від электрасувязі, які забяспечвае адначасовую і незалежную перадачу многіх паведамленняў па адной лініі сувязі. Ёмістасць лічбавых сістэм М.с. да дзесяткаў тысяч каналаў сувязі. Выкарыстоўваецца ў тэлефаніі, тэлеграфіі, тэлебачанні і інш. для перадачы паведамленняў па паветраных, кабельных, хваляводных, аптычных, радыёрэлейных і спадарожнікавых лініях сувязі.
Грунтуецца на частотным, часавым, палярызацыйным або кодавым (ці іх камбінацыі) ушчыльненні сігналаў (раздзяленні каналаў для кожнага паведамлення); канальныя сігналы ўшчыльняюцца ў групавы, які падаецца ў лінію сувязі пасля лінейных пераўтварэнняў для ўзгаднення з яе характарыстыкамі. Частотнае ушчыльненне, калі кожнаму каналу адпавядае пэўны ўчастак спектра частот у агульнай паласе прапускання лініі, выкарыстоўваецца пераважна ў аналагавых сістэмах перадачы; часавае ушчыльненне (адпавядае пэўны прамежак часу) — у аналага-імпульсных і лічбавых сістэмах; палярызацыйнае (тыл палярызацыі хвалі) — у спалучэнні з інш. ў спадарожнікавых і аптычных сістэмах; кодавае ўшчыльненне — у сістэмах рухомай сотавай радыёсувязі і інш. сістэмах з шумападобнымі сігналамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАД’ЁМНАЯ СІ́ЛА,
складальная поўнай сілы ціску вадкага ці газападобнага асяроддзя на цела, што рухаецца ў ім, накіраваная перпендыкулярна да скорасці цела.
Існуе пры несіметрычным абцяканні цела асяроддзем. Напр., пры абцяканні крыла самалёта часцінкі асяроддзя, што абцякаюць ніжнюю паверхню, праходзяць за аднолькавы прамежак часу меншы шлях, чым часцінкі, што абцякаюць верхнюю, больш выпуклую паверхню, і, адпаведна, маюць меншую скорасць. Паводле законаў гідрадынамікі ціск у патоку большы там, дзе меншая скорасць, г.зн. што ціск знізу большы, чым зверху, што і прыводзіць да ўзнікнення П.с. Яна вызначаецца формулай: Y = 1/2 Cyρν2S, дзе ρ — шчыльнасць асяроддзя, ν — скорасць патоку, што набягае, S — плошча паверхні цела. Су — безразмерны каэфіцыент П.с., які залежыць ад формы цела, яго арыентацыі ў асяроддзі і інш.
Да арт.Пад’ёмная сіла. Абцяканне профілю крыла самалёта. Скорасць
, ціск
, Y — пад’ёмная сіла крыла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імгне́нне, ‑я, м.
Вельмі кароткі прамежак часу; міг, момант. З табою век імгненнем здасца, З табою час плыве, бы ў казцы, Сама ты — казка, дзіўны сон.Лойка.Юрка сеў. Нейкае імгненне ў класе панавала цішыня.Курто.
•••
У адно імгненне — тое, што і у адзін міг (гл. міг).
У імгненне вока — надта хутка, адразу ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
von etw. (D) ~ néhmen* устрымо́ўвацца (ад чаго-н.);
~ hálten*вайск. трыма́ць дыста́нцыю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інтэрстыцыя́льны
(ад лац. interstitium = прамежак)
прамежны;
і-ыя клеткі — клеткі, якія змяшчаюцца ў злучальнай тканцы палавых органаў і забяспечваюць убіранне з крыві цвёрдых часцінак і выдзяленне палавых гармонаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інтэрва́л
(лац. intervallum)
1) прамежак паміж чым-н. у прпсторы або ў часе (напр. інтэрвалы паміж радкамі, трохмінутны і.);
2) муз. суадносіны двух тонаў па вышыні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
distance
[ˈdɪstəns]
n.
1) адле́гласьць f.; во́ддаль f.
2) праме́жак -ку m.
3) Figur. стры́манасьць, хало́днасьць f.
•
- at a distance
- from the distance
- in the distance
- keep at a distance
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Зеў ’адтуліна (з рота ў глотку)’. Рус.зев ’тс’, уст. ’рот’, укр.зів ’тс’, дыял. ’рот’, ’зябры’, ’кут паміж ніткамі’, польск.уст.ziew ’зеў, пазяханне’, ’кут паміж ніткамі ў ткацкім станку’; чэш.zev, zeva ’адтуліна’, славен.zę̀v, zę̑v ’зеў’, серб.-харв.зе̑в, зи̏јев ’адкрытыя вусны, адтуліна, позех’, балг., макед.зев ’адтуліна’. Параўн. зе́ва, зяво́, зявэ́, зя́вы ’прамежак паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы’, зе́вы, зя́вы, зявэ́ ’рот, пашча’ (Сл. паўн.-зах.), зяву́ ’прамежак паміж ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок’ (брагін., Нар. сл.), зі́вы ’тс’ (пін., Нар. лекс.), зева, зява ’тс’ (Мат. Гом.). Прасл.zěvъ ’адтуліна’ ўтворана ад дзеяслова zě‑va‑ti (гл. зяваць) бязафіксным спосабам. Роднасныя словы ззяць1, зяхаць. Фасмер, 2, 91; Скок, 3, 656. Паводле Шанскага (2, З, 83), зеў ад кораня *zě‑ з суфіксам ‑vъ (як рус.сев, гнев), а зевать ад зев.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ско́ры, -ая, -ае.
1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.
С. ход.
С. цягнік.
Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.
Скора (прысл.) ідзе.
2.перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).
С. ў рабоце.
Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).
3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.
С. ад’езд.
4. Які павінен адбыцца хутка.
Да скорага спаткання!
◊
На скорую руку (зрабіць што-н.; разм.) — хутка і неакуратна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сідэры́чны
(ад лац. sidus, -deris = нябеснае свяціла)
зорны;
с. месяц — прамежак часу, за які Месяц робіць поўны абарот па сваёй арбіце;
с. год — перыяд поўнага абароту Зямлі вакол Сонца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)