вёска ў Беларусі, у Талькаўскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПдУ ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 4 км ад чыг. ст. Талька. 247 ж., 96 двароў (1995). Б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІ́ПАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдЗ ад г. Вілейка, 100 км ад Мінска, 3,5 км ад чыг. ст. Чырвоны Беражок. 424 ж., 168 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ІНСТЫТУ́Т ПРАВАЗНА́ЎСТВА,
вышэйшая недзяржаўная навучальная ўстанова. Створаны ў 1991 на базе б.Мінскай вышэйшай юрыд. школы. Рыхтуе юрыстаў па спецыялізацыях: прававое забеспячэнне знешнепаліт. дзейнасці; гасп. права. Аддзяленні: дзённае (прымаюцца асобы з сярэдняй адукацыяй), завочнае (з сярэдняй ці вышэйшай неюрыд. адукацыяй) і павышэння кваліфікацыі. Навучанне платнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАДЗЕ́Ц,
вёска ў Беларусі, у Бярэзінскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на Пд ад г. Беразіно, 126 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Нясета. 1078 ж., 503 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАФО́НЕНКА (Таіса Паўлаўна) (н. 29.3.1927, г. Кляшчэле Беластоцкага ваяв., Польшча),
майстар мастацкага саломапляцення. Дачка В.І.Гаўрылюк. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1957). Працуе на Мінскай мастацка-галантарэйнай ф-цы (з 1965), дзе заснавала промысел саломапляцення. Аддае перавагу кампазіцыям на матывы нар. святаў і абрадаў, анімалістычнаму жанру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬШЭ́ВА,
вёска ў Беларусі, у Свірскім пасялковым савеце Мядзельскага р-на Мінскайвобл. За 58 км на ПнЗ ад Мядзела, 198 км ад Мінска, 15 км ад чыг. ст. Лынтупы. 55 ж., 29 двароў (1995). На левым беразе р. Страча — рэшткі сядзібы 1887—93 і пейзажны парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЧЫЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Даманавіцкім с/с Салігорскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска. 712 ж., 240 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЖА́НКА,
рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах Мінскайвобл., правы прыток Лакнеі (бас. Прыпяці). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 92 км². Пачынаецца на У ад в. Грозаў Капыльскага р-на, цячэ па раўніне, якая абкружае Капыльскую граду, 14 км рэчышча каналізавана. На рацэ 2 сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗЕНСКАЯ, Вязынь, Разанка,
рака ў Дзяржынскім р-не Мінскайвобл., левы прыток Усы (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 81 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Арэхаўская Мінскага р-на, працякае па паўд.-зах. схілах Мінскага ўзвышша. На працягу 10 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬЧЫЦЫ,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПнУ ад горада і 19 км ад чыг. ст. Слуцк, 90 км ад Мінска. 773 ж., 309 двароў (1996). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.