Пы́льхаўка ’грыб порхаўка’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паралельныя ўтварэнні тыпу пу́рхаўна ’тс’ ад пу́рхаць (гл.) даюць падставы ў якасці зыходнага прыняць незафіксаваны дзеяслоў *пыльхаць (ад гукапераймальнага *пыльх ’пырх’ і пад.); магчыма, пад уплывам пыл (гл.).
абадзьму́ць пыл den Staub wégpusten; ábstauben vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абмы́цца, ‑мыюся, ‑мыешся, ‑маецца; зак.
Змыць з сябе гразь, пыл і пад. // Зрабіцца чыстым ад уздзеяння вады, дажджу і пад. (аб прадметах). Зямелька ўся Ускалышацца, Дажджом яна Абмыецца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запазне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які спазніўся са з’яўленнем, узнікненнем; позні. Зверху лісты папараці, каб не трапіў пыл у кошык, ды некалькі запазнелых васількоў, якія сарваў Міколка на ўзмежку поля.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
будара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго-што.
Узрушваць, непакоіць, узбуджаць. [Аляксей] хадзіў з імі ў атаку, на яго вусны трапляў парахавы пыл, пах пораху бударажыў нервы і напружваў волю.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развясёлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі вясёлы. — Люба, — смальнуў .. [Сашка] развясёлым голасам, — бяры чарку!Чорны.Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала вулкавы пыл развясёлае войска.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматты́сячны, ‑ая, ‑ае.
Які налічвае або каштуе шмат тысяч. Пыл воблакамі ўздымаўся з-пад ног канвою і шматтысячнага натоўпу людзей, кружыўся над людзьмі і павольна асядаў на іх.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пэ́рхаль ’мядовая раса’ (астрав., ЛА, 1), пэрхель ’падзь’ (астрав., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з перхаць ’кашляць’ (карэліц., Жыв. НС), што ўзыходзіць да імітатыўнага Трухай, гл. пырхаць, пу́рхаць, перхаць і пад., параўн. польск.pierzch ’луска, пыл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЕХАНІ́ЧНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕнавакольнага асяроддзя,
забруджванне навакольнага асяроддзя адносна інертнымі ў фіз.-хім. адносінах агентамі, якія аказваюць на яго пераважна мех. ўздзеянне. Найб. закранае зямную паверхню, глебу і водныя аб’екты. Адрозніваюць М.з. прыроднае (напр., выкліканае селевым патокам, паводкай) і антрапагеннае (выкліканае дзейнасцю чалавека), асн. крыніцы якога — вытв. і бытавыя адходы (адвальныя пароды, шлакі, пыл, рэшткі драўніны, пластмасы, буд. смецце, адходы с.-г. і харч. вытв-сці, упаковачныя матэрыялы і інш.). Павялічваецца пераважна за кошт пашырэння адкрытай распрацоўкі карысных выкапняў, уцягвання ў эксплуатацыю бедных асн. рэчывамі парод, росту гарадоў і аб’ёмаў вытв-сці. Парушае натуральныя ўмовы існавання многіх арганізмаў, перашкаджае суднаходству, пагаршае эстэт. і рэкрэацыйныя вартасці асяроддзя, спрыяе развіццю другасных працэсаў яго фіз., хім. і біял. (у т. л.мікрабіял.) забруджвання (гл. адпаведныя арт.). Вылучаюць таксама забруджванне космасу — вывад у каляземную і найбліжэйшую касм. прастору аб’ектаў з выпадковымі арбітамі, якія перашкаджаюць функцыянаванню наземных устройстваў (пераважна радыётэхн. і астранамічных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЗО́РНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ,
матэрыяльнае асяроддзе, якое запаўняе прастору паміж зоркамі, што належаць адной галактыцы. Паблізу межаў галактык М.а. пераходзіць у міжгалактычнае асяроддзе, а паблізу зорак — у міжпланетнае асяроддзе.
М.а. складаецца з газу (асн. кампанента), пылу, эл.-магн. выпрамянення, касмічных прамянёў і інш. відаў матэрыі. Сярэдняя шчыльнасць М.а. — 10−24—10−26г/см³. Найб. канцэнтрацыя масы М.а. — у спіральных рукавах Галактыкі. Асн. кампаненты міжзорнага газу — вадарод (каля 90%) і гелій (каля 10%), выяўлены таксама кальцый, натрый, вада, аміяк, фармальдэгіды; т-ра газу 10—100 К. Пыл складае каля 0,15% масы Галактыкі і з’яўляецца прычынай міжзорнага паглынання. Паміж зоркамі і М.а. у Галактыцы бесперапынна адбываецца абмен рэчывам. Зоркі выкідваюць рэчыва на розных стадыях эвалюцыі, асабліва пры катастрофах (гл.Новыя зоркі, Звышновыя зоркі), а ў шчыльных газапылавых комплексах утвараюцца маладыя зоркі.
Літ.:
Каплан С.А., Пикельнер С.Б. Физика межзвездной среды. М., 1979.