a city of extraordinary beauty надзвы́чай прыго́жы го́рад;
extraordinary measures надзвыча́йныя ме́ры;
an envoy extraordinary надзвыча́йны і паўнамо́цны пасо́л, пасла́ннік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
piękny
piękn|y
прыгожы;
sztuki ~e — выяўленчыя мастацтвы;
literatura ~a — мастацкая літаратура; прыгожае пісьменства;
~ego dnia — аднаго дня; аднойчы; у адзін цудоўны дзень;
płeć ~a — прыгожы пол
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
змяі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да змяі, належыць ёй. Змяіны яд. Змяінае шыпенне.
2.перан. Каварны, злосны. Паглядзела пані ў прыгожы твар Марынкі змяінымі вачамі.Ваданосаў.Змяіная ўсмешка не сыходзіла з .. пафарбаваных губ [Любы].Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазмрачне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца змрочным, змрачнейшым. У полі адразу ўсё сціхла, нібы пазмрачнела, птушкі чародкамі і адна за адной падаліся ў лес.Кулакоўскі.Змянілася Зося. Прыгожы тварык як бы падпух, вочы пазмрачнелі.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Няго́га, нэго́га ’няўклюда’ (брэсц., Нар. сл.). Відаць, да гога ’прыгожы, харошы’, напэўна іранічнае ўтварэнне паводле мадэлі т. зв. дзіцячых слоў, параўн. польск.gogo ’моднік, аферыст’ (< франц.gogo ’наіўны чалавек’, Слаўскі, 1, 309).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
купідо́н
(фр. Cupidon, ад лац. Cupido = бог кахання ў выглядзе хлопчыка з лукам і стрэламі ў антычнай міфалогіі)
перан.прыгожы хлопчык або юнак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
род брыевых імхоў сям. палітрыхавых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 6 відаў З.л.: звычайны (P. commune), ядлоўцавы (P. juniperinum), валасканосны (P. piliferum), прыальпійскі, або сціснуты (P. alpestre), прыгожы (P. formosum), зграбны (P. gracile). Расце ў лясах, на балотах, сырых лугах і інш. Торфаўтваральнік.
Двухдомныя, радзей аднадомныя, шматгадовыя часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі зялёнага, цёмна-, шыза-, жоўта-зялёнага, бураватага колеру. Сцябло выш. да 50 см, прамастойнае. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай. Каробачка са спорамі прызматычная да кубічнай на ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНДО́ (франц. rondeau ад rond круг),
старафранцузскі верш з 8, 13 або 15 радкоў, звязаных дзвюма скразнымі рыфмамі. У адрозненне ад рандэля ў Р. словы (часам радкі), якімі ён пачынаецца, паўтараюцца ў сярэдзіне твора і заканчваюць яго, ствараючы арыгінальнае архітэктанічнае кальцо. Прыкладам 15-радковага Р. можа служыць верш «Рандо» М.Багдановіча:
Узорпрыгожы пекных зор
Гарыць у цемні небасхіла;
Вада балот, стаўкоў, азёр
Яго ў глыбі сваёй адбіла.
І гімн спявае жабаў хор
Красе, каторую з’явіла
Гразь луж; напоўніць мгла прастор,
І ўстане з іх гарашчы міла Узор.
І сонца дальш клянуць, што скрыла
Луж зоры днём. І чуе бор,
І чуе поле крэхат хілы,
Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор,
Там, дзе чыясь рука зрабіла Узор.