1. Асадак у чым‑н.; рознае смецце. У мутнай вадзе многа фузу. Жыта звеялі, а фуз застаўся. З шарсцянога фузу рабілі лямец. Як выцадзяць воск, застаецца адзін фуз. □ І за рэчку трэба брацца. Заплыла фузам.Лужанін.
2.перан. Негатыўны асадак на душы, непрыемны перажытак. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца і скінуць той фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца.Колас.// Што‑н. нежыццёвае, непатрэбнае. Кампазітар, меней фузу, — Тромкай, брат, пра кукурузу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
grating
I[ˈgreɪtɪŋ]
n.
1) кра́ты, pl. only, gen. кра́таў (на во́кнах)
2) жале́зная агаро́джа
II[ˈgreɪtɪŋ]
adj.
1) рэ́зкі, дзярлі́вы, які́ дзярэ́
2) непрые́мны, раздражня́льны, які́ рэ́жа слых
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ліхата́, ліхота ’жорсткасць, лютасць, бязлітаснасць’ (ТС), ’злая бяда, няшчасце’ (Шат.), ’зло’ (Янк. БП), ’непрыемны выпадак; гаротныя, няшчасныя абставіны; злосць, раздражненне’ (Нас.), ліхотка ’кепска, дрэнна’ (Янк. 3.). Укр.лихота, рус.лихота, польск.lichota, н.-луж., чэш., славац.lichota, балг.лихота, ст.-слав.лихота. Прасл.lixota — абстрактны назоўнік ад lixъ > ліхі́ > лі́ха (гл.). (Слаўскі, 4, 231). Аб суф. ‑ота (‑ата) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120–121. Ст.-бел.лихота ’ліслівасць’ у Скарыны мае іншую семантыку (як ст.-чэш.lichota), чым звычайна ’бяда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 207).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хале́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да халеры (у 1 знач.). Халерны вібрыён. Халерная эпідэмія.// Які бывае пры халеры, выкліканы халерай. Халерны панос.// Звязаны з эпідэміяй халеры. Халерны год.
2. Які захварэў на халеру. Халерны хворы./узнач.наз.хале́рны, ‑ага, м.; хале́рная, ‑ай, ж.Барак для халерных.// Прызначаны для хворых на халеру. Халерная бальніца.
3.Разм.груб. Вельмі дрэнны, непрыемны. [Павал:] — Я на цябе жаднае крыўды не маю. [Тамаш:] — Ну дык чаго ты звягаеш.. Што гэта за народ халерны.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sticky[ˈstɪki]adj.
1. лі́пкі, ліпу́чы, кле́йкі
2.infml гара́чы і вільго́тны, па́рны (пра надвор’е);
It’s sticky today. Сёння парыць як у лазні.
3.infml ця́жкі, непрые́мны;
come to a sticky end ке́пска ско́нчыць;
a sticky wicketBrE, infml ця́жкае стано́вішча
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ugly[ˈʌgli]adj.
1. непрыго́жы, бры́дкі;
grow ugly пабрыдчэ́ць
2.непрые́мны; агі́дны, пачва́рны, мярзо́тны;
ugly news ке́пскія наві́ны
♦
ugly as sin страшэ́нны як смяро́тны грэх;
an ugly customerinfml паску́дны тып;
an ugly duckling га́дкае качаня́ (якое вырасла і стала лебедзем)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
mísslich
1.a
1) казытлі́вы, даліка́тны
2) ця́жкі, склада́ны, небяспе́чны
3) непрые́мны
2.adv няпэўна, падазро́на;
es steht ~ um ihn яго́ спра́вы дрэ́нныя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш.motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац.nemotorný ’тс’. Ст.-чэш.nemotorný ’непрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ.matarúoti ’махаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ.mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат.matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
lousy[ˈlaʊsi]adj.infml
1.непрые́мны, агі́дны, ве́льмі благі́, дрэ́нны;
What lousy weather! Якое паскуднае надвор’е!;
I feel lousy today. Я сёння адчуваю сябе дрэнна.
2. (with) по́ўны (чаго-н.), бага́ты (на што-н.);
The town is lousy with tourists. Горад кішыць турыстамі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)