АРАМА́ЗД,

у армянскай міфалогіі вярхоўнае бажаство, тварэц неба і зямлі, бог урадлівасці. Яго эпітэт — «ары» (мужны). Гал. свяцілішча Арамазд было ў культавым цэнтры стараж. Арменіі Ані (сучасны Камах на тэр. Турцыі).

т. 1, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АВАНАВІ́ЛАНА,

у міфалогіі індзейцаў Паўн. Амерыкі бог — стваральнік і першапрычына ўсяго існага. З часцінкі свайго цела ён стварыў светы-блізняты: маці-зямлю і бацьку-неба, ад якіх узнікла ўсё наступнае жыццё.

т. 1, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

азмро́чвацца sich verfínstern; sich trüben; sich verfínstern (тс. перан.); sich bewölken (пра неба)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

змрачне́ць несов., в разн. знач. мрачне́ть;

~не́е не́ба — мрачне́ет не́бо;

твар ~не́е — лицо́ мрачне́ет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засла́цца сов. (закрыться чем-л. стелющимся) застла́ться, заволо́чься;

не́ба ~ла́лася хма́рамі — не́бо заволокло́сь ту́чами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АНДРАМЕ́ДА (лац. Andromeda),

сузор’е Паўн. паўшар’я. У Андрамедзе 3 зоркі 2-й зорнай велічыні і спіральная галактыка (гл. Андрамеды туманнасць). Найлепшыя ўмовы бачнасці ў вер.—кастрычніку. Гл. таксама Зорнае неба.

Сузор’е Андрамеды.

т. 1, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bolt from the blue

гром зь я́снага не́ба; нечака́нае здарэ́ньне; неспадзе́ўка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЗМЕЯНО́СЕЦ (лац. Ophiuchus),

экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркая зорка 2,1 візуальнай зорнай велічыні, 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць вясной і летам. Гл. Зорнае неба.

Сузор’і Змеяносец і Змяя.

т. 7, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНО́ПУС, α Кіля,

зорка 1-й зорнай велічыні (0,75 візуальнай зорнай велічыні), другая па яркасці (пасля Сірыуса). Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Адлегласць ад Сонца 160 пк, свяцільнасць у 7800 разоў большая за сонечную.

т. 7, с. 589

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рай; неба, эдэм (перан.) □ царства нябеснае

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)