавечак’ (слонім., Нар. словатв.), пупянок ’сасок грудзей’ (карэл., пін., Шатал.), пу́пэнок ’бутон; страўнік у птушак’ (Сл. Брэс.); сюды ж укр. пу́пінок ’бутон; маленькі агурок’, рус. пупёночкы ’саскі грудзей’, пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’. Да пуп (гл.), параўн. паралельныя ўтварэнні балг. пупу́няк ’вельмі малы чалавек; маленькае колца’ (БЕР, 5, 857, ад пуп), макед. пупунок ’пупышка, бутон; каробачка (бавоўны і інш.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Неаболіць, необо́ліць ’зайздросціць, крыва глядзець’ (ТС), нэобо́лыты ’не спрыяць, не жадаць дабра’ (пін., Нар. лекс.; камян., З нар. сл.), ныобо́лыты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), ныобво́лытэ ’рабіць наадварот, не спрыяць, насміхацца’ (драг., Нар. словатв.), в.-луж. njebolić ’плявузгаць, сплетнічаць’ (гл. Шустар-Шэўц, 13, 1008). Ад аболіць (гл.), зыходная форма захавалася ў обволытэ ’спрыяць, хацець, жадаць (каб так было ў таго, каго обволятьУ (драг., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́шка 1 ’градка’ (пін., стол., Сл. Брэс.). Да ляха́ 1 (гл.).
Лі́шка 2 ’няцотны лік’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ; слонім., Шн.), ’лішак, рэшта’ (Нас., Бяльк., Касп., Шат., ТС), стол. лы́шка ’тс’ (Нар. лекс.), укр. ли́шка ’тс’, рус. смал., пск., ли́шка ’няцотны лік’, паўн. ’многа, з лішкам’. Да прасл. lišьka < lixъ > лі́ха (гл.). Сюды ж лі́шкі — назва гульні (Анік.), даўг. лі́шка ’невялікая колькасць грошай’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макрэц 1 ’мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы’ (ТСБМ, ТС, Янк. 2, Мат. Гом.). Да мокры (гл.). Параўн. таксама маклі́цы (гл.). Аб суф. ‑эц гл. Сцяцко (Афікс. наз., 100–102). Сюды ж макры́ца ’тс’ (Крыў., Са сл. Дзіс.).
Макрэц, мокрэц ’гладун, Herniaria glabra L.’ (пін., петрык., стол., Бейл.), ’макрыца Stellaria media’ (ТС). Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна расце на нізкіх мокрых месцах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́рцыя ’пэўная колькасць чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’луста хлеба’ (Нас.), ’чарка’ (Дразд.; Нас.; пін., Сл. ПЗБ), ’частка’ (Ласт.), по́рца ’тс’ (Федар.; Шат.), ’шклянка; невялікая шклянка на гарэлку’ (бяроз., Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.). Параўн. рус. порция ’пэўная колькасць, доза’, ’чарка гарэлкі’. Лацінізм, ад лац. portio ’частка’, у Ластоўскага (Ласт., 513) адзначаецца як запазычанне з франц. Імаверна, звязана з аптэкарскай тэрміналогіяй, адсюль магло засвоіцца непасрэдна з лаціны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуць-пуць — выклічнік для падзывання курэй (Сцяц., Дразд.; швянч., Сл. ПЗБ), путь‑путь ’тс’ (Сл. Брэс.; лін., Шатал.), пу́тю‑путь‑пу́тька ’тс’ (пін., Нар. лекс.), параўн. укр. путь‑путь, літ. put’‑put’, лат. put‑put і пад. Гукаперайманне, якое перадае галасы розных птушак, параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 170; Скок, 3, 66. Лучыц-Федарэц (БЛ, 17, 66–67) адносіць да балтызмаў, што сумнеўна. Гл. пуця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Рапе́ха, рэпе́ха ’маруда’ (пін., Нар. лекс.), рэпэ́ха ’неахайная жанчына’ (івац., Жыв. сл.). Няясна; магчыма, экспрэсіўны фанематычны варыянт рапу́ха лаянк. ’рабая альбо брыдкая жанчына, асабліва злая’ (Нас.), разм. ’марудная, гультаяватая жанчына’, якое, у сваю чаргу, з’яўляецца метафарычным пераносам з рапуха ’палявая жаба’ (гл.), аднак у гэтым выпадку ў палескіх гаворках было б іншае фанетычнае афармленне пачатку слова (з ро‑). Параўн. рус. разан. рапо́ха ’подлы, нізкі чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́зка ’сечка’ (Мат. Гом.), ’сечка; сячкарня’ (докш., воран., Сл. ПЗБ), рэ́ска, рэзь ’сечка’ (ЛА, 2), рэ́ска ’тс’ (З нар. сл., Нар. сл., Янк. Мат.), рэ́зка ’палоска (поля); загон’ (Мат. Гом.; раг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., ТС, Яшк.), рэ́зы ’тс’ (калінк., Сл. ПЗБ), рэ́ска ’тс’ (ЛА, 3), ’адрэзаная галінка’ (пін., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. в.-луж. režanc ’флянец’, славацк. rezok ’тс’, літ. rãžas ’сухі прут’. Ад рэзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́біца 1 ‘калодка ў коле’ (беш., Нар. сл.; кругл., Яшк. Мясц.), тру́быца ‘тс’ (пін., ЛА, 2). Узніклі ў выніку кантамінацыі слоў тру́бка з тым жа значэннем (гл. труба 1) і ступі́ца (для віцебскага арэала), аналагічна трубка і зах.-палес. калодзіца (для пінскага арэала). Параўн. з тым жа этымонам фармальна ідэнтычнае рус. дыял. тру́бица ‘колас, які наліваецца’.
Тру́біца 2 ‘рыбалоўная прылада’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае трыгу́біца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыллё ‘лязо нажа’ (Касп.). Відаць, памылковы запіс, хутчэй — ‘тупая частка нажа’, параўн. тыльё (гл.), тылле́м — пра баранаванне перавернутай уверх зубамі бараной (пін., Сл. нар. мовы), дзе выступае форма Тв. скл. зборнага назоўніка ад тыл (гл.). Параўн. ід. tilek, tilik ‘заднік абутку’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), ст.-польск. tylec ‘кароткі меч, стылет’, якое Сяткоўскі (Studia, 181) выводзіць з чэш. týlec ‘тупы бок вострых прылад (нажа, сякеры)’. Гл. тыльё.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)